Эрик Сигал - Гісторыя кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрик Сигал - Гісторыя кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Гісторыя кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я нетаропка прыняў душ, стараючыся не мачыць твару. Дзеянне навакаіну пачало слабець, але адчуванне болю было мне нават прыемнае. Я хачу сказаць: я ж сапсаваў усю справу. Першынство мы завалілі, нашую бяспройгрышную серыю — таксама (усе, хто быў цяпер на апошнім курсе, не прайгравалі ніколі), не кажучы ўжо пра сямігадовую серыю Джонстана. Мажліва, не толькі я быў у гэтым вінаваты, але цяпер мне здавалася: толькі я.

Раздзявальня была пустая. Хлопцы, мабыць, ужо ў матэлі. Мяркуючы па ўсім, ніхто не хацеў мяне бачыць або размаўляць са мною. З гаркатою ў роце — мне было так пагана, што я нават адчуваў гэта на смак — я запхнуў свае шмоткі ў валізку і выйшаў на двор. Жменька гарвардскіх заўзятараў мерзла на ледзяным ветры, які прадзімаў пустэльны завулак.

— Як скула, Барэт?

— Дзякуй, нічога, містэр Джэнкс.

— Табе, бадай, не зашкодзіў бы цяпер сыры біфштэкс, — сказаў другі знаёмы голас.

Так мовіў Олівэр Барэт III. Наколькі гэта ў ягоным стылі — прапанаваць бабулін сродак ад сіняка пад вокам.

— Дзякуй, бацька, — сказаў я. — Доктар ужо пра ўсё паклапаціўся. — Я паказаў на марлевую нашлёпку, пад якой была схаваная доктарава работа.

— Я хацеў сказаць, табе трэба падсілкавацца, сын.

За абедам паміж намі адбылася адна з нашых звычайных «антыразмоў», як я іх называю. Усе яны пачынаюцца тым самым пытаннем: «Ну, як ты, сын?» — і тым самым пытаннем заканчваюцца: «Я магу для цябе што-небудзь зрабіць?»

— Ну, як ты, сын?

— Выдатна, сэр.

— Што, баліць? — кіўнуў ён на маю разбітую шчаку.

— Не, сэр.

Боль рабіўся пякельным.

— Я скажу Джэку Ўэлсу, каб ён паглядзеў цябе ў панядзелак.

— Не трэба, бацька.

— Ён добры спецыяліст…

— Корнэлскі доктар таксама не ветэрынар, — заўважыў я, спрабуючы прыцішыць снабісцкі энтузіязм, з якім бацька заўсёды гаварыў пра ўсялякіх спецыялістаў, экспертаў ды іншых «найлепшых людзей».

— Шкада, — сказаў Олівэр Барэт III, спрабуючы, як я спачатку падумаў, пажартаваць. — Рана ў цябе проста зверская.

— Маеце рацыю, сэр. — (Можа, тут трэба было засмяяцца?)

І раптам мне прыйшла ў галаву думка: ці не хацеў ён сваім квазіжартам перадаць мне сваю незадаволенасць маімі дзеяннямі на лёдзе?

— Ці ты хацеў сказаць, што я паводзіў сябе сёння як звер?

На твары ў яго адбілася нешта накшталт задавальнення з прычыны таго, што я пацікавіўся ягонай думкаю на гэты конт. Аднак ён проста сказаў:

— Ты сам загаварыў пра ветэрынараў.

Тут я вырашыў заняцца вывучэннем меню. Калі прынеслі гарачае, Стод пачаў адно з сваіх даўно ўжо абрыдлых мне казанняў: гэтым разам, калі я правільна памятаю (а запамінаць я не стараўся), адносна перамог і паражэнняў. Ён зазначыў, што мы страцілі чэмпіёнскі тытул (брава, тата, глыбокае назіранне!), аднак галоўнае ў спорце — не выйгрыш, а сама гульня. Апошняе меркаванне падазрона нагадала перафразаваны алімпійскі дэвіз, і я адчуў, што гэта толькі ўверцюра і што зараз ён пусціцца разважаць пра тое, якое, па сутнасці, смяхоцце — гэтае ўніверсітэцкае першынство. Аднак я не збіраўся пракладваць яму сцяжынкі да алімпійскіх успамінаў. Выдаўшы належную партыю маіх: «Але, сэр» — я змоўк.

Потым мы прайшліся па ўсім дыяпазоне ўлюбёнай Стодавай антытэмы, якая называецца «мае планы».

— Скажы мне, Олівэр, што ў цябе з юрыдычнай школаю?

— Пакуль яшчэ, бацька, я цвёрда не вырашыў наконт юрыдычнай школы.

— Я хацеў бы ведаць іншае: ці вырашыла юрыдычная школа наконт цябе?

Яшчэ адзін досціп? Можа, мне трэба ўсміхнуцца ў адказ на гэтыя рытарычныя практыкаванні?

— Пакуль што не ведаю, сэр.

— Я мог бы патэлефанаваць Прайсу Цымерману…

— Не трэба! — перапыніў я, падпарадкоўваючыся імгненнаму рэфлексу. — Прашу, не трэба, сэр.

— Не дзеля таго, каб паўплываць на некага, — з годнасцю сказаў О. Б. III. — Проста навесці даведкі.

— Бацька, я хачу, каб мне адказалі лістом, як усім астатнім. Калі ласка.

— Але. Натуральна. Выдатна.

— Дзякуй, сэр.

— І яшчэ, цябе ж амаль напэўна прымуць і так, — дадаў ён.

Не ведаю, як гэта атрымліваецца, але О. Б. III умее прынізіць мяне, нават калі не шкадуе ўхвальных слоў.

— Хто ведае, — адказаў я. — У рэшце рэшт, хакейнай каманды ў іх там няма.

Не ведаю, чаму я пачаў прыніжаць сябе сам? Можа, таму, што ён пра мяне ўсё-такі высокае думкі?

— У цябе ёсць іншыя вартасці, — заявіў Олівэр Барэт III, але развіць гэтую тэму не пажадаў. (Зрэшты, не думаю, што гэта ў яго выйшла б.)

Ежа ў рэстарацыі была не лепшая ад нашае размовы, з адной хіба што розніцай: што булачкі будуць чэрствыя, я мог сказаць яшчэ да таго, як іх прынеслі, а вось угадаць, якую тэму будзе мець ласку прапанаваць мне бацька, мне ніколі не ўдаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x