Генеза паняцця «гістарычная справядлівасць» упіраецца ў «логіку здаровага розуму», з якой тэарэтычны дыскурс перакладаецца «ў сферу практычнага розуму, дзе сам тэарэтычны дыскурс губляе свае прывілеі выказваць ісціны розуму», а ён (практычны розум) з'яўляецца ні чым іншым, як звычайнай так званай жыцейскай мудрасцю, якая выяўляе сітуацыйную полі- ці нават амбівалентнасць, г. зн. прымеркавана да ўсіх выпадкаў жыцця пры наяўнасці тэзаў-антыномій, якія прымяняюцца ў залежнасці ад перакананняў суб'екта — але не даследчыка-навукоўца.
Тым не менш, было б несправядліва не заўважыць, што ў гісторыі палітычнай думкі існуе такое паняцце, як справядлівасць (аднак — не з эпітэтам «гістарычная»!). «Осмысление справедливости в истории политической мысли дает нам два принципиально разных подхода к решению этой проблемы. Первый подход сформировался в рамках классической (античной) парадигмы [33] Парадыгма (ад грэцк. παράδειγμα, «прыклад, мадэль, узор») — сукупнасць фундаментальных навуковых усталёвак, уяўленняў і тэрмінаў, што прымаецца большасццю чальцоў навуковай супольнасці — Polochanin72
политической философии, и связан прежде всего с именами Платона и Аристотеля. Классическая мысль понимает под справедливостью такой социальный и политический порядок, который ориентирован телеологически — на обретение блага в рамках совместного существования людей. Прямо противоположную трактовку справедливости дает политическая философия классического либерализма, представленная в первую очередь именами Гоббса, Локка, Руссо и Канта. В трудах этих мыслителей справедливость начинает трактоваться как функция индивидуальной свободы, причем свободы, понимаемой формально — как защита неотчуждаемых прав.
Иначе говоря, классическая мысль дает нам этическую трактовку справедливости (в основе которой — идея блага), а современная мысль — правовую трактовку (основанную на свободе)» [34] Да таго ж некаторыя сучасныя мысляры даводзяць, што не існуе агульнага ўніверсальнага паняцця «справядлівасці».
.
Відавочна, што ў нашым выпадку мы маем справу з анахранічнай этычнай трактоўкай, а не з прававой. Наяўнасць міжнародных правапарушэнняў з боку Масквы і Берліна (а таксама Лондана і Парыжа, але гэта адыход у бок) сёння ўжо нікім не аспрэчваецца. Аднак рэалізацыя савецкім бокам «гістарычнай справядлівасці», паводле ягонага ж разумення, не вытрымлівае крытыкі (гэтаму аспекту ў дадзенай працы ўдзяляецца канцэптуальная ўвага). Прычыны часткова бачацца ў непасрэдных адносінах савецкага кіраўніцтва да справядлівасці ў гістарычным развіцці: «Вопрос о борьбе… нужно рассматривать не под углом зрения справедливости, а под углом зрения политического момента, под углом зрения политической потребности пар тии в каждый данный момент» (з выступлення І. Сталіна на паседжанні выканкама Камінтэрна 22 студзеня 1926 г.).
З іншага боку, кіраўніцтва міжваеннай Польскай Рэспублікі лічыла этнічныя беларускія землі за Бугам арганічнай часткай Польшчы і тлумачыла неабходнасць іх далучэння «гістарычным правам». Як бачым, гэтая пазіцыя метадалагічна тоесная савецкай, — разыходжанне заключаецца адно ў змесце таго, што кожнаму з бакоў хацелася б гістарычна «ўсправядлівіць». А пастуліраванне савецкай пазіцыі адбылося толькі дзякуючы далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. У адваротным выпадку (прынамсі пры захаванні Польшчай міжваеннага status quo) існавала верагоднасць фігуравання тоеснага погляду на беларускую праблему ў польскай гістарыяграфіі. Якраз да яе цяпер і звернемся.
Польская гістарычная навука цягам усяго «пээнэраўскага» перыяду нібыта набірала паветра ў лёгкія, каб выгукнуць: «Агрэсія! Акупацыя!» Небеспадстаўна, аднак занадта эмацыянальна, што таксама перашкаджае цвяроза аналізаваць праблему. Яе даследаванне часцей за ўсё спыняецца на падзеях 1939 г. без пашырэння храналагічных межаў за выключэннем, канечне, апелявання да Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. (аднак, як правіла, без згадкі пра ўдзел Польшчы ў Мюнхенскім дагаворы і далейшым падзеле Чэхаславакіі, што фактычна стала прэцэдэнтам для вырашэння лёсу і самой Польскай Рэспублікі, а таксама без паглыблення ў беларусацэнтрычны аспект аналізу праблемы, г. зн. без увагі на тое, што можа быць яшчэ адна пазіцыя адносна падзей і 1921 і 1939 гг., пазіцыя, прадстаўнікі якой пры ўсім сваім жаданні не ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў ні ў першым, ні ў другім выпадку). А гэтая пазіцыя, як бы там каму не хацелася, усё-такі была. І ёсць.
Читать дальше