• Пожаловаться

Герберт Уэлс: Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэлс: Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0135-9, издательство: Юнацтва, категория: roman / Фантастика и фэнтези / Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Герберт Уэлс Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялікі англійскі пісьменнік Герберт Уэлс у сваім рамане «Вайна сусветаў» вельмі маляўніча апісаў фантастычнае нашэсце марсіян на нашу Зямлю. Раман «Чалавек-невідзімка» расказвае пра трагічны лёс вучонага. Асяроддзе, у якім жыве герой рамана, таленавіты вучоны Грыфін, зрабіла яго здольным на злачынства, яно ж яго і губіць. Вядомая шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф у творы «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» цікава і захапляюча расказвае пра падзеі, якія адбываюцца падчас уладарання шведскага караля Карла XII, калі Швецыя вяла супраць Даніі, Польшчы і Саксоніі Паўночную вайну.

Герберт Уэлс: другие книги автора


Кто написал Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І наперабой з пакаёўкай яна паспяшалася расказаць дзяўчыне Спак гісторыю абрабавання магілы і божага суда. Калі ж аканомка выслухала ўсё гэта, то ўжо ні на секунду не засумнявалася ў тым, што пярсцёнак нейкім чынам трапіў у Хедэбю і схаваны дзесьці там.

Ад гэтага аповеду даяўчыну Спак дрыжыкі ўзялі, амаль як у той раз, калі ёй упершыню сустрэўся на паддашкавай лесвіцы Генерал. Вось гэтага якраз яна ўвесь час і асцерагалася. А цяпер ужо добра ведала, які люты і бязлітасны можа быць гэты прывід. Было ясна як божы дзень, што, калі, ён не атрымае назад свой пярсцёнак, барон Адрыян памрэ.

Але ледзь аканомка прыйшла да такога заключэння, як яна — асоба вельмі рашучая — адразу ж зразумела, што патрэбна рабіць. Калі гэты пракляты пярсцёнак знаходзіцца ў Хедэбю, то неабходна пастарацца чаго б гэта ні каштавала адшукаць яго.

Яна ненадоўга пайшла ў жылую палову панскага дома, зазірнула ў спальню, дзе ўсё было па-ранейшаму, узбегла па лесвіцы на гарышча і пераслала пасцель у Адрыянавай мансардзе, каб яна была напагатове на выпадак, калі яму стане лепш і яго можна будзе перанесці наверх. Затым зайшла ў пакоі да паненак і да гувернанткі — смяртэльна перапалоханыя, яны сядзелі склаўшы рукі, не ў стане чымсьці заняцца. Яна расказала ім сёе-тое з таго, аб чым даведалася сама, расказала роўна столькі, каб гувернантка з паненкамі зразумелі, аб чым ішла размова, і запыталася, ці не дапамогуць яны ёй адшукаць пярсцёнак.

Вядома, яны адразу ж згадзіліся. Паненкі і гувернантка пачалі шукаць у пакоях і ў мансардзе. Сама ж дзяўчына Спак накіравалася на кухню і паставіла на ногі ўсіх дваровых дзяўчат.

«Генерал з'яўляўся на кухні гэтак жа часта, як і ў панскім доме, — падумала яна. — Штосьці падказвае мне — пярсцёнак дзесьці тут».

На кухні і ў кладоўцы, і ў хлебнай, і ў піваварні ўсё было перавернута дагары нагамі. Шукалі ў сценных шчылінах, у пячных подах, вытрасалі скрыні пасудніка з прыправамі, абшукалі нават мышыныя норы.

Разам з гэтым дзяўчына Спак не забывала час ад часу перабягаць цераз двор і наведвацца ў спальню. У час аднаго з такіх візітаў яна застала баранэсу ў слязах.

— Яму горш, — сказала баранэса. — Па-мойму, ён памірае.

Схіліўшыся над Адрыянам, дзяўчына Спак узяла ягоную безжыццёвую руку ў свае і праверыла пульс.

— Ды не ж, пані баранэса, — сказала яна, — яму не горш, а, бадай, лепш.

Ёй удалося супакоіць гаспадыню, але самую яе ахапіў вельмі моцны адчай. А што, калі малады барон не дажыве да таго часу, пакуль яна адшукае пярсцёнак?

Ад хвалявання яна, забыўшыся на момант, перастала валодаць сабой. Адпускаючы руку Адрыяна, яна ціхенька пагладзіла яе. Сама яна наўрад ці ўсведамляла, што робіць, але баранэса адразу ж заўважыла гэта.

«Mon Dieu [24] Божа мой! (фр.) , — падумала яна, — беднае дзіця, няўжо гэта так? Можа, мне трэба сказаць ёй… Але ці не ўсё роўна, калі мы так ці інакш яго згубім: Генерал злуецца на яго, а той, на каго гневаецца Генерал, павінен памерці».

Вярнуўшыся на кухню, дзяўчына Спак пачала распытваць служанку, ці няма ў тутэйшых мясцінах якога-небудзь чараўніка, якога звычайна запрашаюць пры няшчасных выпадках. Няўжо абавязкова трэба чакаць, пакуль прыедзе лекар?

Так, іншыя, калі хто-небудзь захварэе, запрашаюць Марыт Эрыксдотэр з Ольсбю. Яна ўмее загаворваць кроў і кастапраўнічаць, і ўжо яна магла б разбудзіць барона Адрыяна ад смяротнага сну… Але сюды, у Хедэбю, яна наўрад ці пажадае прыйсці.

Пакуль служанка з аканомкай размаўлялі пра Марыт Эрыксдотэр, кухарка, якая ўзабралася на самую верхнюю прыступку прыстаўной лесвіцы, зазірнула на высокую паліцу, дзе некалі знайшліся згубленыя сярэбраныя лыжкі.

— Ой! — усклікнула яна. — Нарэшце ж знайшла я тое, што даўно шукала. Тут ляжыць старая шапачка барона Адрыяна!

Дзяўчына Спак жахнулася. Нічога не скажаш, добрыя былі, відаць, парадкі ў іх на кухні да таго, як яна прыехала ў Хедэбю! Як магла шапачка барона Адрыяна трапіць на паліцу?

— Вось дзіва, — сказала кухарка. — З гэтай шапачкі ён вырас, ды і аддаў яе мне на анучы, чарапкі прыхопліваць. Вось добра, што я яе хоць цяпер знайшла!

Дзяўчына Спак выхапіла ў яе шапачку з рук.

— Шкада рэзаць яе, — сказала яна. — Можна аддаць якому-небудзь бедняку!

Яна вынесла шапачку на двор і пачала выбіваць з яе пыл. Тым часам з дому выйшаў барон.

— Здаецца, што Адрыяну горш, — сказаў ён.

— А хіба няма кагосьці паблізу ў акрузе, хто ўмее лячыць хворых? — як можна дабрадушна запыталася аканомка. — Служанкі казалі тут пра адну жанчыну, якую завуць Марыт Эрыксдотэр.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.