Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вераб'ёў страляць...

Пасля апошняга допыту яго зацягнулі волакам у другое памяшканне. Больш нішто не палохала. Раней ён баяўся смерці, асабліва, калі выклікалі ўпершыню.

Цяпер і з гэтым змірыўся. Калі б у Санькі спыталі, што ў яго баліць, ён, мабыць, не змог бы адказаць. Балела ўсё — рукі, ногі, спіна, на якойі не было жывога месца. Хутчэй бы ўсё гэта як-небудзь скончылася.

Але крыху адляжаўшыся, ён пачынаў думаць інакш. Цяпер яму не падыходзіла як-небудзь. Хацелася жыць. Як і многія хлапчукі, ён марыў стаць ваенным, хоць яшчэ не ведаў, што яму больш падабаецца — быць пагранічнікам, як Карацупа, ці лётчыкам або мараком. А цяпер што будзе? Прыйдуць нашы, а яго, Санькі, ужо няма. Далей думкі губляліся і хацелася плакаць.

— Супакойся, унучак, супакойся, дурненькі,— гладзіў яго па галаве дзед Ахрэм. У цемры Санька не заўважыў, што стары тут. Тут аказваецца і Мікола. Цяпер яго не пазнаць. Пад вокам вялізны сіняк, про­ста крывёй наліўся. I Лебяда ляжыць ніц, падклаўшы пад галаву сваю адзіную руку. Многа людзей і незнаемых.

Санька хоча спытаць у дзеда, навошта іх перавялі, ды цяжка варочаць языком. Ён і так здагадваецца па хмурых тварах людзей, што будзе нешта нядобрае, страшнае.

Было ўжо цёмна, калі за дзвярыма зараўла машына, загрукаў замок. Дзед Ахрэм узяў Саньку за руку і сказаў:

— Ты не бойся, унучак, не бойся. Яны цябе адпусцяць.

А Санька і не баіцца. Ён ступае чужымі, здранцвелымі нагамі, нібы ў страшным сне, калі ўцякаеш ад нябачанай пачвары: хочаш бегчы, а не бяжыцца, хочаш крыкнуць, а не крычыцца.

На двары ад дзвярэй да машыны стаяць па баках эсэсаўцы. Каля кузава грузавіка, крытага брызентам, сонным, стомленым голасам лічыць афіцэр:

— ...Драй, фір, фюнф, зэке... айн упд цванцык, цвай унд цванцык...

Другі побач пыхкае цыгарэтай. Чырвоны агеньчык асвятляе яго востры нос, чорны бліскучы казырок.

Санька з прагнасцю хапіў глыток свежага паветра, глянуў на чорнае неба. Там спакойна мігаюць зоркі. Іх не датычыцъ тое, што робіцца на зямлі.

Калі надышла Санькава чарга лезці ў машыну, дзед Ахрэм сказаў афіцэру:

— Пан афіцэр, дзіцё гэта. Навошта ён вам. Няхай жыве. Па дурасці ён зрабіў гэта. Адпусціце.

Афіцэр нешта гаркнуў. Да Санькі падскочыў дужы эсэсавец і кінуў яго ў кузаў.

— Фір унд цванцык,— падбіў рахунак афіцэр.

За Санькам залез дзед, сеў побач і суцешыў:

— Нічога. I яны пахаркаюць крывёй...

Недзе ашалела закрычаў певень, быццам яму прысніўся паганы сон. Гыркнуў грузавік, крануўся з месца.

Не думалася Саньку, што ўсё так скончыцца, не спадзяваўся ён так дарэмна загінуць, калі ў першыя дні вайны рыхтаваўся ў паход, калі збіраў патроны і грана­ты, каб пайсці ў партызаны не з пустымі рукамі.

— Як справы, таварышы камандзіры? — успомніўся яму паранены камісар, які ляжаў у Міронавым бліндажы.— Яны за ўсё заплоцяць. Прыйдзе Чырвоная Армія, і заплоцяць...

Маці шкада. Гараваць будзе... Маці заўсёды гаруе, калі Санька трапляе ў бяду, а бяда за Санькам заўсёды следам ходзіць. То ў калгасную веялку палец укруціў, то дыфтэрыя на яго напала, то калёсамі нагу пераехала, то італьянская граната ледзь не забіла. Санька адсапецца, адляжыцца, а маці наплачацца.

Маці, маці, колькі слёз пралілі вашы вочы, колькі начэй недаспалі, калі вы, схіліўшыся над сынамі, адганялі ад іх бяду. Толькі нязгасныя вашы сэрцы, трапяткія і мужныя, пяшчотныя і суровыя, поўныя любві і гневу, могуць перажыць такія трывогі, якія выпадаюць на вашу долю. Рана адцвітаюць вашы вочы, пакрываюцца маршчынамі родныя твары, але не трэба вам ніякай узнагароды за гэта: жывіце толькі, дзеці, не памірайце, няхай вас міне хвароба, няхай не кране бяда-гора. Жывіце!

А машына тым часам раве і раве. Кідае яе на ўхабах разбітай, раскоўзанай дарогі, і Санька стукаецца галавой аб драўляную рэйку. Моўчкі сядзяць на выхадзе двое аўтаматчыкаў. Астатнія едуць следам на другім грузавіку. Яго прытушаныя, падслепаватыя фары клапатліва аглядаюць дарогу, выхопліваюць з цемры махнатыя лапы рэдкага сасонніку, заглядаюць у кузаў, дзе сядзяць асуджаныя. У кузаве ўсе маўчаць. Маўчыць і Санька, сцяўшы зубы.

За сасоннікам машына прытармазіла і пачала пералічваць коламі бярвенні старога мастка: раз, два, тры, чатыры...

— Канава,— сказаў нехта ў цемры, здаецца, Лебяда, і ўсе зразумелі: блізка.

Калі высаджвалі з машыны, дзед Ахрэм яшчэ раз папрасіў:

— Адпусціце дзіця, каты!

I атрымаў прыкладам у плечы.

Іх паставілі ў рад. За спіной супрацьтанкавы роў — наперадзе яркія фары машын. Рэзкае святло б'е ў вочы, аж выступаюць слёзы. Немцы там, за святлом, у цем­ры. Санька іх не бачыць. Чуваць толькі, як бразгае зброя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x