© АлёнКа, 2017
ISBN 978-5-4485-1448-7
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Казкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?
Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?
Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.
На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.
Такім чынам, коратка аб галоўным.
Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?
Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.
Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.
Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.
Чаму я напісала гэтыя эсэ?
Вы ўсе ведаеце, што кожны выглядае роўна настолькі, наколькі ён сябе адчувае. Уважліва паназіраўшы за сваімі роднымі і блізкімі, знаёмымі і не вельмі, я прыйшла да высновы, што светаўспрыманне маіх сучаснікаў і суайчыннікаў не лішне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлівае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».
«Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе».
«Усё або нічога».
«Усё або ўсё».
Які з гэтых прынцыпаў вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошні. У такім выпадку – гэта кніга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання ўсіх сваіх самых запаветных жаданняў: быць здаровымі і шчаслівымі, знайсці каханне, пазнаць невядомае.
Як чытаць?
Лепш па парадку. Не ў тым парадку, у якім любяць чытаць газеты і часопісы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоўна. Чаму? Таму што, прапусціўшы папярэдняе, могуць узнікнуць цяжкасці з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заўсёды наперад, ні кроку назад». Дзейнічаць, дарэчы, таксама раю вам, абапіраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.
Калі чытаць?
На самай справе жыць і чытаць можна толькі «сёння і зараз». Я не заклікаю вас забыць мінулае і перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму ўсё сваё жыццё не трэба. Ну, калі ўсё зразумела, то ў добры шлях! 1 1 Кніга не з'яўляецца літаральным перакладам рускамоўнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноўны матэрыял і назвы глаў супадаюць, некаторыя дэталі могуць нязначна адрознівацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоўваліся абедзве кнігі паасобку, незалежна адна да адной.
Умовы гульні «Збяры мазаіку» пад назвай «Чалавек, свет і Сусвет»
Самага галоўнага вачыма не ўбачыш: зорка адно толькі сэрца.
А. дэ Сэнт-Экзюперы
Ёсць гісторыя размоў, гоманаў, падзей…
І ёсць гісторыя маўчання —
таго, аб чым было прамоўчана.
І вось гэта – галоўная,
а «тая» – так сабе.
В. В. Разанаў 2 2 Усе цытаты і эпіграфы ў кнізе перекладзены на беларускую мову аўтарам.
Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана?
Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павеценне, апельсін у разрэзе…
Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны.
Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася?
Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта – аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага успрымання.
А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.
Дзе і як іх, гэтыя адказы, шукаць?
Пачытайце міфы і народныя казкі, легенды і паданні, рэлігійныя тэксты і навуковыя выданні, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую літаратуру, на карціны і скульптуры. Там змяшчаецца ісціна. Але ні ў адным асобна ўзятым творы мастацтва або ў адной толькі кнізе, а ва ўсіх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскідана ў іх, яго па крупіцах трэба збіраць у адно вялікае аб'ектыўнае цэлае. Трэба «сабраць мазаіку».
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу