Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чараўнік для Дэйсі Мэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чараўнік для Дэйсі Мэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чараўнік для Дэйсі Мэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чараўнік для Дэйсі Мэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна прамаўляла гэтыя банальныя ісціны, не задумваючыся, што сама падобна зусім не на пясочны гадзіннік, а хутчэй на сонечны.

— Піце гарбату, выдатная чорная гарбата, — падбадзёрыла цётка. — І бярыце кекс, Дэйсі, мілачка, трохі здобы вам не пашкодзіць. Дзяўчатам трэба есці салодкае, каб быць добрымі і вясёлымі.

Я сербанула з кубачка і паспешна, баюся, нават занадта паспешна, паставіла яго назад на сподак. Гарбата цёткі Генрыеты, мяркуючы па гусце і колеры, пражыла доўгае і поўнае прыгод жыццё, і, відавочна, не ўпершыню аказалася ў імбрычку. Я чула, вядома, пра людзей, якія збіраюць скарыстаную гарбату, высушваюць яе і выкарыстоўваюць паўторна, але ўпершыню давялося мне паспрабаваць гэты экзатычны напой.

— Для твайго вяселля ў мяне ўжо ёсць убор, — паведаміла цётка Лемюэлю. — Тая самая парчовая сукенка з зялёнай ніткай, якую я апранала на вяселле тваіх бацькоў. Хоць наўрад ці ты яго памятаеш, цябе тады яшчэ не было.

— Наўрад ці наогул хто-небудзь успомніць вашу сукенку, цётачка, — са свецкай усмешкай адказаў Лемюэль, — усе вырашаць, што вы толькі-толькі ад краўца.

— Краўцы! — чмыхнула цётка. — Дзяруць утрая даражэй, а потым усё адно там моршчыць, тут цягне. І ніколі не могуць параіць правільную даўжыню. Дэйсі мілачка, а ваша сукенка ўжо гатова?

Я разгубілася. Ці да месца будзе прызнацца, што на вяселле Лемюэля я, на шчасце, не запрошана?

— Дэйсі надзене сукенку сваёй прабабулі, — выратаваў мяне Лемюэль. — Яна пышная, лёгкая і з ружачкамі.

Я здзіўлена паглядзела на яго. Трэба ж, запомніў, у чым я была ў яго ўпершыню.

— Эканомная дзяўчынка, — станоўча кіўнула цётка. — У цяперашнім жыцці без эканоміі — нікуды. Дарэчы, Лемюэль, я ўжо падрыхтавала для цябе вясельны падарунак — выдатны сталовы сервіз, там бракуе ўсяго пяці прадметаў і носік у імбрычка склеены, але гэта амаль неўзаметку, асабліва калі не глядзець у профіль. Усё адно твае будучыя дзеці яго разаб’юць. Дзеці заўсёды ўсё разбіваюць, — і яна засмучана падціснула вусны.

— Так, дзеці — гэта маленькія ўраганы, — ціхамірна пагадзіўся Лем і падміргнуў мне. — Малюсенькія драконы, што сеюць паўсюль разбурэнне ды хаос. Дарэчы пра драконаў, цётачка, я выпадкова заўважыў адну вельмі цікавую рэч у тваёй кладоўцы. Куфар з драконамі, адкуль ён у цябе?

— Бач ты, вастравокі, — прабурчала цётка. — Сам ведаеш, гэта твайго прадзеда. Я ўзяла яго на памяць… даўно…

— Я хацеў бы паказаць яго Дэйсі, калі ты не супраць, — і Лемюэль усміхнуўся так лісліва, як толькі ўмеў, падштурхоўваючы мяне локцем, каб і я закінула слоўца.

— Ты ведаеш, дзе ён стаіць, — сказала цётка хмурна.

Мы дабраліся да кладоўкі і дрыготкімі рукамі выцягнулі куфар. На жаль, ён быў адкрыты (замок зламаны, як сказаў Лемюэль) і пусты. Я не ўтрымала гаротнага ўздыху. Калі так пойдзе далей і я не знайду спосаб зняць закляцце, то змагу зарабляць на жыццё, адкрыўшы школу трагічных уздыхаў і прыбітых горам поглядаў. Так, і чытаць лекцыі на тэму: «Як сапсаваць сабе жыццё».

— Здаецца, тут і праўда былі скарбы, — засмучана сказаў Лемюэль.

— Скарбы, як жа, падстаўляй кішэнь, — аказалася, цётка Генрыета стаіць у нас за спінай. — Там не было нічагуткі каштоўнага, толькі купка трухлявых старых кніг, спісаных нечытэльным дробным почыркам.

Мы страпянуліся. Перазірнуліся.

— І дзе ж цяпер гэтыя кнігі? — спытаў Лем.

Цётка пажавала вуснамі.

— Дзе-дзе. Дзе ім і месца — на памыйніцы.

Лем схапіўся за галаву.

— Там бы яны і апынуліся, калі б твая маці не забрала іх, — працягвала цётка. — У яе нездаровая прыхільнасць да ўсяго, дзе напісаны ці надрукаваны літары.

Так, цётка Генрыета паважала толькі адзін від паперы — той, на якім надрукаваны грошы. Уся іншая папера была патрэбна ёй для таго, каб загортваць селядзец ці высцілаць дно смеццевага кошыка. Якое шчасце, што яна не падпаліла камін запіснымі кніжкамі свайго бацькі.

— Няўжо яна не ведала, чым займаўся сэр Грымсвотн, не разумела ўсёй каштоўнасці яго запісаў? — не магла супакоіцца я, пакуль мы хуткім крокам ішлі да дому бацькоў Лемюэля.

— Ведала, чаму ж не, — адказаў Лем. — Але ж ты разумееш, падобныя ёй людзі лічаць, што кнігі — гэта смецце, а ўсе прыбыткі стары Грымсвотн атрымліваў проста таму, што з поспехам пудрыў людзям мазгі. Пачуй яна, якія сумы прапаноўвалі канкурэнты прадзеда за гэтыя запісныя кніжкі, яна б з інфарктам звалілася.

— Твая маці таксама ведала гэта?

— Усе ведалі. Але маці і бацька шануюць сямейную спадчыну. Фамільныя архівы значна даражэйшыя за грошы. Ах, Дэйсі, як я рады, што прадзедавы кнігі ў руках маёй матухны! Яна з кніг парушынкі здзімае. Хутка, зусім хутка ты атрымаеш у рукі разгадку сваёй таямніцы. «Самыя дзейсныя сродкі», старонка 87. Можа, па дарозе купім шампанскага? Каб адсвяткаваць поспех?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Госпожа Тренога
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Галина Романова
Сандра Мэй Сандра Мэй - Ни поцелуя без любви
Сандра Мэй Сандра Мэй
libcat.ru: книга без обложки
Мэй Сартон Мэй Сартон
Екатерина Медведева - Скляна, олив'яна, дерев'яна
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Ключ от ёлочного сундука
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Тебе я место уступаю
Екатерина Медведева
Отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x