Марк Антонин - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сваіх разважаньнях філёзафы гэльленістычнага веку пераважна зьвярталі ўвагу на праблемы добрых паводзінаў чапавека. З гэтае пары паняцьце этыкі ня зыходзіць з парадку дня ў нашым сьвеце. Шматлікія зь іх думалі: Як адзінка, я зьяўляюся бязрадным. Што павінен я чыніць, пыталіся яны, каб быць шчасьлівым і пэўным у жыцьці? Філёзафы стараліся знайсьці адказ на гэтыя пытаньні. У іхных адказах, якія знаходзім у іхных кнігах адносна этыкі, яны былі аднадумны: мэтаю жыцьця ёсьць добрае жыцьцё, якое складаецца са шчасьця і мужнасьці. Што да шляхоў, вядучых да займеньня добрага жыцьця, узьнікалі разыходжаньні паміж рознымі філязафічнымі школамі. Спасярод ведамых школаў, найболей уплывовымі былі тры: школа эпікурэйцаў, цынікаў (кінікаў) і стоікаў. Школы гэтыя ў вялікай меры ўчынілі свой уплыў на філязафічную думку сьвету і ўплыў гэты спасьцярожным ёсьць. Кажная з гэтых школаў давала іншы адказ на пытаньні, якія людзі ставілі.

Эпікурос, закладчык эпікурэйскае філязафічнае школы, радзіўся ў Атэнах, які навучаў у сваім уласным садзе. Ён прыходзіў да выснаву, што сьвет пабудованы з атамаў, што чалавек не зьяўляецца нічым іншым, як камплексам атамаў, і, што ягонае жыцьцё кіруецца прыпадкавасьцю або здарэньнем. І хоць ён і ўяўляў сабе, што багі маюць людзкую хворму і былі добраслаўленымі і несьмяротнымі, усё-ж ён ня быў тае думкі, што яны маюць нейкае дачыненьне да людзей. З гэтае прычыны, просьбы, ахвяраваньні, чараваньні, як і магія ня маюць ніякага значэньня. Ён ня верыў у несьмяротнасьць чалавека. Найлепшае, што чалавек можа ўчыніць для самога сябе, — навучаў ён, — гэта шуканьне шчасьця на зямлі. Ён разыходзіўся ў сваім уяўленьні з тымі філёзафамі, каторыя ўтрымлівалі пагляд, што шчасьце заключаецца пераважна ў прыемнасьці спажываньня ежы і піцьця. Што праўда, ён згаджаўся, што прыемнасьць знаходзіцца ў памяркоўным спажываньні ежы і піцьці і зьяўляецца няўхільнаю часткаю жыцьця. Аднак, «праз прыемнасьць, — казаў ён, — мы разумеем адсутнасьць болю ў целе і несупакою ў душы. Не бесперапынныя банкеты з піцьцём і гуляньнямі…. ня прыемнасьць спажываньня рыбы і іншае далікатнае ежы на пышна застаўленых сталох, якія маюць даць прыемнае жыцьцё. Не, да шчасьця вядзе цьвярозае разважаньне, шуканьне пры помачы розуму кажнае нагоды (добрага) і абмінаньне (дрэннага), і выганяньне тых паглядаў, пры помачы якіх усхваляваньні атрымліваюць уладу над душамі». Шчасьце і прыемнасьць жыцьця, зноў, могуць быць атрыманымі дарогаю «мудрага, шляхэтнага і справядлівага» жыцьця. Шматлікія грэкі ўспрыймалі навуку Эпікуроса, якая з часам была вызнаванаю многімі рымлянамі. Аднак-жа некаторыя з рымлянаў ламалі і зьіначвалі філязофію Эпікуроса дарогаю нагінаньня яе да нібыто апраўданае змысловае ўцехі жыцьця.

Закладчыкам школы цынікаў быў у 444 г. п.н.з. уроджаны ў Атэнах, Антыстэнэс. У вадной з грамадзкіх заляў у Атэнах, званых гімназыямі, якія ўжывалі сафістыя як і атлеты, ужываў для свае навукі гэтаксама і Антыстэнэс.

Цынікі прыходзілі да перакананьня, што адно мужнасьць учыніць чалавека шчасьлівым. Багацьце, — казалі яны, — часта псуе характар людзей; за гонарамі ганяюцца толькі невукі і глупцы; прыемнасьць ежы і піцьця зьяўляюцца нявартымі паважнае думкі. Мужны чалавек не спадзяецца, каб пры помачы славы, матэрыяльнага багацьця і прыемнасьцяў мог знайсьці сваё неба на зямлі. Многія з цынікаў, пацягнутыя гэткім перакананьнем, пакідалі свае ўласнасьці, ухіляліся ад прыемнасьцяў, апраналіся ў найгоршую вопратку і спалі пад голым небам. Некаторыя зь іх сталіся нават пустэльнікамі, каб паказаць сваю пагарду людзям, якія гоняцца за багацьцем, гонарамі і прыемнасьцямі.

Найболей ведамым вучнем Антыстэнэса быў Дыёгэнэс, народжаны каля 400 г. п.н.з. у Сынопе. Плютарх у сваім творы біяграфічным «Аляксандар» апавядае нам, што аднойчы, у часе грэцкіх атлетычных урачыстасьцяў, Аляксандар Вялікі адведаў Дыёгэнэса, які ў тым часе выграваўся на сонцы. Аляксандар, у довад свае дабразычлівасьці, зьвярнуўся да філёзафа і сказаў, што ён учыніць для яго любую рэч, якую філёзаф толькі зажадае. На гэта Дыёгэнэс адказаў: «Так, ёсьць адна рэч, якую ты можаш учыніць для мяне; адыйдзі набок, бо ты зацямняеш мне сонца».

Адзін з найболей выдатных філёзафаў старажытнае Грэцыі быў Зэнон з абтокі Кіпрос, які навучаў у Атэнах у стоа (з гэтуль назоў стоік) прыблізна пасьля 300 г. п.н.з. Тое, што ён навучаў у сваей школе, ня ёсьць дакладна ведамым. З таго, што ацалела і з цытатаў некаторых ягоных вучняў, і перад усім з цытатаў пазьнейшых старажытных філёзафаў, ягоную навуку можна ўняць наступна: Бог заклаў правы натуры, якія кіруюць сусьветам. Ён утрымліваў пагляд, што шчасьце можа быць асягнутым на шляху веданьня і перасьцераганьня гэтых правоў. Усе рэчы, якія здараюцца з чалавекам, добрыя ці дрэнныя, зьяўляюцца часткаю Божага пляну і павінны быць прынятыя з сілаю духа і стойкасьцю. Для Зэнона недамаганьні цела і ўсе труднасьці штодзеннага жыцьця ня мелі большага значэньня. Стоікі навучалі, што ўсе людзі зьяўляюцца братамі і дзеля гэтага яны павінны памагаць адзін аднаму. Кажнаму чалавку дадзена магчымасьць удзельнічаньня ў жыцьці і ён мусіць удзел свой завяршыць як найляпей паводля сваіх здольнасьцяў. І, калі ён атрымае загад пакінуць жыцьцё, ён павінен пакінуць яго спакойна, без нараканьняў і страху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x