Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зацямняючы прахон дзьвярэй, увайшла жаночая постаць.

– Малако, сэр.

– Заходзьце, пані, – сказаў Маліган. – Кінч, давай збанок. Старая жанчына падыйшла, запыняючыся каля Стывэна.

– Прыгожы ранак, сэр, – сказала яна. – Слава Богу.

– Каму? – зірнуўшы на яе, запытаўся Маліган. – Ах, безумоўна!

Стывэн працягнуў руку за сябе й дастаў з шафкі малочнік.

– Нашы астраўляне, – мімаходзь кінуў Маліган Хэйнсу, – даволі часта згадваюць зьбіральніка крайняе плоці.

– Колькі, сэр? – спыталася старая.

– Адну кварту, – адказаў Стывэн.

Ён назіраў, як яна налівала ў мерку, а адтуль у збанок, тлустае белае малако, не сваё. Старыя паморшчаныя цыцкі. Яна наліла яшчэ адну мерку й дабаўку. Старая й неразгаданая, прыбыла з ранішняга сьвету, быць можа, як вястунка. Наліваючы малако, захвальвала яго. Досьвіткам, на сакавітым поплаве, яна ўжо сядзела на кукішках каля цярплівае каровы, як вядзьмарка на мухаморы, і яе павыкручваныя пальцы рупіліся пры цыркаючым вымі. Мычаньнем вітала яе знаёмую постаць роснашаўковістая жывёла. Бедная старая, краса папасу: імёны, прысвоеныя ёй у даўнюю часіну. Бабулька вандроўніца, ніжэйшая форма несьмяротных, якая служыць свайму заваёўніку й бестурботнаму спакусьніку, іхняя супольная наложніца, вястунка таямнічай раніцы. Служыць ці папракаць – ён ня ведаў, аднак грэбаваў дабівацца ейнай прыхільнасьці. [18]

Як амаль усё ў Джойсавай Адысэі навыварат , і гэтая сцэна пададзена ў камічна-сур’ёзнай манеры. Калі шукаць міталягічнага адпаведніка старой жанчыне, дык Джойс суадносіць яе з багіняй Атэнай, якая зьявілася Тэлемаху пад постацямі Мантэса і Мэнтара ў Ітацы („прыбыла з ранішняга сьвету, быць можа, як вястунка”). Маліган, працягваючы сваё блазнаваньне, бярэ на сябе жартаўлівую ролю правадніка, які растлумачвае заморскаму госьцю асаблівыя звычаі тутэйшага люду. Рэакцыя Стывэна на малочніцу больш складаная. У ёй ён несумненна бачыць увасабленьне лёсу сваёй краіны. „Бедная старая” (ірл. shan van vocht ) і „краса папасу” (ірл. a shioda na mbo ) – традыцыйныя ў ірляндзкай бардаўскай паэзіі акрэсьленьні Ірляндыі. [16] Паводле: Don Gifford with Robert J. Seidman, „Ulysses Annotated”, University of California Press, 1988. Яе наканаваньне – „служыць свайму заваёўніку й бестурботнаму спакусьніку” (тут канкрэтна: англасаксу Хэйнсу і блазнаватаму ірляндцу Малігану). Стывэн – „бард” – „грэбаваў дабівацца ейнай прыхільнасьці”. Наступны за гэтым фрагмэнт пралівае крыху больш сьвятла на абставіны.

– А вы не на дохтара вучыцеся, сэр? – спыталася старая.

– Так, пані, – адказаў Бык Маліган.

Стывэн слухаў у пагардлівым маўчаньні. Яна хіліць старую галаву перад зычным голасам свайго кастаправа, свайго знахара; на мяне не зьвяртае ўвагі. Перад голасам, які яе выспаведае й памажа ў магілу ейныя астанкі, апроч жаночага нячыстага лона, створанага зь цела мужчыны не на божае падабенства, у здабычу гаду. І перад гэтым зычным голасам, які прымушае яе маўчаць зь няцямнымі разьбеганымі вачмі.

– Вы разумееце, што ён гаворыць? – спытаўся ў яе Стывэн.

– Вы гэта па-француску гаварылі, сэр? – спыталася старая ў Хэйнса.

Хэйнс зьвярнуўся да яе з даўжэйшай прамовай, больш упэўненай.

– Па-ірляндзку, – падказаў Бык Маліган. – Вы па-гэльску кумекаеце?

