Уладзімір Караткевіч - Карней-мышыная смерць

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Карней-мышыная смерць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карней-мышыная смерць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карней-мышыная смерць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Карней-мышыная смерць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карней-мышыная смерць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут ён можа спаць улетку… А тут чай піць… Ведаеце, маладому вельмі карысна піць чай, ды яшчэ калі вакол такі вольны дух… А белы наліў, думаеце, не карысны маладому? У-га!

У яго бедных мазгах шчасце атаясамлівалася менавіта з тым, каб сесці пад дрэвам і піць смачны чай. Ды яшчэ калі з варэннем — ого-го!

Гэта былі гады яго залатога шчасця. Карміўся ён добра, нават папаўнеў. Янка, прыязджаючы на канікулы, часта хадзіў з Карнеем у кіно (ісці ўтраіх пацукалоў не згаджаўся, і сын пасля ішоў у кіно з маткай). Мне асабліва падабалася, што юнак не саромеецца гэтага чалавека, што яны пасля кіно разам п'юць па куфлю піва і адукаваны хлопец пачціва слухае блытаныя фразы Карнея.

— Бач ты, як ён яго… закруціў. А той яму на бульбе, значыцца, паказваў, як яно там… ваююць… А гэты, значыцца, вельмі прасіўся. А што ты думаеш, кожнаму стварэнню жыць хочацца. Вось яно, значыцца, і так. Але…

Аднойчы я разрагатаўся, пачуўшы яго тлумачэнні, і тата ўпершыню ў жыцці даў мне па карку. Мне было ўжо дзесяць год, і гэта было вельмі крыўдна.

А бацька сказаў:

— Пабачу я, колькі ты на сваім шляху знойдзеш людзей накшталт гэтага прыдуркаватага Карнея, ёлуп хвашчоўскі!

Але я не зусім паверыў яму. Не толькі я лічыў, што гэта глупства. Сапраўды, якія вялікія пачуці маглі жыць у гэтых грудзях? Ніякія.

Вось на полюс ісці, у нетрах цэнтральнай Афрыкі гінуць у балотах, дзе архідэі і недзе далёка дзікуны б'юць у там-тамы — гэта так.

А тут… пацукоў выганяе чалавек.

Усе былі так упэўнены ў гэтым, што не здзівіліся, калі ён з'явіўся і пры немцах з той самай торбай і ў той самай вопратцы. "Сын" быў адрэзаны фронтам, удаву Карней адправіў кудысьці на вёску і застаўся ў доме адзін.

— Гэта мой дом, — пяшчотна казаў ён, пагладжваючы абсаду акна. — Бачыш, як я адгабляваў!.. І сад пачаў цвісці. Сын ужо інжынер, разумны хлопчык. Іх хутка прагоняць, а ў яго — дом. Прыедзе ён з жонкаю, будзе піць чай пад дрэвам. А калі я кіну дом — яго ж парасцягаюць… Якія ж гэта людзі, яны нічога не пабудавалі. І пацукоў усюды развялося… Хіба гэта гаспадары? Яны дрэнныя людзі, яны нічога не будуюць. А чалавека павінен быць, як пчала… Іначай, што ж застанецца дзецям?

Але хутка "дрэнныя людзі" пачалі і будаваць. Надта ўжо выгаднае, наводшыбе, месца было ля хаты Карнея. Тут табе густы сад, далей — яр, які падыходзіў да рэчкі і густа зарос дрэвамі і хмызняком. Поруч толькі адзін будынак, былы рыбны склад з каменнымі сутарэннямі.

Склад абгарадзілі, накруцілі шмат дроту. Пасля з'явілася ля самага саду Карнея незразумелая рэч, падобная на літару "П". Гаспадар установы, што пасяліўся ў Карнеевай хаце, быў пажылы, змучаны бяссонніцаю чалавек у акулярах, які сяк-так размаўляў па-руску. Прыязджалі сюды і другія, часцей за ўсё па начах.

Карнея выгналі. Ён суцяшаў сябе тым, што цяпер хаты ніхто ўжо не кране. Будзе стаяць цалюткая, як рэпка. Але ён кожны дзень хадзіў туды, пакуль яго не ўзяў нейкі падазроны вартавы. Афіцэр, даведаўшыся, у чым справа, доўга рагатаў і дазволіў Карнею жыць у старой лазні. Яму нават выдалі "аўсвайс".

Жылося яму голадна: было не да пацукоў. Але ён быў задаволены, што жыве ля сваёй хаты, што пан не псуе яе, што яна застанецца цэлай. Аднойчы яго паклікалі да ганка, і там новы гаспадар паказаў яго гасцям.

— Бачыце, тубылец. Галава, як стаўбун. Рад, што я тут — бо хату не запаскудзяць. Сказаў, што цяпер горш, бо пацукоў не ловяць. Разбіраецца, бачыце, у палітыцы. Што ў гэтых пячорных мазгах можа быць?! І гэта называецца чалавек. Дэгенерат! Добра што хоць не шкодны… Ну ідзі, ідзі…

Карней пайшоў. Ён не пакрыўдзіўся. Ён не ведаў, што такое "дэгенерат". Так ён хадзіў па горадзе. Бачыў надпіс "Зараза!" вакол лагера. Бачыў, што ў горадзе мала людзей, што з яўрэйскіх кладоў часам нясе тлустым дымам. Але ўсё гэта праходзіла паўз яго. Мазгі Карнея здатныя былі рэагаваць толькі на тое, што адбываецца вось тут, на яго вачах.

Пачынаўся зазімак. У лазні рабілася холадна.

Аднойчы на світанні нешта штурхнула яго ў сэрца. Сам не ведаючы чаму, ён занепакоіўся. Потым гэта невядомае прымусіла яго апрануцца і выйсці з лазні. Ніхто чамусьці не затрымаў яго, і ён дайшоў да самай ускраіны саду і ўбачыў там вялізную літару "П", а ля яе людзей. Людзі рабілі нейкую звычайную сваю работу. Гаспадар хаты стаяў, пазяхаючы, непадалёку ад другога афіцэра, які чытаў з маленькага лістка. Было яшчэ некалькі людзей у зялёным і жанчына, якой толькі што абрэзалі косы ў вялікі папяровы пакет. Жанчына стаяла і нібы нешта глытала, хоць ежы ў яе не было відаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карней-мышыная смерць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карней-мышыная смерць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Карней-мышыная смерць»

Обсуждение, отзывы о книге «Карней-мышыная смерць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x