Іван Саверчанка - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Саверчанка - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2002, Издательство: Наша Будучыня, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першымі ў Беларусі магдэбургскае права ўвялі Вільня (1387 год) і Берасце (1390 год). Пазней, у ХV-ХVІ стагоддзях, яго дасталі жыхары Горадні, Слуцка, Полацка, Менска, Новагародка, Слоніма, Магілева, Пінска ды інш.

Згодна з прывілеем на магдэбургскае права ў горадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраванне ўзначальваў войт,прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада,што складалася з 12–20 месцічаў-радцаў. Дзейнасць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з 12 месцічаў — мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах — лава,куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры,якія па сканчэнні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней — на агульным сходзе месцічаў. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, развязваў цывільныя справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат.

Атрыманне горадам магдэбургскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны станавіліся вольнымі,набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў — нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася рабіць у горадзе ратушу,мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазні і г.д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Так, мяшчане Вільні, Полацка і некаторых іншых гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад мыта на тэрыторыі ўсёй нашай дзяржавы. Гарады з магдэбургскім правам — Менск, Полацак, Магілеў адрозна ад звычайных гарадоў мелі права двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, прычым прыезджыя купцы (а яны, дарэчы, былі з усяе Эўропы) мусілі прадаваць тавар толькі оптам, ад чаго горад меў значную выгаду.

Гаспадар і ўрад Вялікага Княства ўсяляк заахвочвалі гарады да самакіравання, бо былі непасрэдна зацікаўленыя ва ўмацаванні іх эканамічнага становішча: чым багацейшы быў горад, тым болей падаткаў ён уносіў у дзяржаўны скарб. Апрача таго, жыхары гарадоў з магдэбургіяй наўзамен дараваных палітычных і грамадзянскіх свабод ускладалі на сябе дадатковыя абавязкі, у прыватнасці рамантаваць і паднаўляць за свой кошт абарончыя ўмацаванні.

Магдэбургскае права праіснавала ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя і было зліквідаванае пасля анексіі Беларусі Расейскай імперыяй.

35. Што такое шляхта?

Гэтак называўся вайсковы стан (саслоўе) у Беларусі з ХV стагоддзя. Слова шляхта паходзіць ад нямецкага Schlacht, што азначае «бітва». Папярэднікамі шляхты былі баяры — панцырныя, путныя, конныя. Беларускі баяр валодаў агнястрэльнай і халоднай зброяй, меў баявога каня і вайсковы рыштунак, каб у кожны момант па закліку князя выступіць у паспалітым рушанні ў «пагоню» і гнаць ворага з роднае зямлі. Багацейшы баяр (шляхціч) прыводзіў з сабою і збройную дружыну.

Шляхта нашая з ХVІ стагоддзя мела права на самакіраванне, выбірала соймы, суддзяў, трыбунал і кіраўніка дзяржавы — вялікага князя. Амаль усё ў нашай гісторыі, што мае дачыненне да вайсковых перамогаў, дыпламатычных поспехаў, навукі і культуры, літаратуры і асветніцтва, — звязана з імем шляхты. Паколькі ваяваць нашай дзяржаве даводзілася вельмі часта, колькасць шляхты ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя дасягнула 12–13 % агульнага ліку насельніцтва.

Пасля захопу Беларусі царскай імперыяй пачалося мэтанакіраванае «расшляхочванне» нашага народа. Бо адбываліся бесперапынныя бунты, змовы і паўстанні супраць расейскага панавання, арганізатарамі і асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі шляхцічы (Тадэвуш Касцюшка, Якуб Ясінскі, Стафан Грабоўскі, Тамаш Ваўжэцкі, Міхал Валовіч, Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі ды іншыя). Як вынік — масавыя высылкі, пазбаўленне «дворянства», суды і расправы. У 1831 годзе цар Мікалай І выдаў указ, паводле якога доказам шляхоцкага паходжання лічыліся толькі арыгіналы прывілеяў. У Беларусі, што сотні гадоў з канца ў канец гарэла ў полымі войнаў, зберагчы сямейныя архівы было, вядома ж, няпроста. Такім чынам на працягу ХІХ стагоддзя царскі ўрад «скараціў» колькасць нашае шляхты да пажаданых трох працэнтаў (каб было не болей, чым «дворян» у Расеі).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x