Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нішу адчынілі ў прысутнасці святароў, мясцовых краязнаўцаў, гарадскога галавы і паліцмайстра. У драўлянай, абабітай брунатным аксамітам труне са срэбным пазументам ляжаў чалавек у мітрапаліцкім уборы. На грудзях у яго быў срэбны з пазалотаю крыж з гнёздамі пад рэліквіі, на правай руцэ — залаты пярсцёнак з сердалікавым каменем. Выразаны на ім герб дакладна паўтараў герб з пячаткі «стаўленай граматы» 1747 года, што пачыналася словамі: «Флориан Гребницкий, Божиею и Святого Апостольского Римского Благодатию, Архиепископ Полоцкий, епископ Витебский, Мстиславский, Оршанский и Могилевский, Трону Папесскаго Ассыстент», а канчалася подпісам: «Флориан, Архиепископ Полоцкий рукою власною». Дзеля сучасных аматараў пошуку старадаўніх скарбаў дадам, што пярсцёнак, нагрудны крыж і астатнія каштоўныя рэчы з пахавання А. Сапуноў забраў у архіўную камісію.

На календары была сярэдзіна XVIII стагоддзя.

Два разы на год у Полацку па-ранейшаму збіраліся кірмашы. На іх гралі самадзейныя і прафесійныя аркестры, якія былі ў шмат якіх беларускіх гарадах і мястэчках. Людзей пацяшалі выхаванцы Смаргонскае акадэміі — так называлася радзівілаўская муштроўня мядзведзяў, адкуль павадыры вадзілі бурых цыркачоў па дарогах Еўропы, даходзячы да Парыжа. Касалапыя танцавалі мазурку, паказвалі, як вяртаецца з хрэсьбінаў дзячок, як дзеляць чубы падпітыя наведнікі Бэркавай карчмы, і мноства іншых абразкоў з паўсядзённага жыцця, ад якіх усе браліся за жываты.

Гледачоў збіраў і народны лялечны тэатр — батлейка, ці, як яе называлі ў Прыдзвінні, жлоб. Гэта была даволі складаная канструкцыя, якая знешне нагадвала двух’ярусную царкву з трыма купаламі. У адных вакенцах публіка бачыла лялькі, у другіх, заклееных прамасленай папераю, рухаліся цені. У жлобе ставілі біблейныя сцэны — уцёкі ў Егіпет, падарожжа вешчуноў, паход цара Ірада.

Да кірмашовых і святочных дзён прымяркоўвалі спектаклі школьныя тэатры. Дарэчы, на Полаччыне, у Забельскім дамініканскім калегіуме (вёска Валынцы цяперашняга Верхнядзвінскага раёна) у 1789 годзе была пастаўленая першая беларуская аперэта — «Апалон Заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас».

Полацкія кірмашы былі ўжо не такія багатыя і шматлюдныя, як некалі. Горад займеў магутнага канкурэнта — Санкт-Пецярбург. Даўней купцы глядзелі на Полацк, як на мэту свайго падарожжа, цяпер ён стаўся толькі прыпынкам на шляху ў новую расійскую сталіцу.

Тым не меньш, наша Прыдзвінне яшчэ заставалася значным партнёрам Рыгі і іншых гандлёвых цэнтраў. Меркаваць пра тагачасны асартымент экспарту дазваляе пашпарт, выдадзены ў лютым 1719 года падскарбіем і земскім пісарам Вялікага Княства Літоўскага Міхалам Катлом знаёмаму нам арцыбіскупу Фларыяну Грабніцкаму. Полацкі ўладыка атрымаў дазвол сплавіць у Рыгу два «ўласнаручна нагружаныя» (чым, на жаль, не сказана) стругі, а назад уверх па Дзвіне падняць на гэтых стругах 20 ластаў солі, дзве піпы (выцягнутыя бочкі) віна з дзіўнаватаю назваю «Секта», чатыры бочкі віна заморскага або французскага, дзесяць скрынак шкла, 100 штаб жалеза, 30 паставоў сукна-люндыша і розных усходніх прыправаў на 500 злотых. Праз два месяцы падскарбі даў гандлёвы пашпарт віцебскаму кашталяну Марцыяну Агінскаму, які падрыхтаваў да сплаву ў Рыгу на шасці стругах і дзевяці шкутах 160 бунтоў [14] Бунт быў роўны 40 камяням, а камень — 20 фунтам. пянькі, 600 бочак канаплянага семя, 20 бунтоў фрахтовай купецкай пянькі і 200 бочак семя льнянога…

Весткі з суседняй дзяржавы прыходзілі пераважна застрашлівыя. Вакол Масквы лютавалі разбойнікі. Урад вёў сапраўдную вайну са стараверамі, якіх палілі, выкопвалі з магіл і кідалі сабакам. Паспаліты люд не меў чым пасаліць лусту хлеба, дый самога хлеба было ў адшчык. Пятрова «дщерь» імператрыца Лізавета рвала языкі тым, хто сказаў неасцярожнае слова пра яе ці пра выпісанага ёю сабе на замену немца.

Пётр III завёў у войску палачную дысцыпліну. За дробную правіну салдат мог атрымаць смяротную «норму» ў дзве-тры тысячы ўдараў. Цар не толькі выбіваў душы са старых грэнадзёраў, але і лупцаваў прыдворных, прычым самых знакамітых — Нарышкіных, Строганавых. Шляхціч Вялікага Княства Літоўскага не прысніў бы такога і ў страшным сне, бо войска ў нашай дзяржаве было прафесійнае, а дваранства — свабодным станам, а не «холопами государевыми».

У Рэчы Паспалітай манархаў выбіралі, у Расіі — забівалі. Пятра III прыхільнікі Кацярыны браты Арловы зарэзалі кінжалам, а потым яшчэ, дзеля пэўнасці, і душылі. Твар у нябожчыка так учарнеў, што, калі яго выставілі перад пахаваннем у Аляксандра-Неўскай лаўры, людзі ў глаху адхістваліся ад труны: там ляжаў не імператар, а чарнаскуры эфіоп. Пецярбуржцы шапталіся, быццам хаваюць не цара, а яго арапа-камердынера. Народу «высочайше» паведамілі, што «бывший император волею Божьей внезапно скончался от геморроидального припадка и прежестокой боли в кишках». Спыняцца каля дамавіны было забаронена, гэтаксама як і сумнявацца ў афіцыйным тлумачэнні смерці. Парушальнікі пазбаўляліся языка і навечна ехалі ў Сібір.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x