• Пожаловаться

Алесь Аркуш: Захоп Беларусі марсіянамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Аркуш: Захоп Беларусі марсіянамі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Полацк, год выпуска: 2016, ISBN: 978-83-62069-82-8, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Аркуш Захоп Беларусі марсіянамі

Захоп Беларусі марсіянамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Захоп Беларусі марсіянамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратур нага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…

Алесь Аркуш: другие книги автора


Кто написал Захоп Беларусі марсіянамі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Захоп Беларусі марсіянамі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Захоп Беларусі марсіянамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Яны абмяркоўвалі віды на ўраджай, кошты на полацкім кірмашы, нейкія свае турботы і клопаты. Але як толькі Алесь ступіў на вакзальны пэрон у Полацку, як мова нібыта адразу зьнікла. Горад сустрэў яго расейскай гаворкай. Так было і ў Віцебску, дзе ён месяц адпрацаваў у тамтэйшай газэце. Вось і ягоныя звароты да полацкіх чыгуначнікаў не былі зразуметыя. У такіх выпадках Дудар часам пераходзіў на расейскую мову, але гэтым разам заўпарціўся і пачаў шукаць іншага суразмоўцу. Заўжды яму рабілася прыкра і балюча. Чаму так? Гэтае пытаньне ён задаваў сабе сотні разоў. Мелася некалькі адказаў, але ўсе яны не задавальнялі Алеся. Ён зноў і зноў вярэдзіў сваю душу тым балючым пытаньнем, спрабуючы знайсьці ня толькі адказ, але і спосаб, як гэтую праблему разьвязаць. Для Дудара не было ніякага іншага варыянту будучыні роднай Беларусі, як толькі ў разьвіцьці і пашырэньні роднай мовы. «Беларусі перадусім не хапае нацыянальнай культуры», – казаў сабе Дудар. Таму, па вялікім рахунку, і была заснаваная Дударом і яго паплечнікамі літаратурная арганізацыя «Маладняк». Каб несьці культуру ў беларускія масы. А пад словам «культура» маладнякоўцы мелі на ўвазе і беларускую мову. Бацькі-заснавальнікі «Маладняка» марылі пра стварэньне філій літаратурнай арганізацыі ў кожным беларускім горадзе і нават у невялікіх мястэчках. Таму Дудар і прыбыў у Полацак як місіянэр беларускай культуры, няхай сабе і пралетарскай, але перадусім беларускай.

Будынак, дзе месьцілася рэдакцыя, Дудар знайшоў хутка – ён знаходзіўся амаль на цэнтральным пляцы горада. На шчасьце, паэт засьпеў рэдактара газэты на працоўным месцы. Гэта быў мужчына сярэдняга веку, гадоў на дзесяць-пятнаццаць старэйшы за яго. На рэдактары красаваўся пакамечаны гарнітур мышынага колеру. Стомленыя вочы чыталі нейкія паперы, якія бязладна грувасьціліся на стале. Дзьверы ў кабінэт былі адчыненыя. Дудар лёгка грукнуў у іх і прывітаўся:

– Добры дзень!

– Здравствуйте, товарищ! Присаживайтесь. Через пять минут я освобожусь. Тут, знаете, срочно нужно вычитать материал – прислали из окружкома. И как всегда за несколько часов до сдачи номера.

Дудар сеў на адзін з венскіх крэслаў, якія стаялі ля сьцяны насупраць стала. Нейкай іншай мэблі ў пакоі не было. Складалася ўражаньне, што рэдактара сюды засялілі часова. Далі стол і крэсла. Працуй, таварыш. Прыйдзе час, гэтак сама хутка высялім, як і засялілі. Памятай пра гэта і не будуй далёкасяжных плянаў.

«Я б цябе прыбраў ужо сёньня ж, русацяп», – незадаволена падумаў Дудар.

– Ну вот и всё, – выгукнуў рэдактар, расьпісаўся на паперах, якія чытаў, і некага гучна па клікаў: – Володя, зайди-ка быстренько.

У суседнім па калідоры пакоі адчыніліся дзьверы і да рэдактара зайшоў хлопец прыкладна ад наго ўзросту з Дударом.

– Вот, готово, теперь можно нести в набор. Сгоняй, Володя, в типографию. Скажи, что я просил оперативно набрать, чтобы ещё сегодня вычитать.

Хлопец узяў паперы і выйшаў з рэдактарскага пакоя.

– Слушаю вас, товарищ. Вы что-то написали для нашей газеты? – нарэшце рэдактар зьвярнуў увагу на незнаёмца.

– Я да вас прысланы на працу, – адказаў Дудар, устаў з крэсла і падаў складзеную ў столку паперу, якую ўжо некалькі хвілін камечыў у руках.

Рэдактар узяў паперу, разгарнуў і пачаў яе вывучаць. Ён прачытаў усё да канца і нават надпіс на пячатцы агітацыйна-прапагандысцкага аддзелу Віцебскага акружкаму.

– Вот и отлично, – сказаў рэдактар, – нам как раз нужна помощь. Мы ждали вас. Нам звонили из Витебска. Сейчас я вам напишу бумагу, чтобы вас поселили в общежитие. Это тут рядом. Володя вас проведёт.

Рэдактар пачаў пісаць паперу з просьбай пасяліць новага працаўніка газэты.

Дудар устаў з крэсла і падышоў да вакна. На вуліцы ўжо шарэла. Сонца нясьпешна кацілася за званіцы вялікага сабору, які стаяў на другім баку пляцу.

* * *

Васіль Кроква быў фрылансэрам – пісаў для некалькіх газэтаў. Гэта дапамагала яму ўтрымліваць сям’ю. Занятак літаратурай у Беларусі ў ХХІ стагодзьдзі амаль не прыносіў прыбытку. Гэта, хутчэй, было пакліканьне. Беларусь заўсёды трымалася на літаратуры і паўстала зь літаратуры. Прыкладна так лічыла большасьць беларускіх пісьменьнікаў. Васіль Кроква пісаў, бо ня мог не пісаць. У літаратуру ён прыйшоў як паэт у далёкія студэнцкія гады. Але калі ён сур’ёзна пасталеў, дык адчуў, што мусіць ствараць вялікія празаічныя творы, каб было прасторна ягоным думкам, якія шчодра раіліся ў ягонай галаве. Кроква ніколі не арыентаваўся на нейкія моды, запатрабаваньні выдаўцоў або на патрэбу замежнага чытача. Ягоныя раманы былі гермэтычныя і скіраваныя выключна на беларускую аўдыторыю. Замежнікам яны былі б зусім не зразумелыя. Таму Кроква цураўся модных літаратурных тусовак і хаваўся ад усяго сьвету ў ціхамірнай правінцыі. Пасьля сканчэньня ўнівэрсітэту ён адмыслова ўзяў разьмеркаваньне ў Полацак. Тут ён стварыў сям’ю, стаў журналістам і напісаў свае лепшыя літаратурныя творы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Захоп Беларусі марсіянамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Захоп Беларусі марсіянамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Аркуш: Мясцовы час
Мясцовы час
Алесь Аркуш
Алесь Карлюкевiч: Братэрства
Братэрства
Алесь Карлюкевiч
Алесь Пашкевіч: Рух
Рух
Алесь Пашкевіч
Алесь Тарановіч: Берлінская мазаіка
Берлінская мазаіка
Алесь Тарановіч
Алесь Адамович: В партизанах
В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Захоп Беларусі марсіянамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Захоп Беларусі марсіянамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.