Даўно ўжо яно ўтравела; час знішчыў на зямлі тую памятку, але яна засталася ў маёй душы, яна нагадвае мне той год, калі жыхары гэтага краю хаваліся ў лясах ад віхураў памятнае напалеонаўскай вайны 67 67 Гаворка пра вайну Францыі і Расіі ў 1812 г.
.
Вечар быў пагодлівы; на захадзе румяніліся воблакі; на пясчаным беразе Дрысы гатавалі вячэру; гарэлі сухія хваёвыя дровы; у ціхай вадзе адбівалася полымя; знаёмыя і суседзі, сабраўшыся ў кола, сядзелі ля вогнішча; яны размаўлялі пра ўваход французскага войска ў Полацак 68 68 26 ліпеня 1812 г. войскі маршала Ш. Ундзіно ўвайшлі ў Полацак.
, пра сутычкі і баі на Белай Русі; і спагада, і смутак, і надзея чуліся ў іх гаворцы. Мяне тым часам займалі срэбраная рыбка, якая падскоквала над чыстай вадою, птушыныя крыкі ў пушчы і вавёрка, што, забегшы на дрэва і пераскокваючы з галінкі на галінку, вабіла мяне ў лясны гушчар. Калі я пагнаўся за гэтым звярком, дык нечакана нібыта гром абазваўся далёка за борам – там, дзе румяніліся на захадзе сонца воблакі. Грымела без супынку, як бы з-пад зямлі. Здзіўлены, я бягу да грамады і пытаюся:
– Што гэта? Пэўна, насоўваецца навальніца?
Мой бацька парушыў маўчанне і мовіў:
– Гэта бура ў Клясціцах 69 69 Мястэчка за 26 вёрст ад Полацка. Тут адбылася вядомая бiтва на Белай Русi з французамi, у якой загiнуў генерал Кульнеў. Клясціцкія баі адбыліся 30 ліпеня – 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Клясціцы і на шляху Полацак – Себеж паміж расійскім 1-м пяхотным корпусам П. Х. Вітгенштэйна і французскім 2-м корпусам Ш. Ундзіно. Генерал-маёр Я. П. Кульнеў (1763–1812) быў смяротна паранены 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Сівошна (цяпер в. Лісуны Полацкага раёна).
, на Пецярбургскім гасцінцы; з далёкіх краёў прыйшла яна сюды, сеючы свінцовым градам; дарэмна імкне на поўнач: і там моцныя вятры і маразы спаткаюць яе.
На тварах ва ўсіх відаць была трывога; палахлівыя кабеты са слязьмі на вачах шапталі пацеры: ім думалася, што там кожны стрэл разлучае з жыццём некалькі дзесяткаў чалавек. Яны дрыжалі, нібы перад Страшным Судом, і тая бяссонная ноч прайшла ў размовах. Старыя ўспаміналі мінулае, загадвалі пра будучае; нейкая надзея кволілася ў іх думках. Я ж на крылах хацеў бы ляцець туды, каб убачыць той тэатр вайны і смелых вояў.
А вось непадалёку і тыя цудоўныя малюнкі зарослых гор і лугоў, дзе зіхацяць на сонцы срэбныя струмені і люстэркі рэчак і азёраў. Атоне! Ты цяпер далёка ў чужых краях. Ці ўспамінаеш калі пра хараство роднае зямлі, ці прыходзяць табе ў думкі тыя нашыя вандроўкі, мары, размовы? Тут, захопленыя прыгажосцю прыроды, мы знаходзілі ў кожным месцы багоў старажытных рымлян і грэкаў; тут была наша Новая Аркадыя 70 70 Гістарычная вобласць у цэнтральнай частцы Пелапанеса ў Грэцыі. У антычнай літаратуры і ідыліях XVI–XVIII ст. апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў і пастушак.
. Ля тых ручаёў наяды 71 71 Наяды –у грэцкай міфалогіі німфы крыніц і ручаёў. Лічыліся ахоўнікамі водаў.
ўпрыгожвалі свае скроні вадзянымі лілеямі, скакалі па лугах німфы 72 72 Німфы – у грэцкай міфалогіі багіні прыроды, яе пладаносных сілаў. Адрозніваюць німфаў рэчак, мораў, азёр, гор, дрэваў, лясоў і г. д.
, а казланогія сатыры 73 73 Сатыры – у грэцкай міфалогіі дэманы пладароднасці. Уваходзілі ў почт Дыяніса.
блукалі ў гушчарах. О, шчаслівыя лятункі цудоўнага юнацтва. Калі малады, зямля – рай, усюды дзівосы. Вобраз Старажытнае Грэцыі і ўся мінуласць адрадзіліся ў нашых марах і размовах. Памятаеш, гэтая гара была Алімпам 74 74 Алімп – у грэцкай міфалогіі гара ў Фесаліі, на якой жывуць багі.
, прыстанкам Муз 75 75 Музы – у грэцкай міфалогіі дзевяць сёстраў, багіні паэзіі, мастацтва і навукі.
і Апалона 76 76 Апалон – у грэцкай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў.
; той расквечаны краскамі разлог мы назвалі Тампейскаю далінаю 77 77 Тампейская даліна – мясцовасць у Фесаліі (Грэцыя), якая аддзяляе гару Алімп ад горнага масіву Оса (Кісавос). Славілася сваёй прыгожай прыродай; сімвал зямнога раю.
; там – Фермапілы 78 78 Фермапілы – вузкі праход паміж Фесаліяй і Лакрыдай, які служыў ў антычнасці варотамі з паўночнай Грэцыі ў цэнтральную частку краіны. Тут у 480 г. да н. э. цар Спарты Леанід з трыма сотнямі воінаў чатыры дні супрацьстаяў аграмаднаму войску персаў.
, дзе загінуў з невялічкаю жменькаю воінаў Леанід, цар Спарты, што змагаўся з велізарным войскам персаў.
У гэты куток зямлі мы хацелі перанесці ўсе дзівосы свету.
Читать дальше