Эрик Сигал - Гісторыя кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрик Сигал - Гісторыя кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Варта было адно адлучыцца на якія два дні, і, калі ласка, — нейкі казёл з ідыёцкім імем Філ забраўся да яе ў ложак (вядома, забраўся!).

Вешаючы слухаўку, яна нарэшце заўважыла мяне і, нават не пачырванеўшы, усміхнулася і з'імітавала пацалунак. Ну і двудушнасць!

Яна цмокнула мяне ў ацалелую шчаку:

— Э-э, ну і выгляд у цябе!

— Дасталося, Джэн.

— Але твой супернік выглядае яшчэ горш?

— Вядома. Нашмат. Мае супернікі заўсёды выглядаюць горш. — Я сказаў гэта з усёй злосцю, на якую здатны, намякаючы на тое, што намылю пысу любому суперніку, які палезе да яе ў ложак, пакуль мяне няма паблізу.

Але Джэні, як нічога і не здарылася, узяла мяне за рукаў, і мы рушылі да дзвярэй.

— Дабранач, Джэні, — сказала дзяжурная.

— Дабранач, Сара, — адгукнулася Джэні.

Калі мы выйшлі на вуліцу, збіраючыся сесці ў мой «МГ», я набраў у лёгкія свежага вечаровага паветра і як мог абыякава запытаўся:

— Паслухай, Джэн…

— Што?

— Э-э… Хто такі Філ?

Яна кінула ўжо ў машыне:

— Мой бацька.

Так я ёй і паверыў.

— Ты завеш свайго бацьку Філам?

— Але, гэта яго імя. А як ты завеш свайго?

Джэні ўжо казала мне, што яе выхаваў бацька, уладальнік невялікай пякарні ў Крэнстане, штат Род-Айлэнд. Маці яе загінула ў аўтамабільнай аварыі, калі Джэні была зусім маленькая. Усё гэта яна расказала мне, калі тлумачыла, чаму ў яе няма вадзіцельскіх правоў. Яе бацька — ва ўсіх астатніх адносінах, як сказала яна, сапраўды «выдатны хлопец» — пасля смерці маці стаў вельмі прымхлівым і ні за што не хацеў дазволіць адзінай сваёй дачцэ вадзіць машыну. Ёй гэта дужа замінала ў апошніх класах каледжа, калі яна пачала браць урокі ігры на фартэпіяна ў аднаго чалавека з Провідэнса. Затое яна паспела прачытаць у доўгіх аўтобусных паездках усяго Пруста.

— Дык як ты завеш свайго? — спыталася яна зноў.

Я думаў зусім пра іншае і не зразумеў пытання.

— Майго каго?

— Якім тэрмінам ты абазначаеш свайго творца?

Я назваў тэрмін, які заўсёды хацеў скарыстаць:

— Сукін Сын.

— У вочы? — спыталася яна.

— Я ніколі не бачу ягонага твару.

— Ён носіць маску?

— Бадай. Каменную. Абсалютна каменную.

— Кінь, ён, мабыць, страшэнна ганарыцца табою. Ты ж гарвардская хакейная славутасць.

Я зірнуў на яе. Відаць, яна і праўда нічога не ведае.

— Ён таксама быў выдатным спартсменам, Джэні.

— Лепшым за цябе?

Мне спадабалася, што яна такое высокае думкі пра мае атлетычныя дасягненні. Шкада, што мне прыйдзецца прынізіць сябе, расказаўшы ёй пра бацькавы поспехі.

— Ён удзельнічаў у фінальным заездзе акадэмічных адзіночак на Алімпійскіх гульнях 1928 года.

— Ого! — сказала яна. — І выйграў?

— Не, — адказаў я.

І яна, па-мойму, здагадалася, што мяне крыху суцяшае той факт, што ў фінале бацька быў толькі шосты.

Мы трохі памаўчалі. Цяпер Джэні, бадай, зразумее, што быць Олівэрам Барэтам IV — гэта азначае не толькі насіць тое самае імя, што і грандыёзнае збудаванне з шэрага каменю ў Гарвардскім універсітэцкім гарадку. Гэта яшчэ і своеасаблівае мускульнае застрашэнне. Я маю на ўвазе, калі над табою зіхацяць вяршыні чужое спартовае славы. Я маю на ўвазе — нада мною.

— Але што ён такое зрабіў, што ты назваў яго сукіным сынам? — спыталася Джэні.

— Ён змушае мяне, — адказаў я.

— Не разумею.

— Ён змушае мяне, — паўтарыў я.

— Да чаго, Олівэр?..

— Рабіць усё «правільна».

— А хіба гэта няправільна — рабіць усё правільна?..

Я адказаў, што ненавіджу, калі мяне праграмуюць на працяг Барэтаўскае Традыцыі — дый яна сама мусіла гэта зразумець: бачыла ж, як мяне ўсяго скурчвае кожнага разу, калі мне прыходзіцца называць пасля імені свой парадкавы нумар. І яшчэ, сказаў я, мяне даводзіць да шалу, што я кожны семестр абавязаны выдаваць х акадэмічных поспехаў.

— Ну, вядома, — сказала яна з непрыхаваным сарказмам. — Я даўно заўважыла, як табе не падабаецца атрымліваць свае «А» і гуляць за зборную ўніверсітэта.

— Я ненавіджу другое: ён нічога іншага і не чакае! — Ніколі раней я нікому гэтага не гаварыў — і цяпер адчуваў сябе страшэнна няёмка. Але мне трэба было растлумачыць Джэні ўсё. — Калі мне і праўда штосьці ўдаецца, дык ён настолькі скептычна да гэтага ставіцца, што ўявіць сабе немагчыма! Усё чыста ўспрымае як звычайнасць.

— Дык ён жа заняты чалавек! Яму ж трэба кіраваць усімі гэтымі банкамі і Бог яго ведае што яшчэ рабіць!

— Джэні, ты, уласна, на чыім баку?

— А гэта што, вайна? — спыталася яна.

— Вайна, — адказаў я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x