АлёнКа - Алёнкіны казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «АлёнКа - Алёнкіны казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: Альтернативная история, Самосовершенствование, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Алёнкіны казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Алёнкіны казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта – унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калі адбываецца дзеянне, – цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.

Алёнкіны казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Алёнкіны казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

***

Аб тым, як веданне прыкмет дапамагло мне, будзе прыклад.

У свой час я выйшла замуж, як кажуць, «па залёце». Мы не любілі адзін аднаго, але ж «гады ідуць», «дзіцяці патрэбен бацька»… Карацей, усе гэтыя стэрэатыпы спрацавалі. Да чаго гэта прывяло? Я амаль не страціла не толькі мужа, але і дачку. Як гэта адбылося? Зараз раскажу. