Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут таксама не варта займацца пералікам, бо можна загрузнуць у процьме прац на гэтую тэму. Тым не менш трэба адзначыць, што польская гістарычная навука за савецкім часам усё ж была нашмат больш плюралістычнай за грамадскія навукі ў Савецкім Саюзе. І калі самі даследчыкі не маглі рабіць высноў пра агрэсію дзвюх імперскіх дзяржаў супраць Польскай Рэспублікі, дык права трансліраваць плюралізм пазіцый (у тым ліку і стасоўна гэтай падзеі) у іх было. Да таго ж даследаваннямі гісторыі Польшчы займаліся і яе шматлікія эмігранты, паднімаючы тэмы, на якія ў «сацыялістычным лагеры» было накладзена табу.

Неабходна таксама заўважыць, як эвалюцыянавала польская гістарычная навука адносна беларускага пытання. У часы ПНР дадзеная праблема або абыходзілася ўвагай, або даследчыкі дыпламатычна шукалі кампрамісную інтэрпрэтацыю падзей, што пакідала нявырашанымі многія пытанні. Аднак пасля польскацэнтрычнага выбуху ў 1990-х гг., абумоўленага эмацыяльнымі чыннікамі, працы польскіх даследчыкаў набылі большую разважлівасць і абсяг іх даследаванняў значна пашырыўся.

Нельга не абмінуць яшчэ адну — не лепшую — рысу сучаснай польскай гістарыяграфіі — яе неахайную, як для навукі, увагу да здабыткаў беларускіх гістарычных даследаванняў (за рэдкім выключэннем прадстаўнікоў беластоцкай школы). А дарма. Думаецца, гэта падкарэктавала б рэфлексіі польскіх гісторыкаў, асабліва з боку шматстайнасці навуковых поглядаў саміх беларусаў адносна гісторыі сваёй радзімы.

Трэцюю пазіцыю стасоўна дадзенай праблемы транслявалі беларускія эмігранты, у большасці сваёй гэта дзеячы БНР ці іх паслядоўнікі [35] Яна нярэдка фігуруе ў дадзеным даследаванні, хаця і не з'яўляецца абавязкова магістральнай. . Яны важка і абгрунтавана даводзілі, што беларускі народ мае не толькі нейкае віртуальна гістарычнае права на самавызначэнне і дзяржаўную суверэннасць, але і зважалі на той момант, што, нягледзячы на неспрыяльныя акалічнасці нацыянальнага развіцця і перманентны [36] Перманентны (французскае permanent, ад лацінскага permaneo - застаюся, працягваюся) — бесперапынны — Polochanin72 ціск з боку, бадай, усіх суседзяў, беларускія палітычныя сілы прымусілі лічыцца з сабой, сталі фактам гісторыі і немалаважным чыннікам таго, што Беларусь здабыла сабе хоць і намінальную, але дзяржаўнасць, якая ўрэшце рэшт ператварылася ў рэальную. Нават не беручы пад увагу дэклараванні інстытутаў і дзеячаў БНР (што магло б у іншым выпадку застацца адно на паперы), мы бачым у той ці іншай (але дужа канкрэтнай, каб праігнараваць) ступені рэакцыю тых жа суседзяў на беларускі рух і ў першую чаргу — Расіі ды Польшчы, ва ўзаемадачыненнях якіх беларуская карта стала адной з казырных (калі не самай казырнай) [37] Так званая беларуская карта традыцыйна выкарыстоўвалася расійскім царызмам у перыяд Новай гісторыі. Нядзіўна, што ў перыяд Найноўшай гісторыі яна не страціла актуальнасці. . Лепшых доказаў патэнцыялу нацыянальнай і дзяржаўнай самадастатковасці Беларусі не патрэбна. Таму ўсе розыгрышы беларускай карты выяўляліся як брутальны гвалт дужэйшага (дужэйшых) над слабейшым. Аднак гэтая пазіцыя ў гістарыяграфіі не заняла належнага месца, бо моцна муляла гісторыкам ад палітыкі і палітыкам ад гісторыі. Яна і сёння не выглядае лішне моцнай.

Дарэчы, антысавецкія беларускія палітыкі падчас Другой сусветнай вайны праявілі розныя пазіцыі адносна савецкага варыянту аб'яднання Беларусі. У гэтай сувязі, выбіваючыся з агульнага шэрагу, звяртае на сябе ўвагу фігура гісторыка і палітыка М. Шкялёнка, які на такім палітычна заангажаваным мерапрыемстве як Другі Усебеларускі Кангрэс (27 чэрвеня 1944 г.) здолеў падняцца над парадыгмай голых эмоцый стасоўна праблемы Беларусі ў польска-расійскіх дачыненнях і звярнуцца да іх разгляду праз навукова-гістарычную прызму, сам разумеючы фрустрацыйнасць [38] Фрустрацыя (ад лац. frustratio - падман, засмучэнне, разбурэнне планаў) – гэты негатыўны стан чалавека, які ўзнікае ў выпадку, калі раптам бурацца планы ці няма магчымасці дасягнуць чаканага вынкіу — Polochanin72 такога кроку:

«У часе вайны, калі грымяць гарматы і льецца навакол кроў, а адзіным прадстаўніком права зьяўляецца меч, можа выдавацца справай малаважнай займацца ўмовамі і пастановамі, хоць бы і з галіны міжнародных дачыненняў, але якія не страцілі сваю актуальнасць, значэньне і праўную сілу, дзякуючы зьменам, што прынясла вайна. Бо гэта, звычайна, ужо дакуманты, якім месца ў архіве і якія могуць быць у большай ці меншай меры цікавымі перадусім толькі для гісторыка. З нашага гледзішча гэткімі архіўнымі дакумантамі зьўляюцца розныя польска-бальшавіцкія дагаворы, аб'ектам якіх была тэрыторыя Беларусі і яе народа. І гэта з дзьвюх прычынаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x