Валерий Гапеев - Развітальная вячэра

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Развітальная вячэра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Развітальная вячэра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітальная вячэра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развітальная вячэра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітальная вячэра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вечар добры ў хату.

— Усё чуў? — строга спытаў Сямён.

— Дык, не глухі, чуў…

— Што Іван мне гаварыў? Што гэтая дзеўка прапаноўвала?

— Так чаго тут паўтараць? — затаптаўся Грыня. — Ну, забіць, значыць, каб…

— Вось і добра, — пляснуў яго па плячу Сямён. — Усё запомніў добра, трэба будзе — скажаш, каму трэба. На, вось, гарэлачкі заморскай выпі.

Сямён наліў гарэлку ў шклянку, працягнуў Грыню. Той выпіў прагна, пусціўшы з куткоў рота бягучыя струменьчыкі

— Дзякуй за пачастунак, — ужо адважней загаварыў Грыня. — А на памяць не скарджуся. Слова не вылеціць, як у тым магнітафоне.

Ён выйшаў, і ў хаце павісла пахавальная цішыня.

— Ты яго шпіёніць за намі паставіў? — выціснуў з сябе Іван.

— За табой толькі, за табой. — Сямён сеў за стол. — І калі што здарыцца… — Сямён пачаў гаварыць з пагрозай: — Хоць валасінка з маёй галавы не па маёй волі зваліцца — ты адкажаш. Так што маліся зараз Богу, каб здароўе ў мяне дужае было, і няшчасця якога не здарылася. А не — дык сядзець табе ў турме за забойства бацькі.

Іван сціснуў у руцэ кілішак з такой сілай, што той лопнуў.

— Ой, Іванка, парэжашся! — ускінулася Надзея.

— Хопіць, хопіць кіпяціцца, — устаў і рашуча загаварыў Клім. — Калі здарылася так, нічога не вярнуць. На тым і вырашым, што я прапаноўваў.

Сямён раптам сам устаў з-за стала.

— Ты сядзь, — рэзка загадаў ён Кліму, і той ад нечаканасці паслухмяна сеў. — Мяне тут забіць прапаноўвалі… Раз астатнія маўчалі і цяпер маўчаць, стала быць, амаль згодны. Так, пытаю? — выгукнуў ён рэзка, памаўчаў затоена, працягнуў: — Мяне забіць? Вы каго забіць жадаеце? Думаеце, бацьку нялюбага? Думаеце, нейкую праблему, пра якую гэтая смаркачка напляла, у зямлю закапаеце? Не-е-е. Вы сумленне сваё забіць жадаеце, у труну пакласці. Не бацька я вам — я сумленне ваша. Я — цёмны бок вашай душы. Той чорны бок, якога вам самім кранацца не хочацца. Страшна. Той бок, на які б вы забыцца хацелі, у сон яго ператварыць. Бо калі я ў зямлю — і хто яшчэ Кліма папракне, што ён злодзей? Хто Надзьцы скажа, што яна амаль забойца? Хто Ваньку засароміць, што ён баязлівец? Сядзі, — махнуў ён у бок Івана, які ўмомант напяўся. — Забіць бы ты мяне забіў, ды і з-за баязлівасці забіваюць. Забіў бы, ды нікому б не сказаў — завошта? Ты — баязлівец! Вось вы сабраліся, на смерць мяне аддаць гатовыя. Ды якое ж права вы маеце судзіць мяне? Хто без граху, хай кіне ў мяне камень — ёсць такое ў Пісанні. Мо яна кіне? — каравы палец Сямёна накіраваўся на Лену. — Дык яна ў пятнаццаць гадоў аборт зрабіла! Цыц! — спыніў ён зноў гатовага ўскочыць Івана. — Я ўсё ведаю… Судзіць мяне… Бач, хлебам мяне папракаеце, азадкамі адхлістанымі… А вы самі на што здольныя? Ты, Клім, дзеля свайго дабрабыту, нялюбую ў жонкі ўзяў, лепшы сябар у магілу з-за цябе пайшоў. Надзька на ўсіх людзей праз дзірку ў кашальку глядзіць, дзеля грошай і сорам, і зневажэнне трывае, з дзеўкі-прыгажуні ў брудную бабу ператварылася. Іван у баязлівасці жыве, і сёння пабаяўся сказаць, што яму ў святліцу зайсці трэба, каб перад партрэтам маці пастаяць. Ды не толькі ў гэтым прызнацца баіцца. І жыве. І сорамна яму, што баязлівец. Чым больш сорамна — тым больш баіцца, чым больш баіцца, тым больш сораму. А ў высакароднага гуляе. “З лесвіцы спушчу!” З лесвіцы мяне, старога, любы спусціць! І забіць можа кожны. І вы можаце. Вось ён я! — Сямён апантана ірвануў каўнер сваёй кашулі. — Біце! Закапаеце заўтра, раз'едзецеся — і ўсе справы. Але не выйдзе. Заб'яце — мёртвы я вам супакою не дам. Таму як грэх на грэх — два грахі. Крыж я ваш да апошняга дня вашага — вам яго несці.

Сямён скончыў ціха, нават сумна і цяжка сеў.

Цішыню парушыў Іван:

— Дзякуй, вочы мне адкрыў. Так, я баязлівец. Колькі часу я ў сабе гэтую страшную таямніцу нашу, зжыўся з ёй, як… Часткай маёй яна стала.

— А ты падзяліся, падзяліся часткай сваёй! А потым адкажы — чаго дзеля чапляўся за яе? — падахвоціў яго Сямён, нібы наперад ведаючы, аб чым будзе гаварыць яго сын. — Я табе падкажу — шкадаваў ты сам сябе. Пакутаваў і любіў сябе за свае пакуты. Ах, я штосьці ведаю, страшнае ведаю, але такі я добры, такі добры, што нікому не скажу, адзін пакутаваць буду. Шкадуйце мяне!

— Скажу… — не зусім упэўнена пачаў Іван, потым голас яго пасмялеў: — Паслухайце, ты брат, і ты сястра. Маці тады не спатыкнулася. Бацька… Ён быў тады дома. У яе парвалася сукенка, агалілася нага. Ён ашалеў, як убачыў. І стукнуў нагой па лесвіцы… Лесвіца калыхнулася, прыступка трэснула…

Усё маўчалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітальная вячэра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітальная вячэра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Развітальная вячэра»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітальная вячэра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x