Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І. Гэткія дагаворы былі зробленыя без нашага ўдзелу, накіненыя гвалтам і ўжо бадай таму мы ня можам прызнаць ім у дачыненьні да нас праўнае сілы. Практычна, зразумела, мы змушаныя былі мець іх на ўвазе, бо выкананьне іх гарантавала сіла, але па сваёй істоце яны былі разгляданыя намі заўсёды — як акты гвалту, і ніколі — як акты, у васнове якіх ляжала права».

Далей у выступленні М. Шкялёнак кажа пра чарговы розыгрыш беларускай карты палякамі і бальшавікамі, выступаючы супраць яго. Сваю пазіцыю ён базіруе на гістарычнай аргументацыі, сягаючы ў часы ВКЛ, даводзячы, што «гісторыя не дае ніякага абаснаваньня іхным прэтэнзіям да Беларусі». «Рыскі трактат 1921 г.» называецца ім «найвялікшым злачынствам бальшавіцкай Масквы ў дачыненьні да Беларусі». Пастанова аб уключэнні Заходняй Беларусі праз далучэнне да БССР таксама прызнаецца незаконнай, юрыдычна неабгрунтаванай.

Але гэта было ўжо напрыканцы Другой сусветнай вайны, калі вяртанне савецкай ўлады на Беларусь стала непазбежным і відавочным. А ў самым яе пачатку многія заходнебеларускія нацыянальныя дзеячы (у прыватнасці Беларуская хрысціянская дэмакратыя і яе друкаваны орган «Кrуniса») падзеі савецкага аб'яднання расцанілі як гістарычную справядлівасць. Аднак неабходна пры гэтым заўважыць колькі прынцыповых і канцэптуальных момантаў:

1) ацэньваўся не юрыдычны, а перадусім палітычны (што, як паказана вышэй, адэкватна гісторыі палітычнай думкі) і этнічны аспекты (да таго ж, нагадаем, былі і контрвізіі беларускіх палітыкаў, якія ў справе дасягнення незалежнасці разлічвалі на дапамогу Германіі; тут варта дадаць, што на першым этапе Другой сусветнай вайны палітыка III Райха на акупаваных тэрыторыях значна адрознівалася ад дзеянняў у перыяд германа-савецкай вайны, да таго ж і задумкі Берліна стасоўна Беларусі спачатку для яе выглядалі параўнаўча авантажнымі і перспектыўнымі ў плане развіцця дзяржаўнасці);

2) генеза паняцця «гістарычная справядлівасць» у савецкіх і сучасных гісторыкаў узыходзіць да савецка-сталінскага палітычнага дыскурсу і да меркаванняў нацыянальных сіл Беларусі дачынення не мае.

Усё гэта разам азначае, што наша асэнсаванне падзей якасна не трансфармуецца.

Вераснёўскія наступствы пакта Молатава-Рыбентропа, прызнанага сусветнай супольнасцю злачынным, стасоўна Беларусі як гістарычнага краю многімі лічацца справядлівымі [39] . Такімі гісторыкамі амаль не звяртаецца ўвага на тое, што вераснёўская акцыя Савецкага Саюза супярэчыла падпісаным ім жа міжнародным дакументам, у тым ліку дэкларацыі аб ненападзе з Польшчай. Дый заключэнне самога пакта Молатава-Рыбентропа пярэчыла папярэднім савецка-польскім дамоўленасцям «не принимать участия ни в каких соглашениях, с агрессивной точки зрения явно враждебных другой стороне». Масква, аргументуючы сваю інтэрвенцыю тым, што Польшча ўжо не існуе, а яе ўрад не падае прыкмет жыцця, карысталася недастаткова правамоцнымі аргументамі для спынення савецка-польскіх дагавораў. Паводле міжнарожнага права, «государство продолжает существовать в смысле международного права даже тогда, когда оно временно не обладает центральной властью, поскольку оно представляемо не только своим центральным правительством, но и всеми его органами. …Даже захват противником всей его территории («debellation») сам по себе не прекращает существования побежденного государства…». Да таго ж СССР трапляў пад дэфініцыю агрэсара паводле Лонданскай канвенцыі 1933 г., якую сам жа падпісваў (больш таго: менавіта праект Савецкага Саюза быў пакладзены ў аснову вызначэння агрэсіі). Масквой парушаўся шэраг дакументаў.

Тады ўзнікаюць лагічныя пытанні, ці захавалася б справядлівасць, каб уз'яднанне Беларусі адбылося праз захоп міжваеннай Польскай Рэспублікай БССР? Ці, можа, захавалася б справядлівасць тады, калі б Сталін, просячы перадыху ў Гітлера (снежань 1941 г.), аддаў III Райху заходнюю частку сваёй імперыі, у тым ліку Беларусь? У апошнім выпадку наша краіна таксама была б «аб'яднанай» — у Lebensraum'e. Але Гітлер не пайшоў на такі крок. Нельга скідваць з рахунку, што ў III Райха адносна Беларусі напярэдадні яе акупацыі былі планы не толькі элімінацыі, але і стварэння «вольных ад Сталіна рэспублік», што, як справядліва заўважае Юры Туронак, мала чым адрознівалася ад саюзнага status quo з гледзішча нацыянальных інтарэсаў, папросту адбылася б «замена распараджальнага цэнтра — з Масквы на Берлін». Ці рэалізацыю тых пла наў можна было б назваць аб'яднаннем? Справядлівасць гэткіх аб'яднанняў не ўкладваецца ў галаве. Менавіта на фоне гэтых пытанняў бачыцца абсурднасць той справядлівасці, адэптамі якой з'яўляюцца і сёння многія беларускія гісторыкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x