Ігар Бабкоў - Хвілінка. Тры гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка. Тры гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка. Тры гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка. Тры гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі – алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка. Тры гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка. Тры гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што здарылася, я так ніколі і не зразумеў.

Можа, раніца была занадта дзіўная, а можа, Леа не пашкадаваў кавы для падвойнай, і кафеін добратакі ўдарыў па маёй чыстай, яшчэ не нагружанай навакольнай ілюзіяй ранішняй свядомасці.

Усё заставалася такім, як ёсць. Машыны рухаліся ў розных кірунках, кудысьці ішлі людзі, у шапіках прадавалі Правду і Вечерний Минск , піянеры ўскідвалі рукі ў салюце і давалі клятву жыць, як завяшчаў вялікі Ленін, менскае метро рыхтавалася ўпусціць у свае светлыя залы савецкі народ беларускага разліву…

І ў той жа час было ясна, што гэта толькі ілюзія, сон – усяго гэтага насамрэч няма. І неістотна, сніць гэты сон хтосьці канкрэтны, напрыклад, Бог, ці гэта калектыўная галюцынацыя ніжэйшага анталагічнага гатунку.

Не, я зусім не спужаўся.

Хаця, напэўна, мусіў. Бо калі ўсё так нетрывала, знікома, не мае аніякага сэнсу трымацца і ўтрымоўваць, не мае сэнсу караскацца разам з усімі, рабіць кар’еру, думаць пра кватэры, дачы, пра тое, каб стаць у чаргу па “жыгулі”.

Але я, наадварот, адчуў сябе свабодным. Чалавек чамусьці пачынае адчуваць сябе чалавекам, толькі калі ён крыху выпадае са свету. Ці калі свет выпадае з яго.

А потым я стаў абсалютна шчаслівым.

Гэта немагчыма патлумачыць, чаму чалавек, які разумее, што анічога нельга ўтрымаць, становіцца шчаслівым.

Я проста перастаў трымаць – і трымацца.

Спачатку паплылі самыя простыя рэчы: кубачак з кавай, які стаяў на стойцы, раптам прыўзняўся і завіс у паветры, дакладна перада мной. Потым павольна адплыў і ўжо там пачаў павялічвацца ў памерах, змяняць форму, пераўтварацца ў розныя рэчы.

Ён, як быццам, здзекваўся з чалавечага спадзявання на ўстойлівасць і зразумеласць свету. Там, на бяспечнай аддаленасці ён пераўтвараўся то ў кнігу, то ў маленькую дзяўчынку, то ў вялікага цацачнага тыгра. Урэшце ён пераўтварыўся ў мяне самога: я глядзеў на сябе здалёк і загадкава ўсміхаўся.

Потым ад мяне аддзяліліся сны.

Потым – і гэта самае дзіўнае – ад мяне аддзялілася маё Я і таксама пачало знікаць удалечыні. Ці, больш дакладна, тое, што я лічыў сваім я: фрагменты размоваў, важных і няважных, урыўкі ўспамінаў, лустачкі эмоцыяў.

На пэўны час я застаўся ў адсутнасці, там, дзе нічога няма. Колькі я там прабыў – невядома: там не было часавых адзнакаў, каб свядомасць магла за штосьці зачапіцца.

А потым усё вярнулася.

Я сядзеў на падваконні, першыя наведвальнікі замаўлялі штосьці каля барнай стойкі, Леа паставіў кружэлку і зайграла музыка. Білі Холідэй спявала пра няшчаснае каханне, і чамусьці было страшна соладка слухаць яе гісторыю, і нават не проста соладка, а страшна істотна, я разумеў, што няма анічога больш істотнага ў свеце, чым гэтая музыка.

* * *

І ўсё ж такі адна думка крыху вярэдзіла, не дазваляла проста так распусціцца сярод бытнага, сярод тонаў музыкі свету.

Трэба было пражыць сваё жыццё.

А гэта значыць штосьці выбраць, тут і цяпер. Вось толькі немагчыма выбіраць штосьці адно, пакуль не зразумееш, што да чаго, чым гэта адрозніваецца ад другога, чаму і як мы штосьці выбіраем у жыцці. Альбо чаму і як штосьці нас выбірае.

І ўрэшце – чым ёсць чалавек і навошта ўсё гэта?

Здавалася: яшчэ ёсць час, каб разабрацца, каб зразумець. І ў той жа момант адкульсьці паўставала прадчуванне, што жыць і разумець – розныя рэчы. Што калі ты ўва ўсё гэта патрапляеш, дык табе ўжо будзе не да разумення.

Калі цябе забірае жыццё, зносіць плынь, галоўнае – не пайсці на дно, даплыць да другога берага.

Мы сыходзім занадта рана, – раптам падумаў я.

Каб сапраўды з усім гэтым разабрацца, трэба было б пражыць некалькі жыццяў.

* * *

Упершыню я задумаўся пра свой непазбежны сыход са сцэны ў пятым класе, выпадкова патрапіўшы на Салярыс Таркоўскага. Тады я толькі пачынаў сваю кар’еру чытача, і фантастыка выглядала самай салодкай магчымасцю выпасці з гэтай рэальнасці, парушыць межы часу і прасторы.

Я ўжо крыху чытаў Лема, таму, калі ў старым парку ў кінатэатры я пабачыў афішу, я не вагаўся. Фільм быў на апошнім сеансе, доўгі і зусім не такі, на які я спадзяваўся. Вядома, мне хацелася чагосьці нязвыклага. Далёкіх касмічных падарожжаў. Захапляльных прыгодаў. Альбо хаця б маленькіх і смешных зялёных чалавечкаў.

А тут усё было не так. Лес, возера, дом – убачаныя як быццам перад развітаннем, у апошні раз. Касмічная станцыя. Па калідорах хадзілі людзі і гаварылі пра штосьці простае: пра блізкіх і далёкіх, якія непазбежна знікаюць у часе, і якія маглі б вярнуцца, калі б мы раптам адважыліся на шчасце, захацелі быць шчаслівымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка. Тры гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка. Тры гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хвілінка. Тры гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка. Тры гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x