– Я й дадумлівалася з гукаў, што гэта па-ірляндзку, – сказала яна. – А вы ня з захаду, сэр?

– Я ангелец, – адказаў Хэйнс.

– Ён ангелец, – сказаў Бык Маліган, – і ён думае, што мы ў Ірляндыі павінны гаварыць па-ірляндзку. [19]

Старая жанчына паважае „кастаправа” і „знахара” (Маліган – студэнт мэдыцыны), таксама сьвятара („які яе выспаведае й памажа ў магілу ейныя астанкі”), а паэт ёй не патрэбны („на мяне не зьвяртае ўвагі”). У старажытную пару, калі Ірляндыя была вольнай, пясьняр засядаў праваруч караля і да ягонага голасу прыслухоўваўся ўвесь народ. Празь вякі няволі і слугаваньня народ забыўся пра сваю гістарычную традыцыю, што больш, забыўся нават свае мовы. На роднай мове народу гаворыць чужынец, чые продкі паняволілі гэты народ. Ці ж можа быць больш горкі камэнтар да ірляндзкай сытуацыі? [17] Беларускія паралелі тут непазьбежныя. Таксама прыходзіць на думку які-небудзь Някрасаў зь ягоным фальклёрным спачуваньнем паляшуцкаму ідыятызму. Кожнаму з эпізодаў „Уліса” Джойс прыпісаў асобнае мастацтва – сымбалічную дамінанту, якой падпарадкаваны (на стылістычным і сэмантычным узроўнях) дыскурс эпізоду. У эпізодзе „Тэлемах” дамінуе тэалёгія . Яна пададзена як у камічным ракурсе (жарты Малігана неадчэпна круцяцца вакол царкоўна-багаслоўскіх пытаньняў [18] Баюся, што ўбогая традыцыя беларускамоўнай царкоўнай літаратуры – галоўная прычына, з-за якой бальшыня маіх перакладчыцкіх натугаў у гэтым эпізодзе застанецца недаацэненай. Прыкладам, колькі чытачоў магло скумекаць, што на першы погляд ідыёцкая показка Малігана „І выйшаўшы вонкі, балакаў на пазадворку”зьяўляецца пэрыфразай радка з Новага Запавету „І выйшаўшы вонкі, плакаў горка” (Мацьвей, 26–75). ), так і на поўным сур’ёзе (духоўныя ваганьні Стывэна, якія раскрываюцца празь ягоны ўнутраны маналёг). Маліган у характэрным яму стылі ўводзіць праблему, якая ёсьць асноўнай філязофскай праблемай рамана. Хэйнсу, зацікаўленаму Стывэнавай тэорыяй наконт загадкі Гамлета, Маліган кажа: „Гэта зусім проста. Ён з дапамогай альгебры даказвае, што ўнук Гамлета ёсьць дзедам Шэксьпіра, а ён сам – прывід свайго ўласнага бацькі”. [19] Так анансаваная тэорыя будзе разгорнутая Стывэнам у дзявятым эпізодзе, „Сцыла і Харыбда”. Хэйнс, які ня надта вычувае Маліганаву іронію, рэагуе ў сур’ёзным стылі: „Я дзесьці чытаў адно багаслоўскае тлумачэньне. Ідэя Айца й Сына. Сын, які імкнецца да ўзьяднаньня з Айцом”. На гэта Маліган адказвае яму блюзьнерскай „Балядай пра Насьмешлівага Ісуса”, дзе прадстаўляе, між іншым, сваю трактоўку цуду ў Кане Галілейскай. [20] Джойс цытуе толькі тры страфы з аўтэнтычнага верша Алівэра Сэнт-Джона Гогарты „The Ballad of Joking Jesus”. Хэйнс спрабуе ўцягнуць Стывэна ў тэалягічны дыспут, але Стывэн ухіляецца. Тэма слугаваньня набывае сваю завершанасьць у прызнаньні Стывэна, што ён – „слуга двух паноў ці, лепш сказаць, паняў”, Брытанскай імпэрыі і Рымскай каталіцкай царквы. Аднак жа абуджаная Маліганам Стывэнава сьвядомасьць зьвяртаецца да „тайны тайнаў” – суадносінаў паміж Богам-Айцом і Богам-Сынам – ды тых ерасіярхаў, якія спрабавалі вырашыць яе па-свойму і папалі ў канфлікт з афіцыйнай дактрынай Царквы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x