Серж Мінскевіч - Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Здесь есть возможность читать онлайн «Серж Мінскевіч - Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перад вамі
-
"аповесць
легендарных
часоў".
"Аповесць
гэта
цікавая
захапляльная
гісторыя
"
часоў"
-
бо ў ёй
распавядаецца
пра падзеі
якія
адбываліся
ў легендарным
мінулым
нашага
свету, у
паўміфічных
краінах
пралягалі
шляхі-
адважных
герояў.
Гэта
фэнтэзі з
квэстам
і экшн
з легендамі
і
экзотыкай
Героі
трапляюць у
драматычныя
камічныя
і
часам
у
вельмі
небяспечныя
сітуацыі.
Ім
давядзецца
разгадаць
мноства
таямніц
і пераадолець
неверагодныя
выпрабаванні.

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У наступным годзе рыбакі не паплывуць. А вось купцам — цяжэй будзе. Скажы, слынны Веліог, а сінеазёрцы праплылі?

— Праплылі. Суднаў васямнаццаць.

— Гэй, рыбалі! Разгружай! — крыкнуў Палямон.

Рыбакі дружна ўзяліся разгружаць свае ладдзі. З кожнага карабля і карабліка дружыннікам сёе-тое даставалася: бочачка салёнай рыбы, цабэрак квасу ці піва, мяшок мукі, збожжа, бохан хлеба. Трэба ж ахове парогаў чымсьці сілкавацца.

Рыбакі пераносілі, перацягвалі грузы ўніз па рацэ. Затым збіраліся талакою і валачылі па пакладзеных па зямлі драўляных бярвеннях, змазаных рыбіным тлушчам, адну ладдзю за другой.

Пасля ўважлівай праверкі, ладдзі зноў выйшлі ў плаванне.

— Поспехаў, князь Веліог! — крыкнуў Палямон.

— Поспехаў табе, Палямоне!

Эх, рака шырокая

Будзь жа нам дарогаю!

Не будзь хваляванай,

Будзь нам паслухмянай!

— зацягнулі рыбакі, а з імі і Арцін з Алеоллай.

Па трэцім тыдні плавання караван выйшаў на шырокую марскую прастору.

Флатылія завярнула налева і паплыла ўздоўж берага на дастатковай ад яго адлегласці, так што суша выяўлялася рудай палоскай на даляглядзе.

Мора зачаравала Арціна і Алеоллу, ім падавалася, што на гэтых прасторах, у гэтым бязмежжы — і ёсць радзіма фантазіі.

Наступнай раніцай пасля выхаду ў мора ўсіх абудзіў Брахіндзей. Ён быў на носе ладдзі і брахаў на ваду.

— Малайчына, — пахваліў яго Палямон, — правільна месца ўчуў. Усё, прыплылі. Тут і ёсць Гняздо Рыб. Кідай катвігу! — крыкнуў ён сваім сынам ды іншым ладдзям.

— Ану! Памажы! — паклікаў Халямон братоў.

Поруч з ім першым апынуўся Арцін. Удваіх з Халямонам яны паднялі абчасаны камень, у якім у адмысловыя адтуліны былі ўстаўлены завостраныя калкі. Гэта была цяжкая катвіга. Хлопцы ледзьве скінулі яе за борт.

— Мастак Дроздзіч казаў, што Гняздо Рыб — гэта бухта. А якая тут бухта? — у здзіўленні спытаў Арцін у Палямона. — Гэта ж чыстае мора!

— Бухта вунь там, — Палямон паказаў на гару, што бачылася ўдалечыні. — Яна як раз насупраць гэтага месца. Тут, дзе мы кінулі катвігу, прэсныя воды Проданя канчаткова зліваюцца з марскімі, салёнымі. Гэта апошняя мяжа сушы і мора. Менавіта тут сустракаюцца на свой рыбіны сойм марскія і прэснаводныя каралі і князі рыб. Давайце, Халямон, Санцелямон, Панцелямон, рыхтуйце пачастункі.

Халямон падкаціў бочку да борта і адкаркаваў яе.

— Дапамагай! — крыкнуў ён Арціну.

Арцін і Халямон паднялі яе і нахілілі над бортам. Яшчэ адну бочку высыпалі ў мора Санцелямон і Панцелямон. Трэцюю падняў і нахіліў праз борт сам Палямон.

— Не трэба! — ён адмовіўся ад дапамогі Алеоллы.

Збожжа, мука, хлебныя галушкі ўперамешку з нейкай зелянінай паплылі па хвалях. Усё гэта жоўтымі, светла-салатавымі і белымі ланцужкамі танула ў моры. Праз некаторы час у вадзе паказаліся цёмныя спіны рыб. Вакол драбкоў пачастункаў па паверхні мора пайшлі кругі — рыба, малая і вялікая, пачала іх браць...

— Для чаго вы гэта робіце? — спытала Алеолла.

Яна з цікаўнасцю назірала за дзеяннямі рыбакоў. На іншых суднах рабілі тое ж самае.

— Гэта падкормка, перамяшаная з водарасцямі, азёрным мулам і пяском, узятым з нашых азёр і рэчак, — растлумачыў Палямон. — Рыбы будуць есці і чуць пах нашай вады. Будуць ведаць, што ў нашых вадаёмах поўным-поўна ежы. Вось і паплыве рыба да нас у госці, на нераст альбо на жыццё.

Калі Халямон і Арцін высыпалі ўжо тры бочкі рыбінага пачастунку, Палямон дастаў з торбы зроблены з яловай кары караблік, за ветразь у якога была шырокая драўляная габлюшка, і пусціў яго ў мора.

На борце карабліка старажытным вязьмом былі напісаны імёны Палямона, Халямона, Санцелямона, Панцелямона і маладзейшага Філямона, які застаўся дома з маці. Апрача таго на гэтым карабліку былі імёны іншых паважаных рыбакоў з іхняга мястэчка, што называлася Слаўбор.

— Гэта каб рыбы бачылі, хто іх частуе, — растлумачыў Палямон.

Па моры паміж вялікімі ладдзямі паплылі дваццаць пяць маленькіх караблікаў.

— Тата, глядзі, — з трывогай у голасе сказаў Халямон.

У старэйшага сына быў вельмі востры зрок.

— Што там? — спытаў Палямон.

— Бачу караблі. Яны ідуць па ветры і вельмі хутка набліжаюцца.

— Так-так! Мы таксама бачым! — занепакоена ўсклікнулі Санцелямон і Панцелямон.

— Так... Вунь там — справа. Ідуць караблі, — пацвердзіла Алеолла.

— Сапраўды, — заўважыў і Арцін.

— Бачу, бачу, — сказаў Палямон.

— Эх, цяпер бы парасон Дроздзіча, — уздыхнуў Арцін, — адразу было б відаць, хто там плыве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка»

Обсуждение, отзывы о книге «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x