Андрусь Макатоўша - Упырхлікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрусь Макатоўша - Упырхлікі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Упырхлікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Упырхлікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Андрусь Макатоўша – унікальны аўтар, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбыўся ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант Макатоўша апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі. Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур, які адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман – усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні з спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш». Асобныя раздзелы кнігі друкаваліся ў часопісе «Архэ» (№ 10 (131) – 2014).
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Упырхлікі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Упырхлікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Армянін быў між нас найстарэйшы й найбольш гаваркі. Ягонаму ўменьню ўвесь час прамаўляць і пры гэтым не сказаць пра сябе нічога зайздросьцілі ўсе. Колькі яму насамрэч гадоў, як ён тут апынуўся, чым займаўся на радзіме, якое было дзявочае прозьвішча ягонай маці – усё гэта назаўжды засталося для нас таямніцай. (Гэта толькі я, як дурань, яшчэ ў першы дзень выклаў пра сябе ўсю праўду – і матку, і татку, хоць і быў зь імі асабіста незнаёмы.) Затое мы даведаліся ці ня ўсё пра ягоную здрадніцу-жонку й ейнага каханка, пра армянскія карані мастака Айвазоўскага, гісторыю стварэньня армянскага альфавіту і ўсё такое. Паводле шырыні ягоных ведаў было ясна, што гэта чалавек з вышэйшай адукацыяй, хоць і прыехаў у Чэхію ў адным спартовым касьцюме. Другім па гаваркосьці і ўзросьце быў латыш – былы прафэсійны футбаліст, які паехаў у Чэхію наймацца на працу і якога адразу ж па прыезьдзе кінулі, разьвёўшы на грошы і дакумэнты (такіх у лягеры хапала – адных прыбалтаў было штукі тры, і сярод іх нават адзін паляк). Між іншым, паводле нацыянальнасьці латыш аказаўся такім жа беларусам, як я – час ад часу ён атрымліваў з дому ад маці лісты, напісаныя чыстай беларускай мовай, хай сабе і з выкарыстаньнем расейскай кірыліцы. Яшчэ ў латыша ў Латвіі была жонка, перад якой яму было ўвесь час сорамна, што ён так і не знайшоў сабе за мяжою працы, таму латыш знаходзіўся ў несупынных халерычных пошуках якога-небудзь занятку. Ну і апошнім паводле колькасьці гнілога трындзяжу й гадоў, затое першым паводле матэрыяльнай забясьпечанасьці (ня толькі ў нашым пакоі, але і ўва ўсім бараку) быў малдаванін – той у лягеры проста, кажучы ягонымі словамі, адпачываў, як у санаторыі, папрасіўшы прытулку, каб ня йсьці ў чэскую турму, куды яго хацелі запраторыць ці то за сутэнёрства, ці то за рэкет. (І такіх сярод лягернікаў выявілася нямала.) Малдаванін быў вэтэранам прыднястроўскай вайны, за што мы ўсе, за выключэньнем расейцаў, належна яго паважалі. Паважала яго й ахова лягера: а то б не, калі перад уязной брамай ля вахты стаялі ўсяго дзьве машыны, дырэктарава зялёная «шкода» і малдаванінаў белы «мэрсэдэс». Пры гэтым яго ўладальнік выглядаў сьціпла, залатых ланцужкоў (у адрозьненьне ад дырэктара) не насіў і на першы погляд нічым не адрозьніваўся ад звычайнага гастарбайтэра.

Даведаўшыся пра маё беларускае паходжаньне, усе тры мае былыя суграмадзяне, а цяпер суседзі па пакоі пачалі мне зайздросьціць, бо былі перакананыя, што хто ўжо хто, а я дык «азіл» атрымаю аўтаматам. Армянін, на злосьць свайму доўгаму носу, нават выказаў жаданьне перакваліфікавацца ў беларусы з маёй дапамогай: з гэтай мэтай я мусіў навучыць яго азам беларускай мовы. Бадай, ці не ўпершыню ў гісторыі нехта з уласнай волі захацеў быць культурна намі (перадусім канкрэтна мною) асыміляваны! Вось дзе мне прыдалася мая няскончаная пэдагагічная адукацыя! Армянінаву прапанову стаць ягоным рэпэтытарам і гувэрнантам я сустрэў з імпэтам яшчэ й таму, што спадзяваўся зарабіць на ім крыху грошай на цыгарэты, якія з дапамогаю суседзяў у мяне імкліва заканчваліся, а да выплаты так званай сацыяльнай дапамогі заставалася яшчэ некалькі тыдняў. Аднак грошай у армяніна не было, таму я, дурань, пагадзіўся вучыць яго беларускае мове ў доўг. Тым ня менш, адчуваньне, што я прадаю радзіму за цыгарэты, усё адно мяне не пакідала. Заняткі нашыя адбываліся збольшага ў форме рэпэтыцыі будучага армянінавага допыту ў паліцыі для замежнікаў (ці як тут яго называлі – інтэрвію), каб спалучыць навучаньне армяніна мове з завучваньнем ягонай новай уцякацкай легенды: «Дык кажаце, вы зь Беларусі?» «Зь Беларусіі, ара.» «А адкуль зь Беларусі?» «Із Мінска, ара.» «Чаму вы прыехалі ў Чэхію – вам што, на радзіме блага?» «Да какое благо, ара! Хуёво там, да?»

Самае большае праз тыдзень, калі набліжаўся час атрыманьня «сацыялкі», армянін, бачачы сьціплыя вынікі нашай вайны зь непасільнай складанасьцю беларускай мовы, ад маіх паслугаў адмовіўся і паставіў на іншага канька: нехта падказаў яму, што ўсе прадстаўнікі армянскага спэцназу вызначаюцца татуіроўкай дракона на плячы, і ён вырашыў зьмяніць легенду – абы не вучыцца й не плаціць мне за навуку. Зноў стаўшы армянінам, ён выдаваў сябе цяпер за былога целаахоўніка ці то прэзыдэнта, ці то коміка Петрасяна, [8] Сапраўднае прозьвішча першага прэзыдэнта Армэніі – Тэр-Петрасян. які (то бок ён сам, а не Петрасян) трапіў у няласку да ўладаў. Калі не лічыць сьціплага целаскладу й нізкага росту, над якімі армянін пачаў працаваць у той жа дзень, да целаахоўніка яму бракавала дробязі, а менавіта: татуіроўкі дракона. Малдаванін аказаўся ў мастацтве ўтырканьня йголак у скуру майстрам міжнароднага прызнаньня (бо пад гэтай пагрозай яму звычайна прызнаваліся ўва ўсім, магчыма нават у каханьні, ня ведаю), аднак, як на бяду, маляваць ня ўмеў – зноў давялося зьвяртацца да мяне, як да чалавека разнабакова таленавітага. На жаль, ніколі ў жыцьці я не маляваў драконаў, але ж дзякуючы Дракошу зь незабыўнага савецкага мульціка меў пра іх сёе-тое ўяўленьне. Вынікам нашай супольнай з малдаванінам працы армянін быў болей чым задаволены: ён атрымаў свайго дракона, а мы ад яго – па пачку цыгарэт. Жыць далей было можна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Упырхлікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Упырхлікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Упырхлікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Упырхлікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x