Іван Саверчанка - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Саверчанка - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2002, Издательство: Наша Будучыня, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарма што крымскія рабаўнікі ўхіляліся ад бітваў, войска Вялікага Княства шматкроць даганяла і разбівала іх. Беларускія вершнікі ў складзе харугваў Кастуся Астрожскага неаднаразова грамілі іх ужо ў 1497 годзе. У 1503 годзе яны ж дамагліся перамогі над татарскімі загонамі каля Давыд-Гарадка.

Першай жа вялікай перамогай над наезнікамі стаў поўны разгром іх 5 жніўня 1506 года пад Клецкам,дзе князь Міхайла Глінскі з 6 тысячамі вершнікаў паспалітага рушання паканаў удвая большую арду. Уранку гэтага дня беларуская конніца падышла да Клецка і спынілася перад ракою Лань, на другім беразе якой стаялі гатовыя да бітвы татары. Пад густым абстрэлам нашыя жаўнеры наладзілі дзве гаці, пераправіўшыся па якіх імклівым націскам рассеклі варожае войска напалам. Частка татараў трапіла ў абцугі, іншыя ратаваліся ўцёкамі. Харугвы Глінскага пайшлі ў пагоню, бралі палонных каля Слуцка, Петрыкава, на Ўкраіне. Было вызвалена блізу 40 тысяч беларусаў, якіх татары вялі ў няволю. Пасля гэтага Крым з зацятага ворага Княства на нейкі час зрабіўся ягоным хаўруснікам.

Пазней, у 1508 годзе, гетман Астрожскі разбіў крымскіх наезнікаў каля Слуцка,у 1512 годзе ён жа на чале коннага войска на 5 тысяч бліскуча разграміў 25-тысячную арду пад Вішняўцомна Гарыні, у 1526–1527 гадах біў татараў пад Пінскамі на Ўкраіне каля ракі Альшаніцы.

41. Хто заснаваў беларускае кнігадрукаванне?

Гэта зрабіў наш славуты суайчыннік Францішак Скарына.Нарадзіўся ён у Полацку ў сям'і купца пры канцы 80-х гадоў ХV стагоддзя. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе і, відаць, у Вільні. У 1504–1506 гадах вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта.

У 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце (Паўночная Італія) ён першы сярод усходніх славянаў атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Як сведчаць даследнікі, Ф.Скарына не мог атрымаць годнасць доктара ва ўрачыстай абстаноўцы, бо ў яго не ставала грошай на раскошнае адзенне. Усёй раскошы ён здолеў супрацьпаставіць бліскучы інтэлект, і доктарская ступень была прысуджаная яму адзінагалосна. Яго незвычайным розумам і талентам захапляліся сучаснікі.

Як чалавек шматграннага таленту, Ф.Скарына неўзабаве распачаў дзеля асветы свайго народа выдавецкую дзейнасць. 6 жніўня 1517 года ў чэшскай Празе пабачыла свет першая беларуская друкаваная кніга. За тры гады ён выдаў там 23 кнігі Бібліі ў сваім перакладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Ф.Скарына заснаваў у Вільні першую ў Беларусі друкарню і выпусціў тут яшчэ дзве кнігі — у 1522 і 1525 гадах.

Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюраў, так і паводле бездакорнай тэхнікі выканання. Сваёй прыгажосцю і дасканаласцю яны далёка перасягаюць не толькі ранейшыя царкоўнаславянскія выданні, але нават і тагачасныя венецыянскія.

Варта зазначыць, што ў пачатковай гісторыі беларускага кнігадруку годнае месца займаюць і імёны віленскіх месцічаў Якуба Бабіча і Багдана Аньковіча (Онькава), якія фінансавалі грандыёзную выдавецкую дзейнасць Ф.Скарыны.

Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнеэўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Францішак Скарына сваім прыкладам паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову. Дзякуючы гэтакім волатам духу беларуская культура ўзнялася да эўрапейскіх вышыняў.

42. Хто такі Мікола Гусоўскі?

Выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі (каля 1470–1533) вядомы перш за ўсё сваёй «Песняю пра зубра» — літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. У Вялікім Княстве Літоўскім на гэтай мове даўней пісаліся шмат якія дзяржаўныя акты, выкладаліся навукі ў школах, правіліся набажэнствы ў храмах. Нельга было ўявіць адукаванага ліцьвіна-беларуса, які б не ведаў лацінскае мовы. Ад часоў Антычнасці і да сярэдзіны ХІХ стагоддзя лаціна лучыла ўсю адукаваную Эўропу, дзе яна была моваю рэлігіі, школы, навукі і літаратуры. Вось чаму Мікола Гусоўскі, які хацеў уславіць веліч і магутнасць Айчыны перад усім светам, склаў паэму на гэтай мове.

Твор ягонага жыцця — «Песня пра зубра» — напісаны пад час знаходжання ў складзе пасольскае місіі ад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Рыме. Тут, з просьбы папы Рымскага, пад уражаннем бою быкоў, на якім ён прысутнічаў, М. Гусоўскі распачынае пісаць паэму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x