Андрусь Макатоўша - Упырхлікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрусь Макатоўша - Упырхлікі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Упырхлікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Упырхлікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Андрусь Макатоўша – унікальны аўтар, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбыўся ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант Макатоўша апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі. Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур, які адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман – усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні з спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш». Асобныя раздзелы кнігі друкаваліся ў часопісе «Архэ» (№ 10 (131) – 2014).
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Упырхлікі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Упырхлікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6

Taste the West and fuck the rest.

Рэкляма

Яшчэ ў першы дзень на «зоне» я ўціхара ад суседзяў даеў нарыхтаваныя на дарожку сухары, апошнюю повязь з айчыннай харчовай прамысловасьцю, сумленна паліўшы іх настальгічнымі сьлязьмі, і скіраваўся ў лягерную сталоўку. Менавіта там я пазнаёміўся з чэскай кухняй (дзе не было ніводнай маладзенькай ані худзенькай кухаркі, вартай таго, каб запамятаць ейнае імя зьлёту), а таксама з бальшынёю геаграфітыстаў усіх вякоў і народаў, якія папакідалі свае аўтографы ў карантынным памяшканьні, каб такім як я нэафітам было што пачытаць перад сном у першую лягерную ноч. Уражаньне маё ад сталоўкі было параўнальным толькі з бабілёнскім слупастварэньнем, дзе ў якасьці слупа з разяўленым ротам застаўся стаяць я сам. Калі наш пакой быў усяго толькі Артэкам, то сталоўка нагадвала ўжо залю паседжаньняў ААН. Кожная фракцыя дэлегавала ў Раду Бясьпекі (то бок у чаргу) самых нахабных і цьвердалобых сваіх прадстаўнікоў, а сама між тым імкнулася акупаваць як найбольшую колькасьць самых выгадных, то бок адносна чыстых і адначасова найбліжэйшых да раздачы столікаў, каб як што якое першымі пасьпець за дабаўкай. Напружыўшы свой абсалютна немузычны слых, я распазнаў у вакольным паветры блізу паўсотні незнаёмых мне моваў, самай мілагучнай зь якіх было дзіцячае якатаньне. Гэтак я на ўласныя вушы зразумеў сэнс слова «мультыкультуралізм», якое дагэтуль лічыў неяк зьвязаным з мульцікамі, а таксама тое, што каб не пасярэдніцтва грубай сілы, то хаўчык тут дастаўся б далёка ня ўсім.

