Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У аснове вобраза ансамбля ляжала актыўнае выкарыстанне рытму архітэктурных аб'ёмаў. Найбольш складаная кампазіцыя забудовы заходняга боку грунтавалася на двайным яго прымяненні. Больш буйны рытм утваралі аднатыпныя двухпавярховыя будынкі — два крайнія і адзін цэнтральны. Рытм меншага маштабу фармаваўся шасцю тыповымі аднапавярховымі дамамі, размешчанымі з інтэрваламі ў восях 20 м.

З такім жа шагам тры будынкі гэтага тыпу размяшчаліся і на паўночным баку, а адлегласць 25 м у восях была паміж крайнім тыповым домам і аўстэрыяй. Рытм паўднёвага боку, створаны дзвюма тыповымі аднапавярховымі гасцініцамі і кафэ, таксама вызначаўся шагам 25 м. Трэба адзначыць, што адлегласць паміж усімі пабудовамі заходняга і паўночнага бакоў была аднолькавай — 8,5 м, на паўднёвым баку яна складала 6 м.

Акрамя двайнога рытма, асаблівасцямі забудовы заходняга боку былі складаны, маляўнічы сілуэт і выразны аб'ёмна-прасторавы кантраст двух тыпаў радавых пабудоў, а таксама зрокавае ўзмацненне флангаў фасада забудовы шляхам блакіроўкі трох рознахарактарных будынкаў у адзіныя вуглавыя групы.

Справа і злева ад цэнтральнага двухпавярховага збудавання на заходнім баку размяшчалася па тры аднапавярховыя дамы. Яны мелі амаль аднолькавыя шчыпцы з трохкутным завяршэннем. Пры гэтым сярэднія ў групах дамы вянчаліся шчыпцом авальнай формы, што яшчэ больш узмацняла рытмічны характар усёй кампазіцыі. Цікава адзначыць прыём стварэння сіметрычных «трыяд» блізкіх па прапорцыях будынкаў, характэрны для горадабудаўніцтва барока і ранняга класіцызму пры фармаванні забудовы гарадскіх плошчаў. Узорам могуць служыць таксама групы з трох адміністрацыйных будынкаў канца XVIII ст. на супрацьлеглых баках галоўнай плошчы Полацка. Тут сярэднія ў групах пабудовы таксама вылучаліся крывалінейнай формай франтона.

У перыяд найвышэйшага развіцця горадабудаўнічай кампазіцыі пастаўскага ансамбля (1770-ыя гг.) да вышынных збудаванняў адносіліся драўляныя касцёл і царква. Дакументальных матэрыялаў, якія дазваляюць выканаць рэканструкцыю іх аблічча, не захавалася. Выключэнне складаюць планы Пастаў канца XVIII ст., на падставе якіх можна ўстанавіць канфігурацыю і памеры храмаў. Вядома, што прыходскі касцёл быў пабудаваны яшчэ ў 1516 г., у 1760 г. знішчаны пажарам, а ў 1784 г. ужо існаваў новы двухвежавы драўляны касцёл. Вуніяцкая базыльянская царква адносіцца да 1713 г. Пры ёй на ўсходнім баку плошчы на сродкі Тызенгаўза збудаваны невялікі дом свяшчэнніка, месцазнаходжанне якога невядома. Пасля, у 1849 г., на месцы драўлянай царквы пабудавана мураваная ў псеўдарускім стылі.

Відавочна, што ў прасторавай кампазіцыі ансамбля вылучаліся тры ўмоўныя вышынныя ўзроўні. Да першага з іх належала аднапавярховая жылая і грамадская забудова, да другога — двухпавярховыя грамадскія будынкі, да трэцяга — культавыя збудаванні. Элементы другога і трэцяга ўзроўняў, дамінуючыя ў адносінах да першага ўзроўня, утваралі зрокава раўнаважныя архітэктурныя масы. Пры гэтым кожнаму з трох дамінуючых элементаў аднаго боку плошчы дакладна адпавядаў элемент на супрацьлеглым баку. Прынцып раўнавагі прасочваўся таксама асобна на ўсходнім баку, дзе дамінанты фармавалі трохкутную ў плане структуру. Акрамя таго, візуальна ўраўнаважаныя паміж сабой былі буйныя аднапавярховыя аб'ёмы гандлёвых радоў і аўстэрыі — асіметрычна размешчаным у прасторы плошчы крамам гарманічна адпавядаў таксама асіметрычны ў забудове паўночнага боку корпус аўстэрыі.

Такім чынам, прынцып кампазіцыйнай раўнавагі быў увасоблены ў прасторавай арганізацыі ансамбля ў цэлым, у рашэнні бакоў плошчы як яго закончаных, цэласных састаўляючых, а таксама ў кампазіцыйных сувязях паміж асобнымі дамінуючымі элементамі. Раўнавагу дамінуючых збудаванняў мэтазгодна вызначыць як парную, паколькі найбольш ясна проціпастаўляліся два рознахарактарныя або аднахарактарныя элементы паміж сабой.

Асіметрычнае становішча гандлёвых радоў забяспечвала арганізацыю ў паўночнай частцы плошчы шырокай прасторы для кірмашоў, якія праводзіліся пяць разоў у год. Акрамя таго, на рынку збіралася прыезджае вясковае насельніцтва па нядзелях, што таксама патрабавала адкрытай прасторы. Паварот будынка на 8 у адносінах да падоўжнай восі плошчы дазваляў пашырыць пропуск дыяганальнага транзітнага руху з поўдня на поўнач. Такая пастаноўка збудавання адлюстроўвала арганічную залежнасць кампазіцыі ад асаблівасцей функцыянальнай арганізацыі і ўяўляла сабой гістарычную традыцыю, характэрную для гарадскіх плошчаў, што склаліся на сярэдневяковай планіровачнай аснове, і ўвасобленую ў познебарочным ансамблі. Аналагічны прынцып размяшчэння гандлёвых радоў, які спрыяў свабоднаму транзітнаму руху ў розных напрамках, назіраўся, напрыклад, на галоўнай плошчы Наваградка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x