Марк Антонин - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Кажны раз, калі мы расчыняем новую бачыну з гісторыі чалавека, мы пазнаем нешта новае, нешта, што пашырае наш гарызонт і ўзбагачвае духова. Падобная спасьцярога тады важнаю стаецца, калі чалавек узважыць свае магчымасьці да пастаўленых перад ім мэтаў.

Гэтакаю новаю бачынаю ў скароце стаецца гісторыя аднае кнігі і яе зьместу, аўтабіяграфія яе аўтара, як і гісторыя сьвету, у якім завяршэньне знаходзіць сваё месца.

Маркус Аньніюс Вэрус, у выніку ўсынаўленьня яго ягоным дзядзькам, імпэратарам Антонінусам Піюсам, займеў імя — Маркус Аўрэліюс Антонінус, і папулярна стаўся ведамым пераважна, як Марк Аўрэліюс.

Марк Аўрэліюс радзіўся ў Рыме 26 красавіка 121 г. Сям'я ягонага роднага бацькі (падобна, як імпэратара Гадрыяна і перад тым Траяна) гішпанскага паходжаньня, і аселенай была ў Рыме праз даўжэйшы час, а рангу патрыцыя атрымала ад імпэратара Вэспазыяна. Будучы яшчэ дзіцем, Марк згубіў свайго бацьку, і быў узгадоўваны маткаю і дзедам па лініі бацькі. Апошні ня толькі прышчапіў яму іхную ўласную мужнасьць і пабожнасьць, але запэўніў яму добрую адукацыю даборам найлепшых настаўнікаў у грэцкай і лацінскай літаратурах, рэторыцы, філязофіі, праве… У першай кнізе Роздумаў Марк Аўрэліюс ў асабліва цёплых і далікатных словах зь ветлівасьцю і ўдзячнасьцю выражаецца з прычыны ўсіх тых рысаў шляхэтнага характару, які ён успрыняў ад свайго дзеда Вэруса, ад бацькі, які ўсынавіў яго, і ад ведамых таго часу настаўнікаў і выдатных філёзафаў, як Маркус Корнэліюс Фронто; Сэкстус з Хайронэі (Бэотыя), унук Плютарха; Юніюс Русьнікус, які запазнаў яго з паглядамі Эпіктэтуса; Дыёгнэтос; Апольлёніюс; Аляксандар граматык і іншыя. Марк Аўрэліюс кажа: «Ад багоў атрымаў я, і ўдзячны ім за тое, што ў мяне добрыя дзяды, добрыя бацькі, добрая сястра, добрыя настаўнікі, добрыя ўсе хатнія, сваякі, сябры і прыяцелі, амаль усе навакольныя».

Будучы на парозе яшчэ свайго юнацтва, М.Аўрэліюс, з прычыны прыгожасьці і шчырасьці свайго характару, зьвяртаў на сябе ўвагу свайго асяродзьдзя і здабыў гэтак глыбокую прыхільнасьць імпэратара Гадрыяна, што гэты раіў Антонінусу Піюсу, якога ён вызначыў, як свайго спадчыньніка, каб гэты апошні ўсынавіў хлапца Марка і падрыхтаваў яго, як свайго наступніка на трон.

Пачынаючы з адзінаццатага году жыцьця, пад кіраўніцтвам філёзафа Дыёгэнэса, малады Марк пачынае запазнавацца з навукаю стоіцызму. Хутка атрымлівае ён ужо вопратку стоікаў і пачынае насьледаваць суворы спосаб жыцьця і практыку студэнтаў стоіцызму. Цяперака, калі ўжо імпэратар Антонінус Піюс адаптаваў хлапца і заручыў яго са сваею дачкою, Фаўстынаю, Марк прыймае імя свайго новага бацькі і будзе называцца Маркус Аўрэліюс Антонінус.

