Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Разламашкі майстра Люфта (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незвычайная і вельмі цікавая кніга казачных аповесцяў і апавяданняў берасцейскай пісьменніцы Кацярыны Мядзведзевай. Тут вы знойдзеце дзівоснае спалучэнне ангельскай стылістыкі і славянскага фальклору. Выдатна падыходзіць для чытання ў любым узросце – гэта так званыя «казкі для дарослых», вельмі папулярны трэнд у сучаснай еўрапейскай літаратуры.

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мая сястра Аліса, захлынаючыся слязьмі, толькі прыгажэе: скура свеціцца, становіцца ружовай, вочы робяцца з шэрых ярка-блакітнымі і блішчаць – залюбуешся. Я ж, паплакаўшы, больш за ўсё нагадваю вараны бурак. Звычайна мяне гэта мала турбавала, бо, нават калі б мой твар стаў фіялетавым у жоўты гарошак, усё адно б ніхто не заўважыў. Але цяпер сэр Лемюэль Грымсвотн-малодшы глядзеў на мяне так, быццам яму і праўда са мной цікава, і мне, як ніколі, хацелася быць калі не прыгожай, то хоць бы не агіднай. І я гераічна стрымала слёзы.

– Якое ў вас лёгкае вясновае імя, – сказаў ён, мабыць, спадзеючыся зрабіць мне прыемнае.

Ды ўжо ж, прыемней няма куды. Не ведаю, пра што думаў мой бацька, калі называў мяне Дэйсі Мэй. Майская кветачка. Стакротачка. Ведаю толькі, што палову вартавых сабак, як і дойных коз, у нашай акрузе клічуць роўна гэтак жа. Ідзеш па дарозе, а на абочыне твае цёзкі пасвяцца. І калі шпацыруеш па прадмесцях не ў адзіночку, а з сёстрамі ды іх кавалерамі, то абавязкова якая-небудзь цётка зычна раўне на ўсю вуліцу: «Фані, ты падаіла Дэйсі Мэй?» ці з чужога двара данясецца зласлівае гырканне і вокрык: «Дэйсі Мэй, годзе ганяць кураў, а то зноў на ланцуг пасаджу!» Самыя выхаваныя і прыстойныя кавалеры Эмы, і тыя ў падобных выпадках не маглі стрымаць смяшок, скоса пазіраючы на мяне.

– Ваша імя таксама не са звычайных, – ветліва адказала я.

Ён чмыхнуў.

– Так, мае продкі верылі ў значнасць імёнаў. Славесная магія, ну, вы разумееце, – і ён зрабіў магічныя рухі рукамі. – Маё імя – гэта волаты, генералы і нават адзін вулкан.

Калі гарбата была дапіта, а твар мой вярнуўся ад надзвычайнай бледнасці да звыклага адцення жытнёвага блінчыка, сэр Лемюэль праводзіў мяне на гандлёвую вуліцу, а потым на станцыю, і я паспяхова прывезла дахаты пэндзлі з вавёрчынага хваста, адрэз ільнянога палатна, спецыі, прысмакі… і велізарны цяжкі камень на душы.

Калі не можаш змяніць сваё жыццё – прымі яго такім, якое яно ёсць. Трыццаць гадоў я жыла спакойна, змірыўшыся са сваёй доляй, разумеючы, што нічога не змяніць. У мяне добры характар, я заўсёды імкнуся вывернуць любую сітуацыю на добры бок. Але цяпер у майго жыцця з’явіліся два левыя бакі. Як ні круці – усе вузлы наверх…

Частка 6

Прайшоў тыдзень ці два. Я старанна цягала на душы свой каменьчык – ён не станавіўся лягчэйшым, але паступова я прывыкла да яго. Сям’я нічога не заўважыла, бо я не дазваляла сабе жалобіцца на людзях ці скардзіцца. Я раскладвала сукенкі для Эмы, давязвала апошнюю пару шкарпэтак з прабабуліных клубочкаў, дапамагала бабулі палоць градкі з морквай і сушыць на зіму кроп.

Яшчэ я пазіравала Алісе, якая раптам пастанавіла стаць выбітным партрэтыстам. Не ведаю, як твары, а жытнёвыя блінцы атрымліваліся ў яе нядрэнна. Гэта стала зразумела пасля першага ж майго партрэта, а ўсяго яна напісала іх пяць. Так, напісала, ніколі не кажыце мастаку, што ён «малюе», вы рызыкуеце нанесці яму смяротную крыўду. Мастакі пішуць. Нават калі іх творы больш за ўсё нагадваюць пярэсты дыван, на які хтосьці перакуліў паднос з кавай, джэмам і яечняй, лепш памаўчыце і паківайце з глыбакадумным выглядам, і тады вы застанецеся ў добрых стасунках. Вам жа ўсё роўна, а чалавеку прыемна.

Неяк за сняданкам цётка Аўгуста праглядала пошту. Штодня яна атрымлівала мноства лістоў ад сябровак. Гэта былі запрашэнні на каву, паштоўкі з паездак на воды, шматстаронкавыя апісанні нечых вяселляў і хрэсьбін, выкрайкі модных блузак, рэцэпты страў. Нікому, акрамя яе, лісты не прыходзілі, таму яна машынальна разрэзвала адзін канверт за другім, нават не паглядзеўшы на адрасата. І раптам дзесьці паміж аўсянкай і булачкай з маслам цётка Аўгуста сказала: «Вой!» – і мы ўсе паднялі галовы ад талерак.

– Дэйсі, ты не казала мне, што чакаеш ліста, – сказала цётка Аўгуста абвінавачвальным тонам і працягнула мне адкрыты канверт. Не ведаю, паспела яна прачытаць увесь ліст цалкам ці толькі першыя радкі, але да канца сняданку яна раз-пораз паглядала на мяне з сумессю здзіўлення і дакору. Нават не ведаю, чым яна была незадаволена больш: тым, што трапіла ў няёмкае становішча, прачытаўшы чужы ліст, тым, што яе падчарцы піша нейкі падазроны ананім, ці тым, што змест ліста быў загадкавым і незразумелым, а выхаванне не дазваляла цётцы накінуцца на мяне з пытаннямі. У такія моманты я выразна адчуваю, што я ёй не родная. З Алісы ці Эмы яна б усю душу вытрасла, не чакаючы канца сняданку.

«Мілая Дэйсі, – пісаў сэр Лемюэль Грымсвотн-малодшы, – прайшло ўжо шмат часу з моманту нашай сустрэчы, а я без перастанку думаю пра вас. Учора я перабіраў сямейны архіў і знайшоў адну надзвычай цікавую паперку. Буду рады, калі вы наведаеце мяне ў любы зручны для вас час і азнаёміцеся з гэтым дакументам. Магчыма, у ім змяшчаецца менавіта тое, што вы шукаеце. Нямышы перадаюць прывітанне і махаюць лапкамі. Ваш пакорлівы слуга Л.».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Євгенія Кононенко - Жертва забутого майстра
Євгенія Кононенко
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Володимир Єшкілєв - Втеча майстра Пінзеля
Володимир Єшкілєв
Отзывы о книге «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x