Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Рыцар Фрыдрых і пробашч Іаган выказалі меркаванне: трэба, сказалі яны, зрабіць наступленне і, узяўшы горад Замош, люта пакараць жыхароў для прыкладу іншым. Раней пры ўзяцці крэпасцяў даравалі грамадзянам жыццё і свабоду, і таму ў астатніх няма належнага страху. Парашым жа: хто з нашых першы ўзыдзе на сцяну, таму дамо найлепшых коней і знатнага палонніка. Вераломнага князя, ворага хрысціянскай царквы, мы ўзнясём вышэй за ўсіх на самым высокім дрэве. І пакараем люта яго слугу, з пекла родам, спарадзіцеля агню.

І русы выкацілі з варотаў распаленыя колы, якія раскідвалі па баках пякельны агонь, каб падпаліць асадную вежу. Між тым ландмайстар Готфрыд фон Гольм, несучы сцяг у руцэ, першы ўзышоў на вал, а за ім следаваў Вільгельм Оге, і, убачыўшы гэта, астатнія ратнікі і браты спяшаліся ўзысці на сцяну першымі, адны дапамагалі падымацца адзін аднаму, а другія біліся каля варотаў…

Побач з гэтым тэкстам Ганна прачытала неахайную, наўскасяк ад рукі прыпіску: «Пераклад з першай публікацыі. Рукапіс Бертольда Рыжскага знойдзены ва ўрыўках, у канвалюце XIV ст. у Мадрыдскай біб-цы. Запіс адн. да лета 1215. Горскі памылкова ідэнтыфіцыраваў Замошша з Ізборскам. Гл. В. I. 12.1990, стар.36. Несумненна, адзіны ўпамін пра Замошша ў ордэнскіх крыніцах. Генрых Латв. маўчыць. Пскоўскі летапісец, пад 1215 г. падае скупа: „Того же лета убиша многих немцы в Литве и Замошье, а город взяша“. Тацішчаў, за ім Салаўёў палічылі Замошша літоўскай воласцю. Янін выказаў сумненне ў 80-х гг.».

На другім лістку было штосьці незразумелае:

ДАРОГА ДАРОГ

Аb majorem Dei gloriam. У імя Гермія Тройчы Найвялікшага. Калі хочаш дабываць Меркурый з Месяца, зрабі перадусім насычаную ваду з купарвасу і салетры, узяўшы іх пароўну, сальвіруй Месяц звычайным спосабам, дай асесці ў звычайнай вадзе, вымый вапну ў чыстых водах, высушы, апусці ў сасуд пласкадонны, пастаў у печ кальцыніравацца пры ўмеранай тэмпературы, якая патрэбна для Сатурна, каб расплавіцца, і праз тры тыдні Месяц узыдзе, і Меркурый будзе разлучаны з Зямлёю.

Тым жа беглым почыркам збоку было напісана: «За паўстагоддзя да Альберта і Бэкана». Што ж зрабілі праз паўвека Альберт і Бэкан, Ганне заставалася невядома.

Дарэмна яна марнуе час. Ганна наўгад выцягнула з пачка трэці лісток.

СА СПРАВАЗДАЧЫ ЗАХОДНЕДЗВІНСКАГА АТРАДА

Гарадзішча пад назваю Замошша размешчана за 0,4 км на паўночны захад ад вёскі Палудзёнкі (Мёрскі р-н) на высокім і крутым (да 20 м) пагорку на левым беразе р. Вятла (левы прыток Заходняй Дзвіны). Пляцоўка ў плане няправільнай авальнай формы, арыентавана па лініі поўнач — поўдзень з невялікім адхіленнем на ўсход. Даўжыня пляцоўкі 136 м, шырыня ў паўночнай палавіне 90 м, у паўднёвай — 85 м. Раскопам у 340 кв.м. ускрыты культурны пласт чорнага, цёмна-шэрага колеру магутнасцю 3,2 м бліжэй да цэнтра і 0,3 м каля краёў. Насычанасць культурнага слою знаходкамі даволі значная. Знойдзена шмат фрагментаў лепных сасудаў: каля 90 % слабапрафіліраваных і банкавых формаў, характэрных днепрадзвінскай культуры, і штрыхавая кераміка (каля 10 %), а таксама некалькі абломкаў керамікі XII ст. Папярэдне выяўлены тры ніжнія гарызонты: ранні этап днепрадзвінскай культуры, позні этап той жа культуры і гарызонт трэцяй чвэрці 1 тысячагоддзя нашай эры (культура тыпу верхняга пласту банцэраўскага гарадзішча).

У канцы XII — пачатку XIII ст. тут быў збудаваны храм і шэраг жыллёвых будынкаў, якія былі знішчаны ў выніку пажару. Даследаванні фундамента храма, на якім была пабудавана ў XVIII ст. капліца, будуць прадоўжаны ў наступным сезоне. Раскопкі ўскладняюцца ў выніку парушэнняў верхніх пластоў могілкамі XVI–XVIII стст.

(Археалагічныя адкрыцці 1986 г. стар. 221)

Справаздача была зразумелая. Капалі — гэта значыць будуць капаць — на пагорку. Ганна склала лісткі на стол. Ёй захацелася зноў падняцца на пагорак. У сенцах быў адзін Жуль.

— Хочаце паглядзець на машыну часу? — спытаўся ён.

— Вы на ёй прыехалі?

— Не, устаноўка патрэбна толькі на ўводзе. Яна б тут не змясцілася.

Жуль правёў Ганну ў халодны пакой. Побач з ложкам стаяла металічная скрынка. Над ёю вісеў чорны шар. Яшчэ там былі два пульты. Адзін з іх стаяў на крэсле, другі — на ложку. У кутку — тонкая высокая рама.

— І гэта ўсё? — спыталася Ганна.

— Амаль што. — Жуль быў задаволены эфектам. — Вам хочацца, каб устаноўка была на што-небудзь падобная? Людзі не вынаходлівыя. Ва ўсіх дэманах і ведзьмах угадваецца той самы чалавек. А вось кенгуру эўрапейская фантазія прыдумаць не змагла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x