На працягу наступных дваццаці трох гадоў Марк Аўрэліюс, як сябра і супрацоўнік А. Піюса, займаецца навукаю мастацтва кіраваньня імпэрыяю, і, калі ў 161 годзе Антонінус Піюс памірае, тытул імпэратара і ўсе годнасьці, зьвязаныя з гэтым фактам, пераходзяць на М.Аўрэліюса. З актам успрыняцьця тытулу імпэратара вяжацца пераняцьце ім абавязкаў і адказнасьці за спраўнае функцыянаваньне імпэрыі гэтак разьлеглае ў сваіх абшарах і гэтак багатае ў духовыя, як і матэрыяльныя вартасьці. Велічнасьць людзкага размаху і здольнасьць арганізацыйная, павага падыходу да абавязкаў, мужнасьць з вычуцьцём права і справядлівасьці, і перад усім палітычная мудрасьць у падходзе да людзей і народаў, стварылі неспатыканую ў гісторыі чалавека імпэрыю, якая, з закалотамі бяз большага значэньня, стварыла абставіны для мірнага жыцьця людзей на працягу болей, як 200 гадоў. Быў гэта час, абазначаны ў гісторыі пэрыядам, як Pax Romana — Рымскі стан супакою. Нічога, затым, дзіўнага, што ангельскі гісторык XVІІІ ст., Эдвард Гіббон, у трэйцім разьдзеле свае монумэнтальнае працы п.т. The decline and Fall of the Roman Empire сярод іншага пісаў: «Калі-б хто-небудзь зь людзей атрымаў задачу, вызначыць у гісторыі сьвету пэрыяд часу, у ўмовах якога людзкая раса была найболей шчасьліваю і заможнаю, дык ён бяз хістаньня назваў-бы той пэрыяд, які пачаў хінуцца і заваліўся, пачынаючы ад сьмерці Доміцыяна і ўзыходам на трон Коммодуса. Аграмадныя прасторы Рымскае Імпэрыі знаходзіліся пад абсалютнаю ўладаю і кіраўніцтвам мужнасьці і мудрасьці. Арміі камандаваліся моцнаю, але далікатнаю рукою чатырох паступаючых па сабе імпэратараў, каторых характар і ўлада міжвольна выкліквалі да сябе пашану».

Наступныя гады гэтага далікатнага і міралюбнага валадара мінаюць у атмасфэры крывавых войнаў на далёкіх ускраінах імпэрыі, закалотаў дома і абавязкаў сямейнага жыцьця. Ужо ў першых гадох ягонага валадараньня наведваюць Італію паводкі і пажары, землятрусы ў Азыі. Ягоны папярэднік са сваім войскам, як і легіёны пад камандаю М.Аўрэліюса, вяртаючыся з ваенных выправаў, прыносяць з сабою зерне заразы, якая распашыраецца ў імпэрыі. Частыя атакі на паўночных узьмежжах гэрманскіх плямёнаў калісьці жыўшыя свабодна, а цяперака злучаныя ў большыя групы, кіруюцца на поўдзень, пераходзячы на некаторых мясцох на правае ўзьбярэжжа Дунаю; брытанцы, гэтаксама як і іншыя плямёны, знаходзяцца ў руху шуканьня свабодаў для сябе і лепшых магчымасьцяў асяленьня. Апрача гэтых, сармацкія плямёны як і славянскія, пачалі націскаць са свае стараны, і разам з готамі з усходу, гэтаксама пераходзяць Дунай і, супроцьставячыся слабым апорным пунктам легіёнаў, пранікаюць на паўночныя землі Італіі і твораць аблогу Аквілеі — рымскае морскае базы на паўночным узьбярэжжы Адрыятыцкага мора. Войны супроць гэтых загоньнікаў (тады — «барбараў»), асабліва супроць Маркоманаў і Квадаў стаюцца зацяжнымі. Марк Аўрэліюс пакідае Рым і асабіста пераймае камандаваньне над сваімі загартаванымі ў бітвах легіёнамі. З гэтага часу жыцьцё ягонае мінае пераважна сярод уласнага войска і бітваў на малазаселеных узьбярэжжах Дунаю. Праўда, дзякуючы веданьню ваеннага майстэрства, дакладнаму стратэгічнаму плянаваньню і здольнасьці дасьведчанага войска, М.Аўрэліюс выкідае наезьнікаў за Дунай, асягваючы гэтым перамогу, але перамога гэтая ня была поўнаю, калі ідзе пра будучыню імпэрыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x