Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бач ты... бомбу скінулі.

Я спачатку лез спрачацца — мне ж больш вядома,— толькі старая ў спрэчкі не ўвязваецца:

— Ну, няхай міна.

Махне рукой, абы адчапіўся.

Калі страляніна крыху сціхае, мы з Глыжкам прабіраемся ў хату і пачынаем кухарыць: намываем у чыгункі бульбы, запальваем у печы агонь. У вокнах ніводнай шыбы, па хаце гуляе вецер, завываюць снарады, праносяцца штурмавікі, а ў нас кіпіць бульба. Самае галоўнае — данесці яе ў бліндаж. Гэта не заўсёды ўдаецца. Аднойчы на суседнім агародзе метраў за сто ад нас упалі два снарады. Глыжка з перапуду ткнуўся носам у разору, і па зямлі пакаціўся гарачы чыгунок, рассыпалася бульба.

— Эх ты, салдат! — папракнуў я малога.— Табе толькі паклоны біць.

— А ты шалдат! — пакрыўдзіўся Глыжка, старанна падбіраючы бульбу.— Шам дык поўжаеш...

Але пасля гэтага выпадку пахрабрэў. Калі ўжо і падаў, то бярог чыгунок.

Толькі, нягледзячы на нашу з Глыжкам мужнасць, мы не заўсёды вярталіся ў бліндаж з ежай. Двойчы бульбу ў нас адбіралі немцы. Адзін проста высыпаў у крысо шыняля і пабег па агародах, а другі выхапіў чы­гунок і даў нам кожнаму па выспятку.

Неўзабаве бабуля і зусім забараніла такія вылазкі. Здарылася гэта пасля гібелі дзеда Мірона. Ён сядзеў у хаце з бабай Гапай і снедаў. Раптам забег немец, вывеў дзеда на агарод і загадаў легчы. Стары Мірон лёг.

— Не так,— паказаў яму фашыст рукамі.— Лажыся ніц.

Дзед лёг ніц. Немец стрэліў з пісталета ў патыліцу і пайшоў.

Выбегла баба Гапа на агарод, залямантавала на ўсю вуліцу, праклінаючы і гэтых нелюдзей, і Гітлера, і ўсю Германію. Яна цяпер не баялася смерці, няхай заб'юць і яе. А той нават не азірнуўся, паціху пайшоў за агароды на гарадзішча, дзе былі іх траншэі.

Ноччу асабліва люта грымеў бой. Стралялі зусім блізка. 3 аўтаматаў. Мабыць, нашы ўварваліся ў вёску. Успыхваюць ракеты, заліваючы наваколле халодным сіняватым святлом, гараць хаты. Вось ужо настала і раніца, а наверсе робіцца штосьці незразумелае. Страляніна то набліжаецца, то аддаляецца, то сціхае, то разгараецца з новай сілай.

Мне не сядзіцца. Бабуля сварыцца і ўвесь час цягне за зашмальцаваны рукаў маёй світкі, але хіба ты вытрымаеш і не высунеш носа?

Ён быў далекавата, але я адразу зразумеў, што гэта наш баец.

— Баба, нашы! — радасна крычу я ў бліндаж.

— Сядзь, нячысцік! — цягне бабуля мяне за бурак. Баец пераскочыў агароджу і ўпаў у разору. Замерла сэрца — няўжо забілі. Але праз хвіліну адтуль абазваўся аўтамат. Баец страляе то ў адзін, то ў другі бок. Яго акружаюць.

Вось адзін з немцаў зялёнай яшчаркай паузе па бульбе.

— Паглядзі, паглядзі сюды,— прашу я байца. Ён нібыта пачуў. Паглядзеў і даў кароткую чаргу. Яшчарка ўгаманілася.

Баец падхопліваецца з разоры і, кідаючыся то ў адзін, то ў другі бок, бяжыць на вуліцу. Хоча заскочыць у двор. Каля самых варотцаў пахіснуўся і, абдымаючы шула, асеў на зямлю.

Немцы асмялелі. Іх некалькі. Яны падняліся з зямлі і, прыгінаючыся, пачалі перабягаць да Міронавага двара. Вось зноў пападалі. Баец страляе з невялікага дашчанага хлеўчука.

Немцы ракетай падпалілі страху. Я размазваю па шчоках брудныя слёзы. Лютае, ненажэрнае полымя са звярынай радасцю ахапіла салому, затрашчала, зараўло, аблізваючы пачарнелыя галіны верб. Але і цяпер баец не дае немцам падняць галавы. То доўгія, то кароткія чэргі аўтамата прыгінаюць ворагаў да зямлі. Толькі тады, калі з грукатам праваліўся дах, узняўшы высокі слуп іскраў, аўтамат змоўк.

Я ціха споўз у бліндаж. Усё скончана. Загінуў.

— Нашы плыйшлі? — пытае мяне Глыжка.

Я шморгнуў носам і кіўнуў галавой..

— I плаўда? — узрадаваўся ён.

Яго асадзіла бабуля:

— Праўда — крыўда. Памаўчы. Немцы ходзяць.

Яна як у ваду глядзела. Забразгалі жалезныя бляшанкі процівагазаў. Усё бліжэй і бліжэй. Спыніліся каля нашай нары. Відаць толькі дзве пары салдацкіх ботаў.

Адзін з фашыстаў нагнуўся, і я сустрэўся з ім позіркам. Гэта было рудое, даўно няголенае мурло, з нейкімі туманнымі, патухлымі вачыма. Ён махнуў рукой — вылазь.

Другі — чарнявы, худы. У каўняры салдацкага мундзіра змесцяцца дзве яго шыі. Ён пасвяціў у наш бліндаж кішэнным ліхтарыкам і, не знайшоўшы нічога падазронага, адышоў убок.

Мурло агледзела мяне з ног да галавы: вялікая дзіравая шапка спаўзае мне на вочы, звісаюць доўгія рукавы, на нагах буркі — ім ужо ідзе трэцяя зіма. Твар у мяне, як у качагара, адны вочы блішчаць. Тут кожны дзень не наўмываешся. Гэта ўсё дало падставу немцу зазначыць, што я «русіш швайн» — руская свіння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x