Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ох крытыкуюць! — сур'ёзна падхапіў Сямён. — Калі крытыка ў адзін бок, чаму не крытыкаваць? Здачы ж не дасі. Ого, паспрабуй! Яна адразу ў мясцком, у партком, у міліцыю. К суседзям, к сяброўкам, да родзічаў. І ёй вераць. А ты куды пабяжыш? Табе бегчы няма куды. Калі ледзь што — крычыць: выпівае! А калі выпівае, дык і ніякай размовы. А я хоць і выпіваю, але, можа, болей сумлення маю, чым яны ўсе разам. Куркулі гэтыя хітрапопістыя.

— Гэта магчыма, — уздыхнуў Агееў.

Ён таропка прысеў на вядро, зноў адчуўшы подступ слабасці ў грудзях, баючыся ўпасці на зямлю, напалохаць госця. Але слабасць не міналася, і ён выняў з задняй кішэні трыко металічны пенальчык з таблеткамі.

— Што — сціснула? — насцярожыўся Сямён.

— Трошкі…

— Можа, доктара паклікаць? Калі што — гавары. Я — мігам. У бальніцы мяне ведаюць.

Агееў запіхаў пад язык невыносна смярдзючую таблетку валідолу, хвіліну падумаў.

— Абыдзецца, можа. Лепш вадзіцы прынясі, калі ласка. Вунь у тым доме.

— Ды ведаю…

Сямён падхапіў пластмасавы бітончык і без лішніх слоў прыпусціў уніз, на дарогу. Агееў, ледзьве адольваючы слабасць, глядзеў перад сабой і амаль спалохана думаў, што, здаецца, не пашэнціла яму грунтоўна. З вопыту ведаў, што такое мінае не хутка, прыйдзецца залегчы або ісці ў бальніцу. Але і тое, і другое было яму зусім недарэчы, і ён не ведаў, як быць, што рабіць…

Неяк ранкам, на пяты ці шосты дзень свайго жыцця ў Бараноўскай, Агееў не стрываў, зняў павязку. Зрэшты, яна сама знялася — ноччу спаўзла да калена, адкрыўшы рану, якая хоць і не крывяніла, але ваўсю смуродна гнаілася. Разматаўшы мокры, у гнойных плямінах бінт, Агееў сядзеў на тапчане, не ведаючы, што рабіць, калі ў застаронак увайшла Бараноўская. Ён памкнуўся прыкрыць нагу кажушком, але гаспадыня адразу пра ўсё здагадалася і, адкінуўшы палу кажушка, зірнула на рану.

— Гнаіцца? Гэта дрэнна. І баліць?

— Не вельмі. Унутры толькі тузае.

— Трэба перавязаць. Я пашукаю што-небудзь. А вось лякарства няма ніякага. І Яўсееўны няма. У тарфяніках усіх пастралялі.

— У тарфяніках?

— У старых распрацоўках. Усіх да аднаго.

— Гэтага і трэба было чакаць! — паныла сказаў Агееў. — На што было спадзявацца?

— Чалавек заўжды спадзяецца. Нават наперакор розуму. Што ж яшчэ застаецца асуджанаму? — сказала гаспадыня і выйшла.

Хутка яна вярнулася з белаю анучкай у руках, стрэсшы якую пачала рваць на палосы.

— Знаеце, я во думаю… У вас сала засталося?

— Засталося, — сказаў ён, зірнуўшы на стол-скрынку, дзе, прынесены Малаковічам, ляжаў загорнуты ў газетку кавалак сала.

— Яно салёнае?

— Салёнае быццам.

— Некалі, памятаю, пасля той вайны, салёнае сала прыкладвалі да скулля. Памагала. Сама пераканалася.

Што ж, сала дык сала, ён быў гатовы на ўсё, толькі б хутчэй саўладаць з гэтай праклятай ранай, якая так недарэчы падкасіла яго. Бараноўская нарэзала на паперцы тоненькія пласцікі сала і пачала абкладваць імі набрынялую ад гною рану са счырванелымі краямі, у куточках якой бялелі малюсенькія чарвякі, што змусілі Агеева гідліва паморшчыцца.

— Што, баліць?

— Чэрві.

— Чэрві — гэта не страшна, казала Яўсееўна.

Агееў недаверліва хмыкнуў: мабыць, гэтая Яўсееўна была тут вышэйшым медыцынскім аўтарытэтам, і ён падумаў, што аспрэчваць яе будзе недарэчы. Ён даўся гаспадыні абкласці ўсю рану салам, пасля яна туга абвязала нагу мяккімі кужэльнымі паскамі. Было балюча, але кратаць нагой стала зручней, востры боль мінуўся, і ён сабраўся выйсці на двор. Тым больш што яго там чакала праца, нелегальнае яго жыхарства ў гэтым застаронку скончылася. Учора Бараноўская хадзіла ў паліцыю прасіць за сына Алега, які быццам вярнуўся дадому і хадайнічае перад паліцыяй аб адкрыцці майстэрні па рамонту абутку. Каб легалізавацца, Агееву трэба было ўладкавацца на нейкую працу, інакш яму пагражала прымусовае ўладкаванне праз паліцыю. Зноў жа, ён павінен быў нешта есці, бо харчовыя магчымасці яго гаспадыні былі надта мізэрныя: апроч гуркоў і бульбы з гарода, яна нічога болей не мела. Агееў заўважаў, як кожны раз, каб накарміць яго, яна аддавала апошняе, часам бегла цераз вуліцу пазычыць акраец хлеба, і гэта пазычаны ёю кавалак кепска лез яму ў горла. Яму было дужа няёмка за сябе, няпрошанага яе нахлебніка, і ён усё думаў, як памагчы ёй і сабе пракарміцца. Так паступова выспеў у яго галаве гэты, можа, і дурнаваты, план пра майстэрню. Бараноўская, падумаўшы, з ім пагадзілася, заставалася атрымаць дазвол у паліцыі. І вось начальнік Драздзенка, са скептычнай ухмылкай выслухаўшы жыхарку мястэчка, прыкінуў штось і дазволіў. Толькі ў канцы размовы дадаў, што прыйдзе сам пазнаёміцца з новым шаўцом. Канечне, ён мог бы выклікаць яго ў паліцыю, але Бараноўская сказала, што сын хворы і не можа хадзіць, пашкодзіў нагу па дарозе з Ваўкавыска. Начальнік паліцыі крыва ўсміхнуўся, але не сказаў нічога, і яна з лёгкім сэрцам пабегла дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x