• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: roman / Советская классическая проза / prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Кар'ер

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Кар'ер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Уся яго астатняя маёмасць была на вуліцы, каля вогнішча і палаткі. Калісьці, пачаўшы свае тут раскопкі, ён усё збіраў нанач у гэтую цесную палатку, у якой і самому было недзе павярнуцца. Аднак неўзабаве пераканаўся, што пакінутае на двары нікому тут не патрэбна, ніхто не чапае нічога, і перастаў прыбіраць. Да яго тут мала хто прыходзіў, хіба што выпадковы прахожы з поля ды яшчэ Шурка з Артурам — два хлапчукі-аднагодкі, на выгляд спакойныя і маўклівыя, нібы насцярожаныя чымсьці. Яны рэдка аб чым пыталіся ў яго, звычайна сядалі на зямлю каля агароджы ля могілак і моўчкі назіралі здалёку за яго няхітрымі ранішнімі ці вечаровымі клопатамі ля вогнішча. Вогнішча, вядома, іх вабіла, але во тыдзень таму Агееў купіў у пасялковым хазмагу сухога гаручага, вельмі, дарэчы, зручнага ў яго невялікіх гаспадарскіх патрэбах: сасмажыць яечню, разагрэць гуляш або згатаваць чай. Рэшту гарачай вады ён звычайна выліваў у тэрмас і наступны раз абыходзіўся зусім без агню. Калі-нікалі, у выхадныя або святочныя дні да кар'ера прыходзіў Сямён, высокі худы мужчына з адзінаю рукой-клюшнёй, якой ён няспынна даваў занятак: то скручваў цыгарку, то калупаў палкай у пяску, то проста размахваў ёю ў паветры, калі штосьці расказваў. Звычайна ён быў добра пад мухай, па крайняй меры, так часта здавалася, і амаль ні пра што не пытаўся, гаварыў і гаварыў пра сваё, што яго непакоіла ці што ўспаміналася. Непакоілі ж яго непарадкі ў свеце, а ўспаміналася вайна, на якой ён, мяркуючы па ўсім, хапіў ліха. Спярша Агееў слухаў яго з недаверам, штосьці ў ім пратэставала супраць блытанай Сямёнавай гаворкі, але памалу ён зразумеў, што ўсё так і ёсць, як кажа Сямён. Прынамсі, так было. Сямён не хлусіў нават трошкі, здаецца, ён не меў патрэбнага для таго ўяўлення, цалкам аддаючыся ўспамінам. Памяць жа ў яго была — дай бог кожнаму.

Калі Агееў выбраўся з палаткі, ужо скрозь развіднела; дзесьці, за магутнай сцяной дрэў на могілках, узыходзіла нябачнае адгэтуль сонца; нетаптаная трава ля абрыву матава серабрылася ў расе; не надта тугая парусіна яго палаткі правісла, набрыняўшы роснай вільгаццю. Агееў зябка насунуў на плечы мяккую балонневую куртку, падумаў, ці варта рабіць гімнастыку, можа, лепей пагрэцца чаем — у тэрмасе, мабыць, яшчэ не зусім астыў. З пачатку лета ён кожны ранак стараўся рабіць свае шаснаццаць спартыўных тактаў, але потым, калі ўцягнуўся ў працу, амаль што закінуў гімнастыку, для мускулаў і суставаў хапала нагрузкі ў кар'еры. Спярша тыдзень ці два ўначы ўсё цела ламала ад тупой стомы, вельмі балелі рукі, але вось паступова прызвычаіўся да свае зямной работы, і боль знік. А галоўнае — перастаў звяртаць увагу на розныя там болі, разумеючы, што ў жыцці трэба ўмець не толькі песціць здароўе, але і трываць боль, асабліва такі — ад працы. Некалі давялося ператрываць больш — ад двух раненняў, адно з каторых ледзьве не скончылася для яго фіналам. Але ўсё ж, пэўна, ён быў моцнага складу, ды і малады арганізм тады быў здольны на цуд. Пэўна, цуд яго і вярнуў да жыцця.

Агееў наліў з тэрмаса пластмасавы кубак моцнага, цеплаватага чаю, выпіў, стоячы ля палаткі. Есці раніцой не хацелася, і раней як у дзевяць-дзесяць гадзін ён стараўся не снедаць, узяўшы сабе за правіла есці толькі тады, як згаладнее. Праўда, згаладнеўшы, нярэдка не знаходзіў чаго паесці: то не было хлеба, то скончылася сала, якім ён запасаўся на некалькі дзён у сельпоўскім магазіне. Сала ён любіў здаўна, яно выдатна ўтаймоўвала голад; шкада, у магазіне скончылася леташняе, з кменам, а свежае, ружаватае на тоўстым зрэзе, нейкае было без смаку, і ён наразаў яго для яечні. Яйкі купляў у адзінокай сівенькай бабулі ў дамку за могілкамі. Гэтая бабуля трохі расказвала яму пра ваеннае, а то і даваеннае мінулае пасёлка. Шкада, што падчас вайны яна жыла не тут, а праз два кіламетры, на станцыі. За апошнія гады пасёлак надта разросся і самкнуўся са станцыяй, а раней, ведаў Агееў, іх раздзяляла жытняе поле з дарогай, якая вяла паміж двух радоў таполяў на пераезд і паварочвала да невялічкага вакзальчыка з некалькімі прыстанцыйнымі будынкамі побач.

З рыдлёўкай у руках Агееў прайшоў па траве да кар'ера і стаў на абрыве. Якраз ззаду з-за дрэў выкочвалася яшчэ нізкае сонца. Яно разаслала па росным узгорку шырокі цень і высвеціла верхні ўскраек абрыву, яго супрацьлеглы выгін. Глыбокае правалле кар'ера ўсё ляжала ў стылым цяні, на яго перакапаным дне горбілася куча зямлі, месяц назад ссунутая туды бульдозерам. Гэты бульдозер Агееў ледзь выстараўся на паўдня ў Сельгастэхніцы, хаця той і мала памог яму, толькі знявечыў гэты пакінуты кар'ер, які за шмат год пачаў ужо зарастаць пустазеллем. Пасля Агееў добра развярнуў яго за лета рыдлёўкай, зрэшты, без асаблівага для сябе выніку. Але ўсё ж яго тайная думка, як апошняя надзея, тлела ў ім слабай іскрай, і ён спадзяваўся: а раптам! Бульдозер быў мала прыдатны для такога роду раскопак, за якую гадзіну ён перавярнуў гару зямлі — шырока ссунуў з аднаго боку ў другі, і Агееў проста не мог добра ўгледзець за ўсім, што мільгала пад яго бліскучым нажом. Цяпер ён спадзяваўся адно на рыдлёўку і кожны дзень чакаў, што вось-вось нарэшце з яе дапамогай адкрыецца тое галоўнае, што стала яго тайнай мэтай, галоўным сэнсам ягонага клопату.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Знак бяды
Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Яго батальён
Яго батальён
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.