Васіль Якавенка - Пакутны век. Трылогія

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Якавенка - Пакутны век. Трылогія» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пакутны век. Трылогія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пакутны век. Трылогія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення народа як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. У ім мастацкае і глыбокае сацыяльна-філасафічнае асэнсаванне рэчаіснасці, батальныя і побытавыя сцэны, шмат гістарычных персанажаў. Чырвонай ніткай праходзіць драма сям’і Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага беларуса.
Па ахопе падзей, якія адбываліся ў краіне і свеце, трылогія «Пакутны век» – твор эпахальны і ўтрымлівае вялікі пазнавальны матэрыял. Кніга здольна выклікаць моцныя суперажыванні, задавальненне і радасць у душы чытача.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.
Выданне другое, дапоўненае і пашыранае.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Пакутны век. Трылогія — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пакутны век. Трылогія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як прыкмету і досвед тых далёкіх часоў, калі амаль казачная каралеўская дама кіравала тутэйшымі землямі і мела зносіны з Моталем, рыначная плошча доўгі час захоўвала назву: пляц каралевы Боны. І яшчэ да нядаўніх часоў настаўнік, пачынаючы першы ўрок у першым класе мотальскай адукацыйнай школы, дэманстраваў вучням Грамату аб наданні Моталю магдэбургскага права ды распавядаў ім пра каралеву Бону, пра гонар, славу і досціп сваіх продкаў.

3

А час валок за сабой чараду падзей, дакладней, ён крочыў падзеямі, і чалавек імкнуўся заўжды ці то ўхіліцца ад іх, калі яны неслі яму штось пагрозлівае, ці скарыстаць іхні ход на свае патрэбы, унесці ў жыццёвы калаўрот часцінку сваю.

У далейшым супольным жыцці ў Моталі ўсё больш прыкметную ролю адыгрываў Манін бацька – Барыс Раманoвіч, сын Пятра і Аксінні, іх першынец. Барыс рос кемлівым і дужым хлопцам, праўда, той пракаветнай прыцягальнай сілы і ўлады, якую зямля-матухна мела над Пятром, яго бацькам, ён чамусьці не зведаў; зямля не займала аніякага месца ў сэрцы і думках маладога чалавека, які глядзеў паўзверх галоў сваіх местачкоўцаў. Але ж і ён час ад часу мусіў дапамагаць бацькам упраўляцца з гаспадаркай, асабліва калі хадзіў кавалерам. Араў, сеяў… Свой абавязак перад бацькамі выконваў спраўна, як і малодшы брат Паўлюк – гэткі пеўнік, гарачы, задзірлівы. Адным словам – браты, хоць замесу былі неаднолькавага.

Зрэшты, тут патрабуецца тлумачэнне. Пракаветны сялянскі лад і рытм у сям’і, а дакладней, у мотальскай сядзібе Рамановічаў, раней быў парушаны вайной, што атрымала назву Першай сусветнай, а потым – эвакуацыяй у глыб Расеі. Сыны Пятра і Аксінні, на малалецтва якіх выпалі тыя прыгоды і выпрабаванні, як вядома, не пасвілі кароў, не тапталі голымі пяткамі раллі і не атрымалі паўнацэннага сялянскага выхавання.

Пісарчукі – Рамановічы вярнуліся ў Моталь ажно ў 1922 годзе, калі Заходняя Беларусь ужо была пад Польшчай.

Іх сям’я была зусім не жабрацкая. Пятро Рамановіч служыў у царскай арміі і за службу атрымліваў золатам. Падчас падзей 1917 года і Грамадзянскай вайны працаваў на дробных промыслах недзе ў Ніжнім Паволжы, пра што больш дакладных звестак у нашчадкаў не захавалася. Сям’я мела грошы, і старэйшы сын Барыс вучыўся ў гімназіі. За ім пацягнуўся й малодшы.

Менавіта ў Расеі, нягледзячы на свае маладыя гады, Барыс успрыняў ідэі бальшавікоў і стаў прыхільнікам сацыялізму. Пераезд сям’і на радзіму з Паволжа не столькі цешыў, колькі засмучаў хлопца. Ён шкадаваў гімназію, рэарганізаваную потым у школу, і неаднойчы папікаў бацькоў за тое, што не дазволілі яму завяршыць вучобу. У Моталі ж учарашні гімназіст знайшоў сабе аднадумцаў, сярод якіх асаблівым імпэтам вызначаліся былыя салдаты, франтавікі, у іх ліку і Пятро Мінюк, былы камісар спецатрада Чырвонай Арміі. Разам стварылі камуністычную спулку (суполку), у якой Барыс выконваў абавязкі скарбніка. Іхняя групоўка фармальна ўваходзіла ў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, якая на той час з’яўлялася дахам для многіх падобных суполак. Людзі шукалі сувязяў з падпольнымі групамі навакольных вёсак і далей – у Янаве, Пінску. Кіравала імі жаданне выпрацаваць адзіную тактыку дзеянняў супраць польскіх уладаў і дамагацца ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй, камуністычнай.

Народу, зажатаму паміж Расеяй і Польшчай, у набліжэнні да дваццатых гадоў, мусіць, самі планеты прадвызначалі ўтварыць цэласную і суверэнную дзяржаву, а сталася наадварот. І свет адно з гэтага мог спачуваць беларусам.

У тутэйшых патрыятычных сіл узняў дух ІІ з’езд Камуністычнай партыі Польшчы, які адбыўся ўвосень 1923 года і прызнаў правы беларусаў (таксама як і ўкраінцаў) на выхад з-пад улады польскага каланіяльнага рэжыму. Гэты з’езд, да гонару камуністаў-палякаў, блаславіў уз’яднанне разадраных нацыянальных зямель. Адначасова была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Такім чынам польскія камуністы кінулі выклік сваім самаўпраўным панам-заваёўнікам, якія праглі вялікай дзяржавы.

Барысу гэта не магло не легчы на душу. Яно дадавала штосьці істотнае да справы, якой ён самахоць займаўся ў камуністычнай спулцы, з’яднанай і дружнай.

Камуністы наважваліся справядліва і шчыра вырашыць найперш нацыянальнае пытанне і выбавіць народ ад прыгнёту польскіх паноў, затым яны дакляравалі яшчэ нямала такога, на што проста адгукалася спакутаваная сялянская душа, і ў ёй запальваўся агеньчык надзеі.

Барыс бачыў, як мяняецца выраз твару ў сялян-местачкоўцаў, калі Мінюк ці хто іншы з камуністычнай спулкі чытаў ім улётку «Далоў акупантаў-грабежнікаў!», і, хоць той лісток быў выдрукаваны далёка – у знаным горадзе Вільні, ягоны змест браў кожнага за жывое, як што ў Крэсах Усходніх людзі скрозь жылі аднолькава і за хлеб уважалі мякіну. Праўда, калі шчыра казаць, – мотальцаў крыху выручала рамесніцтва. Аднак і гэта не ўсім грэла душу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пакутны век. Трылогія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пакутны век. Трылогія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пакутны век. Трылогія»

Обсуждение, отзывы о книге «Пакутны век. Трылогія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x