Зінаіда Дудзюк - На парозе раю

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - На парозе раю» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На парозе раю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На парозе раю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.

На парозе раю — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На парозе раю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юля паморшчылася і сказала:

– Госпадзі, гэта ж толькі міліцыянеры могуць так засакрэціць справу. У вас там працуе нейкая сваячка, пра якую трэба напісаць у газеце?

– Не, я думаю, нам пара падаць заяву для рэгістрацыі шлюбу.

– Шлюбу? – Юля зарагатала. – Першае красавіка даўно мінула.

Барыс памаўчаў, чакаючы, пакуль яна супакоіцца, пасля ўсхвалявана сказаў:

– Юлія Максімаўна, прабачце, я не з таго пачаў. Прапаную вам сваю руку і сэрца. Ці, наадварот, прашу вашай рукі. Як там правільна, па-кніжнаму? Дакладна не помню.

Барыс выглядаў збянтэжаным. Ён чакаў яе адказу, вінавата зазіраючы ў вочы. Яна таксама разгубілася і не ведала, што яму адказаць. Нарэшце яна выціснула з сябе:

– Перш, чым рабіць такі крок, трэба добра падумаць.

– Я шмат гадоў пра гэта марыў, думаў, уяўляў. Нас адразу не распішуць, дадуць тэрмін для абдумвання. Так што і ў вас будзе час нешта вырашыць для сябе канчаткова. Пойдзем, я прашу вас.

– Пойдзем, – сказала яна рэзка, – але гэта першы і апошні раз я патураю вашым авантурам. Запомніце гэта!

Барыс узяў Юлю пад руку. Яны накіраваліся да будынка загса, узняліся па прыступках, увайшлі ў прасторны хол, потым – у маленькі кабінет, дзе іх прыняла ветлівая маладзіца, выдала нейкія анкеты, якія Юля не стала нават чытаць. Барыс сам падпісаў усе неабходныя паперы. Юля сачыла за ім. Ён усё рабіў няспешна, па-вясковаму грунтоўна і сур’ёзна. Зрэшты, ёй заўсёды падабалася назіраць за жыццём ці працаю іншых. Нават у маленстве, яна не брала ўдзел у гульнях, а назірала, як сяброўкі ўваходзяць у ролі бацькоў, выконваюць нейкія сцэнкі. Гэта часам здзіўляла, а найчасцей смяшыла яе. Ды і сама яна звычайна глядзела на сябе нібы збоку. Пасля кожнай сустрэчы ці гутаркі з людзьмі, згадвала, перабірала да драбніц усе сказаныя словы, пераасэнсоўвала, каб зразумець, дзе яна была недастаткова тактоўная ці ўважлівая. І дакарала, і вінаваціла сябе, калі нешта зрабіла не так. Гэтая рэфлексія часам псавала ёй настрой, але і надавала ўпэўненасці ў сваёй справядлівасці і сумленнасці. Наогул яна лічыла найвялікшым грахом хлусіць сабе.

– Юлія Максімаўна, справа зроблена. Я запрашаю вас адзначыць гэтую падзею.

– Дзе? – спытала яна абыякава.

– У кафэ. Ёсць тут адно паблізу.

Барыс узяў яе за руку, пацалаваў і павёў да выхаду.

– Мой генерал, ці не зашмат ты бярэш на сябе?

– Пакуль ніякае цяжкасці не адчуваю.

Кафэ іх сустрэла ціхаю музыкаю і напалову пустою залаю. Яны селі за маленькі круглы столік, накрыты белаю карункаваю сурвэткаю. Барыс пагартаў меню, спытаў:

– Будзем піць шампанскае? У нас жа свята.

– Будзем.

– Закуску прапаную выбраць вам?

– Не, – адказала Юля. – Сёння я давяраю твайму густу.

– Баюся вам не дагадзіць.

– Мой генерал збянтэжыўся?

– Мы вельмі мала знаёмыя, пакуль я не ведаю, якія стравы вам падабаюцца, але спадзяюся з часам выправіць гэты недахоп.

Юля раптам адчула, што яе раздражняе самаўпэўненасць Барыса, яго фальшывае выканне пры жаданні падпарадкаваць яе сваёй волі, і яна спытала:

– Я не вельмі зразумела, для чаго ўсё гэта?

