Іван Саверчанка - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Саверчанка - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2002, Издательство: Наша Будучыня, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І хоць нашы паслы змушаныя былі супраць свайго жадання падпісаць гэты акт, мары палякаў засталіся тады няздзейсненымі. Дзякуючы цвёрдай палітычнай лініі найвышэйшых урадоўцаў Княства, найперш Астафея Валовіча, Яна Хадкевіча, Лева Сапегі, аніякага паяднання ў сапраўднасці не адбылося. (Дарэчы, абяцанай дапамогі ў вайне з Масквою, дзеля якой нашыя продкі пагадзіліся на вунію, ад палякаў так і не дачакаліся.)

У 1576 годзе новы вялікі князь Сцяпан Батура сваім першым Прывілеем ад 8 ліпеня цалкам адмяніўусе пастановы Люблінскага Сойму, што прыніжалі годнасць Беларускага гаспадарства. У гэтым Прывілеі падкрэслівалася поўная незалежнасць Вялікага Княства ад Польшчы, здымаліся абмежаванні з дзейнасці вялікакняскага Статута. Загадам С.Батуры была ўтвораная спецыяльная дзяржаўная камісія, якая ўдакладніла межы між дзвюма дзяржавамі. Акрамя таго, праз два гады Вальны Сойм 1578 года зацвердзіў падрыхтаваныя ўрадоўцамі Княства «статутавыя паправы», якія ўзнаўлялі надзвычай важныя нормы дзяржаўнага і судова-працэсуальнага права, адмененыя Люблінскім Соймам.

У Статуце 1588 года ўжо цалкам гарантавалася абсалютная эканамічная, дзяржаўна-палітычная і культурная незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх гаспадарстваў. Усім іншаземцам, у тым ліку палякам, забараняласянабываць (купляць або атрымліваць як узнагароду ад вялікага князя) зямельныя надзелы, замкі ды маёнткі, а гэтаксама свецкія і царкоўныя пасады на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства. Статус дзяржаўнай юрыдычна замацоўваўся за беларускай мовай.

Як бачна, Вялікае Княства Літоўскае не было зліквідаванае ў 1569 годзе і не перастала існаваць як самастойная дзяржава, хоць таго, вядома, надзвычай хацелася польскім магнатам.

Болей за тое, у перыяд княжання С.Батуры (1576–1586 гады) Вялікае Княства перажыло перыяд новага ўздыму, красамоўнае пацверджанне яго — пераможнае завяршэнне ў 1582 годзе 20-гадовай Інфлянцкай вайны з Масковіяй і вяртанне ўсходніх беларускіх земляў.

50. Што такое рэч паспалітая?

Тэрмін «рэч паспалітая» з'яўляецца літаральным перакладам з лаціны res publica і азначае наагул усялякую агульную справу, дзяржаву ці гаспадарства.

Нашыя продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» — у дакументах на беларускай мове і тэрмінам «res publica» — у дакументах на лаціне на працягу амаль усяго існавання Вялікага Княства Літоўскага (ад ХІV да канца ХVІІІ стагоддзя), прычым задоўга да 1569 года, натуральна ўжываючы яго як сінонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы. Спашлемся на аўтарытэтную крыніцу першай паловы ХVІ стагоддзя — Статут 1529 года, дзе словазлучэнне «рэч паспалітая» скрозь ужываецца ў значэнні «гаспадарства», «дзяржава», «краіна», напрыклад: у 10-м артыкуле раздзела І, 6-м артыкуле раздзела ІІІ, 2-м артыкуле раздзела ІV. Тое ж паўтараецца і ў шматлікіх артыкулах Статутаў 1566 і 1588 гадоў.

Палякі гэтаксама здаўна карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» («rzecz pospolita») і да Люблінскага Сойму ўжывалі яго выключна як сінонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы — Польскага Каралеўства. Аднак у 1569 годзе, у цяжкі для нашай Бацькаўшчыны момант, яны абвясцілі, што Вялікае Княства Літоўскае зліквідоўваецца як самастойная дзяржава, улучаецца ў склад Польшчы і, такім чынам, утвараецца адна «рэч паспалітая» (дзяржава) — Польскае Каралеўства, што й было зафіксавана імі ў Заключным Акце Люблінскага Сойму. З таго моманту яны заўсёды пачалі гэтак гаварыць і пісаць, прызнаючы толькі адну «рэч паспалітую» — Польскую дзяржаву.

Нашыя продкі так ніколі не лічылі. І так сапраўды ніколі не было. А тое, што Вялікае Княства Літоўскае заставалася юрыдычна незалежнай дзяржавай — Беларускай рэчай паспалітай да 3 траўня 1791 года і нават пазней, — доказ тэндэнцыйнасці польскай гістарычнай навукі. Да канца ХVІІІ стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічаў свабодны, выбарны заканадаўчы орган — Галоўны З'езд (Вальны Сойм); працаваў юрыдычна незалежны ўрад і мясцовая адміністрацыя; была свая ўстанова замежных справаў — Дзяржаўная Канцылярыя; існавала самастойная фінансавая і эканамічная палітыка; уласны дзяржаўны скарб; асобныя карныя структуры і вайсковыя фармаванні; свая сістэма ганаровых званняў і пасадаў. А галоўнае, тут дзейнічалі ўласныя законы, сабраныя ў Статуце, якія якраз былі юрыдычным падмуркам незалежнага Беларускага гаспадарства.

Такім чынам, аніякага новага дзяржаўнага ўтварэння, што нібыта ўзнікла ў 1569 годзе і праіснавала да канца ХVІІІ стагоддзя, уключаючы беларускія й польскія землі, не было. І да 1569 года і пасля яго існавалі дзве незалежныя дзяржавы — Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае, якія сапраўды мелі шчыльныя палітычныя кантакты, што выяўлялася пераважна ў дзвюх сферах: па-першае, спалучэнне ў адной асобе гаспадара Беларускай дзяржавы, які тытулаваўся «вялікім князем», і гаспадара Польшчы, які тытулаваўся «каралём»; па-другое, правядзенне агульных вальных Соймаў, паслы на якія выбіраліся асобна (на агульназемскіх Соймах Вялікага Княства і Польшчы), па чарзе то ў адным, то ў другім гаспадарстве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x