Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: Космическая фантастика, Героическая фантастика, foreign_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сад Замкнёных Гор (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча.
Раман «Сад Замкненых Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» – твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
Аповесць «Гіперновы рабінзон» па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.

Сад Замкнёных Гор (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сад Замкнёных Гор (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вып’ем за іх! – зараўлі застольнікі.

– Вып’ем.

Першай узьняла свой залаты келіх юная смуглянка, якая сядзела ў сярэдзіне пакоя на высокім крэсьле. Над яе чалом красаваўся вянок з чорных ружаў.

Мужчына і жанчына пад добрыя жартаўлівыя парады ўзяліся за рукі і сышлі.

А бяседа працягвалася.

Я падышоў да сталоў. Ля іх было шмат вольнага месца. Многія бяседнікі валяліся ці качаліся на падлозе. На мяне ніхто не зьвяртаў увагі.

– Вып’ем, – гаркнулі чарговы раз.

Я хацеў і есьці, і піць. Наліў сабе вялікі кубак і разам з усімі хутка выпіў.

Халодная пякучая вадкасьць працяла маё горла.

Цёплая хваля пракаціўлася па маім нутры.

Я, згаладнелы, схапіў вялізны кавалак мяса, запусьціў у яго зубы. Я ледзь пасьпяваў глытаць і хапаць новую і новую страву.

Потым яшчэ адна дзяўчына танцавала на стале…

– Вып’ем, – закрычалі вакол, калі выявілася новая пара.

– Вып’ем, – загарлаў я.

Я выпіў другі келіх. Галава мая ператварылася ў воблака і кудысь паляцела. Мне захацелася яго дагнаць, я пабег, закрычаў: «Эй, глупотнае, я тут, чаго зьлятаеш?» Я бег каленкамі па падлозе і калі зразумеў, што галавы ўсё роўна не дагнаць, вырашыў пажыць безь яе… і зваліўся на зямлю.

VІІІ

Я апрытомнеў ад моцных крыкаў.

– Руата! Руата!

Юная абаяльная смуглянка ўстала.

– Вы просіце, каб я прамовіла: «Мусім наканаванасьці»?

– Руата! Руата!

Пунсовы румянец зазьзяў салодкімі сьпелымі яблыкамі на смуглых шчоках дзяўчыны.

– Выбірай з нас!

Яна ўстала на стале, усьміхнулася.

– Я ўжо магла б мець свайго хлопца.

Усе зарагаталі.

– Толькі вось бяда, – яна прытворна ўздыхнула, – ён жыць ня можа безь вяровачных арэляў.

Новы залп рогату разарваўся ў карчме.

Ад рогату і абразы я ўмомант працьверазеў.

Дзяўчына ганарліва павяла плячыма, чорныя вочы ўспыхнулі.

– Мусім наканаванасьці!

– А-аааа! – завішчалі ўсе.

Пошчак бонга заглушыў узбуджаныя глоткі.

Дзяўчына скінула сваю ружовую туніку.

Танец юнай смуглянкі быў пасткай, магнітам, вірам, забыцьцём, куды траплялі думкі, пачуцьці, жаданьні.

Адразу пяць-шэсьць маладых мужчынаў кінуліся да яе.

Яны перакулілі суседні стол, зьбівалі з ног адзін аднаго, штурхаліся, барукаліся, але вельмі нехлямяжа, як сьляпыя шчаняты… Сапраўды, іх асьляпіла жывое полымя – Руата.

Яна наталялася барацьбой.

– Давайце! Хто ж мацнейшы?

Кожны імкнуўся згарэць…

Я ўстаў. Я быў абражаны да разьюшанасьці.

Я рынуўся ў сярэдзіну мітусьні, злосна раскідаў шчанюкоў і па праву пераможцы падышоў да Руаты.

Яна спыніла танец, ня ведаючы ў разгубленасьці, што рабіць.

Усе ахнулі і застылі.

Не пазнаць мяне было немагчыма.

– Я той, хто ня можа жыць безь вяровачных арэляў…

Я глядзеў на яе шчыра, зьедліва, нібыта працінаў пякучай вастрынёй сваіх вачэй. Я – пераможца над імі, над ёй, над усім горадам. Я жывы і моцны!

Дзяўчына авалодала сабою, зірнула-зіхнула на мяне:

– Хто б ты ні быў, жывы ці нябожчык, ты шчыра перамог.

Я твая! Але, я ведаю, ты прыйшоў забіць мяне. Што ж, ты маеш на тое права! Нож! Дайце яму нож!

Ніхто не варухнуўся.

Яна ўшчыльную падышла да мяне. Я адчуў дотык яе смочак, полымя ўварвалася ў мяне.

– Хочаш, задушы…

Я быў зьбянтэжаны. Мне і ў галаву не прыходзіла яе забіваць.

Яна выцягнула шыю наперад, выказваючы сваю пакорлівасьць.

У яе вачах быў зьдзек, але за ім успыхвала зацікаўленасьць мною.

Зь вялікім намаганьнем я пагасіў у сабе вулькан.

– Сёньня ты будзеш не маёй, ты будзеш належаць паветру! – рэзка разьвярнуўся і пайшоў па стале.

Дзяўчына порсткай яшчаркай абабегла мяне і, перакрываючы мой шлях, пачала танчыць. Бубнар падхапіў яе тэмп. Яна танцавала адмыслова для мяне, уся яе маладая жарсьць была сфакусавана на мне! Шалёныя, прагныя хвалі спакушальнага дзявочага цела нібы кпілі: «Што ж ты…»

– Учора я выйграла цябе. А сёньня ты выйграў мяне. Я належу табе, – яна сьмяялася мне ў вочы.

Я ахапіў яе за плечы, акуратна прыўзьняў і моўчкі паставіў за сабою. Потым саскочыў са стала.

– Ану, прапусьцеце! – крыкнуў у натоўп.

Я сышоў!

ІХ

Непадалёк ад гораду я ўзьлез адпачыць на вялікія трубы. Бактэрыі, якія гадаваліся ў іх, забясьпечвалі людзей электраэнэргіяй і цяплом. Трубы праходзілі праз усе паверхі, нібы злучалі народы і плямёны, а самі калёніі бактэрый лічыліся прыродным багацьцем. Іх яшчэ ў старажытнасьці разьвялі нашы агульныя продкі.

Спаць на трубах было ўтульна. Мяккая абалонка служыла добрым матрацам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x