З сталоўкі пачалося маё знаёмства зь міжнароднай палітыкай і яе ахвярамі. Дагэтуль я думаў, што толькі адны мы, беларусы, ёсьць у сьвеце ізгоямі й недарэкамі, а ўсе астатнія жывуць як людзі і ня маюць патрэбы шукаць шчасьця па-за межамі сваіх гістарычных рэзэрвацый. Аднак тут я зразумеў, што патрабаваньні да жыцьця ў людзей збольшага індывідуальныя, а ня толькі ідэалістычныя, як у мяне. Узяць прыкладам кубінскага патрыёта Г’явані па мянушцы Гавана: чалавек вырас у краіне пераможнага сацыялізму, на высьпе свабоды ў моры глябалізацыі, апісваў сваю радзіму з дапамогаю жэстаў і мімікі (у яго быў лёгкі цік) як рай на зямлі – ну чаго яму там не ставала? Дык не, ягоны бацька быў як на бяду алькаголікам, а ў маці як на бяду былі сваякі ў Маямі, куды тая ўцякла ад пабояў і сям’і, пакінуўшы на зьдзек сэнільнаму Фідэлю малога сына, пасьля чаго паўторна выйшла замуж у Нямеччыну. Праз усё гэта Гавана (нават зьнешнасьцю – ён быў такі маленькі, тлусьценькі і валасаты) нагадваў маманьцёнка, які выправіўся ў вялікі сьвет на пошукі мамы, ледзь дасягнуўшы паўналецьця: яго злавілі пры спробе пераезду нямецкай мяжы ў багажніку аўтамабіля й бязь лішніх роспытаў адправілі да нас. Гавана ня мог дараваць Фідэлю такога прыніжэньня. У вольны ад нараканьняў час ён сакавіта апісваў усе магчымыя катаваньні сьвету, якія марыў выпрабаваць на бедным дзядку-камандантэ толькі за тое, што той не выпускаў яго з краіны па-добраму. Або, скажам, славак Пэтэр, які папрасіў палітычнага прытулку кілямэтраў за дваццаць ад свайго дому: думаеце, ён уцёк ад войска ці ад тамтэйшага Фідэля – Мэчыяра? [9] Уладзімір Мэчыяр, аўтарытарны прэм’ер Славаччыны ў 1990–1998 гадах – цяпер проста ў гадах. Не, насамрэч ён уцёк ад свайго духоўнага настаўніка – індыйскага ёга! Як гіпі ў трэцяй генэрацыі, Пэтэр вельмі цікавіўся альтэрнатыўнымі навукамі, і дацікавіўся да таго, што ёг пачаў зьяўляцца ў ягоных снах і маніпуляваць ім, бы робатам на дыстанцыйным кіраваньні, пасылаючы то ў краму па піва, то ў банк па грошы, то ў дупу па прыколу. Пэрыядычна ён насылаў на Пэтэра паралюш, у выніку якога Пэтэр гадзінамі ня мог ані ўстаць з ложку, ані даплюнуць да столі. З часам Пэтэр заўважыў, што чым большая дыстанцыя, тым горай дзейнічае ёгава кіраваньне – таму выдаўся, натуральна, на захад, абы як мага далей ад усходняй мудрасьці, аднак быў зноў-такі запынены чэскімі ўладамі на самай мяжы ўратаваньня сваёй душы. Або расейская пара з Чачні – лічыце, яны ўцяклі ад жахаў вайны? Ці мо ад помсты з боку чачэнцаў? Гэта яны так толькі казалі ў паліцыі: насамрэч, гэта былі сучасныя Рамэо і Джульета. Джульета закахалася ў Рамэо на дыскатэцы, а раніцай даведалася, што яму сорак гадоў і ў яго жонка з двума дзецьмі – як і наказаў Шэксьпір, яна ўжо зьбіралася скончыць жыцьцё самагубствам, як тут Рамэо прапанаваў ёй усё кінуць і ўцячы за мяжу – Джульета на месцы пагадзілася. Чаму яны трапілі ў Чэхію, а не адразу ў Вэрону – без паняцьця… Карацей, што ўжо тады хацець ад іранскага гея а да ўсяго яшчэ й ліліпута зь мянушкаю Дыназаўр, якога нармалёвыя ўва ўсіх сэнсах суайчыньнікі не закідалі камянямі толькі таму, што ніяк не маглі ў яго з адлегласьці патрапіць? Ува ўсіх згаданых асобах я тут жа распазнаў роднасную сабе душу (як і наадварот), і мы, натуральна, засябравалі. З Гаванай мяне яднала ня толькі, так бы мовіць, сірочая доля, але перадусім любоў да Леніна – гэтак ён называў гатунак бутэлечнага піва, якое прадавалася ў найбліжэйшай да лягера краме, куды нас раз на дзень адпускалі пасьля абеду. На піўным цэтліку быў выяўлены гістарычны заснавальнік бровара з куфлем свайго ўлюбёнага пітва: лысы, з бародкай і хітравата прымружанымі, знаёмымі нам абодвум яшчэ зь піянэрскага дзяцінства вачыма – нішто ў ім не выдавала капіталіста й эксплюататара. «Скажыце, калі ласка, а ў вас ёсьць Ленін у Разьліве?» – гэта была першая чэская фраза, якую мы з Гаванам вывучылі й тут жа забылі, бо Ленін у краме быў толькі бутэлечны. Апрача гэтага Гавана быў ці не чэмпіёнам Кубы па настольным тэнісе й імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб выхаваць ува мне свайго наступніка. З славакам Пэтэрам, у сваю чаргу, мы гулялі найчасьцей у шахматы (правілы ў якіх аказаліся зусім іншыя, чым у шашках) – як у кожным прыстойным летніку, недахопу ў настольных гульнях не было і тут. У дадатак Пэтэр быў вялікім знаўцам ня толькі індыйскай, але й расейскай культуры (прынамсі, у параўнаньні са мною) і нават любоўна называў мяне «Платонавым». Дзякуючы яму ў мяне значна палепшылася як чэхаславацкая, так беларасейская мовы – настолькі, што я мог дазволіць сабе запісацца ў лягерную бібліятэку й атрымаць пасьведчаньне чытача нумар два (нумарам адзін быў сам Пэтэр). З Дыназаўрам я сябраваў збольшага таму, што зь ім сябраваў Пэтэр і варагавалі астатнія. Што да расейскай пары каханкаў, дык тая наагул мяне фактычна ўсынавіла, і на працягу ўсяе лягернай зьмены я карыстаўся тым, што яны жылі ў пяціпавярховым доме – гэта значыць, перадусім іхным асобным, некалі афіцэрскім душам. Такога, мушу сказаць, нават у нашым менскім інтэрнаце не было! – а нічога большага я ад жыцьця й не патрабаваў: абы не было, як у менскім інтэрнаце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Упырхлікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Упырхлікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Упырхлікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Упырхлікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x