Васіль Якавенка - Пакутны век. Трылогія

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Якавенка - Пакутны век. Трылогія» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пакутны век. Трылогія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пакутны век. Трылогія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення народа як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. У ім мастацкае і глыбокае сацыяльна-філасафічнае асэнсаванне рэчаіснасці, батальныя і побытавыя сцэны, шмат гістарычных персанажаў. Чырвонай ніткай праходзіць драма сям’і Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага беларуса.
Па ахопе падзей, якія адбываліся ў краіне і свеце, трылогія «Пакутны век» – твор эпахальны і ўтрымлівае вялікі пазнавальны матэрыял. Кніга здольна выклікаць моцныя суперажыванні, задавальненне і радасць у душы чытача.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.
Выданне другое, дапоўненае і пашыранае.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Пакутны век. Трылогія — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пакутны век. Трылогія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, зямля глядзела на сябе вачыма Пісарчукоў, вачыма мотальцаў, а яны – народ дабітны, дапытлівы, кемны і за вялікую ўдачу для сябе лічаць тое, што ў часы ўтрапёнага сярэднявечча, недзе блізка 1518 года, іх заўважыла найадметная ў краіне жанчына Бона Сфорца, якая брала што сваёй прыгажосцю, што абыходлівасцю і розумам. Вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль Польшчы Жыгімонт перадаў ёй, каханіцы, ёй, мілавіцы сваёй, пінскія і тураўскія землі, вядома, разам з Моталем, што варушыўся ў тым часе між Пінскам і Янавам.

Што ведаў пра гэта яе дзед Пятро Рамановіч?

А ён ведаў, напэўна, што ў маёнтку пана Канстанціна Скірмунта, таго самага пана, які пэўны час працаваў міністрам замежных спраў Польшчы і амбасадарам Польшчы ў Лондане, захоўваліся два наўздзіў яскравыя і важныя дакументы. Спадар Скірмунт іх рэдка выцягваў з архіва, каб пахваліцца таму ці іншаму госцю, але ж аднаго разу выцягнуў і паказаў дзівосныя манускрыпты рупліўцу Пятру Рамановічу, які прыехаў да яго ў маёнтак – прывёз прачытаныя кнігі і прасіў новыя. Зрэшты, дзед Пятро меў таксама бібліятэку, толькі ж яе не параўнаць было з панскай, дзе шмат чаго пракідалася з прыродазнаўства і гісторыі.

У адным дакуменце дакляраваліся правы на вольнасць, якімі «Гаспадар Вялікага Княства Літоўскага» надзяляў мотальцаў. Згодна з гэтым дакументам, Моталь належаў непасрэдна вялікаму князю, меў сваю самаўправу і паншчыны не адрабляў, выплачваў адно падатак Гаспадару. Такім чынам, жыхары Моталя набывалі пэўную незалежнасць, як што вызваляліся: ад феадальных павіннасцей, ад улады ваяводаў і старастаў, у цэлым – ад варункаў прыгонніцкага ладу, якім уціскаліся навакольныя вёскі. З тых часоў, займеўшы столькі гонару, тутэйшыя местачкоўцы перасталі нават сялянамі сябе называць.

Магдэбургскае права, якім з пратэкцыі каралевы Боны быў надзелены Моталь, спрыяла развіццю ў мястэчку рамесніцтва і мены таварамі, ажыў, як ніколі, кірмаш. Людзі, няйначай, спаборнічалі паміж сабой ва ўменні жаць, прасці, ткаць, вырабляць скуры, класці печы, будаваць што хочаш, хутка і хораша, ды яшчэ і спяваць свае песні.

У другім манускрыпце была засведчана паездка каралевы Боны ў Літву (Беларусь). Відавочна, ездзіла яна, кіруючыся не столькі ўласным, колькі вышэйшым дзяржаўным клопатам. У Моталі яна падарыла праваслаўнай царкве абразы «Маці Боская» і «Нараджэнне Хрыстова».

Па дарозе назад, у Варшаву, высокая пані спынілася начаваць у мотальскай карчме, робячы гонар тубыльцам. Напэўна, і потым, падарожнічаючы па ўсходніх землях, дзе жылі беларусы, яна заязджала ў Моталь – шляхі ж дазвалялі дый мястэчка яе вабіла, захапляла майстэрствам месцічаў, імпанавала нават вонкавым абліччам людзей. На той час мотальцы абуваліся не ў пасталы, як селюкі наваколля, а ў чобаты і чаравікі, і гэта яшчэ больш дадавала ім самавітасці, годнасці. Паводле таго ж дакумента, каралева Бона пасяліла тут, сярод месцічаў, некалькі сем’яў сваіх суайчыннікаў з Італіі. Магчыма, адсюль і выводзяцца прозвішчы Палто, Кульбеда, Шыкалай ды іншыя, якіх нідзе ў навакольных вёсках больш не пачуеш. А ўвогуле ўсе прозвішчы мотальскага люду канчаюцца на іч: Данілевіч, Мацукевіч, Міховіч, Райкевіч, Стасевіч, Жыховіч, Рамановіч… Выключэнні рэдкія.

У гісторыю краіны пані Бона Сфорца ўвайшла перш як апякунка вялікакняжацкай казны, у якую яна перадала нават свой гардэроб (дакладна: 28 сукенак з грызэту-парчы і 18 з аксаміту, 96 чэпчыкаў, увітых залатымі пазументамі і каштоўнымі камянямі). Праз суд яна адабрала ў магнатаў і перадала таксама ў казну незаконна прысвоеныя імі землі. З яе ініцыятывы ў Вялікім Княстве Літоўскім былі праведзены зямельныя рэформы, што атрымалі назву «Валочная памера» і «Устава на валокі».

Толькі ж добрую славу сваю на гэтай зямлі Бона Сфорца перакрэсліла адным учынкам. Калі яе сын Сігізмунд Аўгуст пайшоў супраць яе волі і патаемна ад каралеўскага двара павянчаўся з прыгажуняй ліцвінкай з Нясвіжа Барбарай Радзівіл, яна затаіла на сэрцы вялікую крыўду. Пагалоска даводзіць, што яе ж клопатам і атручана нявестка Барбара, дух якой неўзабаве перасяліўся з кракаўскіх каралеўскіх палацаў у Нясвіж. Прывід Барбары – Чорнай панны Нясвіжа – і дагэтуль хвалюе ўяўленне нашчадкаў.

Адно ўжо, пасля смерці караля-мужа, у скрусе жыццёвай і будучы апантанай чыста жаночым каварствам, гэтая пані вывезла з Вялікага Княства Літоўскага ў Італію ці не за сто падвод скарбу, у тым ліку сорак восем вазоў, запрэжаных шасцёркамі коней, напакаваных золатам, серабром, крышталём, фарфорам…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пакутны век. Трылогія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пакутны век. Трылогія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пакутны век. Трылогія»

Обсуждение, отзывы о книге «Пакутны век. Трылогія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x