Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вока тайфуна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Апошня, — таксама дужа ціха адказаў кубічны, нязмерны па ўсіх габарытах Красоўскі.

У белым свісцячым вэлюме праз нейкую хвіліну цьмяна паказаўся, заскакаў на хвалях чорны шар. Людзей не было відаць.

Толькі дужа напружыўшы вочы, Сцівен, здалося яму, заўважыў на чорным дзве галавы, якія быццам прыкіпелі да міны. Бліжэй падцягваць яе было падобна смерці. Старлей цяжка ўздыхнуў, убачыў камандзіра, што стаяў ля кармавога клюза і таксама сачыў за ходам выбаркі-адцяжкі, і сказаў:

— Дазвольце ў ваду?

— Адзін?

— Дый я, бадай, з ім таксама, — хрыпата ад хвалявання сказаў боцман. — Трохі-трохі скупнёмся.

…Калі Дубаўца і Каню абвязалі прыплаўленым з карабля пяньковым канцом, Сцівен толькі з нечалавечым намаганнем адарваў ад троса іхнія зведзеныя, заледзянелыя пальцы. Лёд пакрываў іхнія галовы, лёд, які зліпся з мокрага снегу. Потым боцман стаў адцягваць міну далей, а Сцівен паплыў з двума нерухомымі да карабля. Падтрымліваючы над вадою іхнія галовы, хаця сам ужо нінавошта не спадзяваўся. Потым яны павіснулі на канцы за кармой. Потым дзесяткі рук падхапілі іх і выцягнулі на палубу.

І ўсе былі неймаверна здзіўлены, калі мічман на нейкае імгненне апрытомнеў і, спяшаючыся сказаць, пакуль зноў не накаціла бяспамяцтва, — магчыма, апошняе, — прахрыпеў:

— Каню… Каню ратуйце Ка-ню.

…Каня наглытаўся вады, і фельчару ў лазарэце давялося тры гадзіны вазіцца з ім, а мічман, калі яму ўлілі шклянку спірытусу, ачнуўся, але адразу ж зноў заснуў.

Ён не чуў, як за карму спусціліся на плоціку Красоўскі з мінёрам, не чуў, як іх усцягнулі на палубу, як карабель даў ход. Ён не чуў нават таго, як праз некалькі хвілін за кармой разрэзаў штармавую ноч тытанічна-магутны выбух. Выбух, які раздзёр нават гэты непраглядны снег. Ускінулася над базальтавымі валамі і да самага неба выцягнутае, калматае, падобнае на даурскую папаху воблака.

Ён не чуў гэтага. Ён спаў, і перад вачамі ягонымі плылі праявы, светлыя і незваротна страчаныя. Ён спаў і плакаў, плакаў, плакаў у сне.

Ачнуўся ён толькі наступным вечарам і некаторы час не мог прыпомніць, што адбылося. Дробна вібрыраваў корпус карабля — і ён зразумеў, што карабель. Слаба тхнула спірытусам — і ён зразумеў, што лазарэт.

Ва ўсёй істоце быў шчасны, вызвалены, адлучаны спакой. Як тады, калі яны ўрэшце вырваліся са страшнага вока тайфуна. Цішыня. Не трэба ні за чым ганяцца. І нічога не вернеш. І сам ты стаў іншы пасля вока тайфуна. Дый ці трэба нешта вяртаць?

"Дурнічка ты. Дурачка, — падумаў ён. — Ну, вось і нa табе. Атрымай. Ці будзе ён трымаць так моцна, як… А, усё адно… Я ўсё ж адпомсціў табе. Н-на".

Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў на суседняй койцы Каню. Той шырока, ласкава ўсміхаўся, паглядаючы на яго. І раптам адвёў вочы на ілюмінатар, які лізала зялёная хваля, і сцепануўся.

— Ты аб чым? — спытаў мічман.

— Во каб гэта зноў. Ды зноў такое купанне. Бр-р.

— Не каркай, — сказаў Дубавец, каб схаваць збянтэжанасць. — А то ведаеш, як было? Плыве чалавек у шлюпцы — крушэнне было. Два дні без вады, пяць без ежы. І ўзмаліўся богу: "Пашлі ты мне хаця які карабель, любы, на які твая божая воля". І праўда — карабель. Той махаць. У апошні момант яго з лайнера заўважылі, паднялі. Той матросам: "Як назва лайнера, каб было мне за каго бога маліць?.." А яму адказваюць: "Тытанік". — Памаўчаў. — А наконт купання што? Загадаюць — і купацца палезеш.

— Не загадаюць.

— У тым і справа, што не загадаюць. Тады б яшчэ брыкацца можна было. Сказаць, што запаленне "всегдалишнего" нерва… Сам палезеш.

Зноў трэба было саромецца словаў і хавацца. Але ён, іншы цяпер, не мог забыць начной цеплыні на шчаках, з ім ніколі не было такога, і таму ён з залішняй разухабістасцю сказаў:

— Ты за мяне ні зараз, ні… ну, ніколі не перажывай, хлопец. Добра? Нічога такога не здарылася.

Каня не зразумеў, аб чым гэта ён. Аб начной купелі? Аб міне?

— І тое праўда, — з засаромленай усмешкай сказаў мінёр. — Калісьці і я… Калісьці і ты мне. Дый чаго там асабліва перажываць. Апошняя, ці што? Іх тут яшчэ навалам.

Мічман зразумеў, што Каня кажа не пра тое, але хіба гэта мела значэнне.

— Ты малпу ў маёй каюце ведаеш? — спытаў ён. — Ты забяры яе, падары каму захочаш… Ну, ясна, не кажы, што ў мяне вісела. Не паложана так, могуць пакрыўдзіцца… Вазьмі і падары. Абавязкова.

І, прыміраючыся з непазбежнасцю, заплюшчыў вочы.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x