– Мне здавалася, што… – сказаў ён і асекся, бо ў гэты час падышла афіцыянтка з нататнічкам і алоўкам у руках, запісала стравы, якія папрасіў згатаваць Барыс.

Юля запытальна зірнула на хлопца, жадаючы пачуць адказ на сваё пытанне.

– Няўжо вы яшчэ не зразумелі, што я кахаю вас з першай сустрэчы?

– А мае пачуцці цябе цікавяць?

– Пабачыце, я заслужу ваша каханне! – з гатоўнасцю прамовіў Барыс.

– А ты ведаеш, што каханне, калі яно ёсць, ніякіх заслуг не патрабуе? – яна пасміхнулася з позіркам дарослага чалавека, які глядзіць на неразумнае дзіця.

– Ведаю больш, чым вы сабе можаце ўявіць. Бо кахаю, зусім не ведаючы вас, – пакрыўджана адказаў ён.

– А для чаго вы хочаце ажаніцца?

– Хачу ніколі не разлучацца з вамі. Хачу, каб у нас былі дзеці! Хачу ўсё, што маюць звычайныя людзі! Ці гэта такія недазволеныя мары?

Афіцыянтка прыйшла з пляшкаю шампанскага, спрытна адкаркавала, наліла два фужэры, паставіла некалькі талерак з закускамі.

– Што ж, прызнаюся па шчырасці, мы марым па-рознаму, але, па сутнасці, пра адно і тое ж, – адказала Юля, як бы даючы згоду на тое, што прапаноўваў ёй Барыс.

6

Клаўдзія Міхайлаўна чакала званка ад Юлі, а дзяўчына не адгукалася цэлы тыдзень. «Напэўна, нічога ў журналісткі не атрымалася з таго, што я ёй напляла, – ці то суцяшала, ці то дакарала сябе яна. – Бадай, не трэба, каб маё імя зноў абрастала застарэлымі плёткамі? А з другога боку, калі б артыкул атрымаўся такі, як я сабе ўяўляю, дык няхай бы пачыталі тыя, хто паверыў, што я была ворагам свайму народу. Гэта ж трэба было прыдумаць такое азначэнне! Напэўна, ва ўсім свеце да такога абсурду не дадумаліся. А ўсё для таго, каб чалавек разумеў: судзіць яго не нейкі суддзя ці “тройка”, а цэлы народ. Таму і пакаранне адпаведна жорсткае. Ілжывы гэты свет! Немагчыма пражыць праведна, таму што кожны рэжым патрабуе слугаваць яму, маніпулюе людзьмі, прымушае пераступаць цераз свае прынцыпы дзеля агульнай далёка не гуманнай мэты. Разумныя людзі стараюцца трымацца як мага далей ад гэтых віроў, а мяне ўцягнула ў самы эпіцэнтр падзей, закружыла, перапляло асабістае з грамадскім і дзяржаўным. Нервы не вытрымалі такога напружання. Я была далёка не гераіня, а толькі слабая жанчына, якой хацелася абапірацца на надзейнае мужчынскае плячо, кахаць, гадаваць дзяцей. Пазней, чытаючы пра розных рэвалюцыянерак, даведалася, што яны заўсёды адмаўляліся ад асабістага жыцця на карысць ідэй. Калі ж у іх нараджаліся дзеці, дык яны аддавалі іх у прытулкі. Я не адважылася нават нарадзіць дзіця. Цяпер няма роднай душы побач. Не, не трэба пра гэта. Зрэшты, ёсць жа ў мяне сястра і пляменнікі. Дзеля маёй кватэры, якая ім застанецца ў спадчыну, можа, дагледзяць мяне, калі зусім занядужаю, і правядуць у апошні шлях…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На парозе раю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На парозе раю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Калмыков - Повеситься в раю
Юрий Калмыков
Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута
Зінаіда Дудзюк
Борис Романовский - Преступление в Медовом раю
Борис Романовский
libcat.ru: книга без обложки
Евгений Козловский
Хуан Гойтисоло - Печаль в раю
Хуан Гойтисоло
Эрих Ремарк - Тени в раю
Эрих Ремарк
Сергей Зверев - Тени в раю
Сергей Зверев
Елена Арсеньева - Зима в раю
Елена Арсеньева
Отзывы о книге «На парозе раю»

Обсуждение, отзывы о книге «На парозе раю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x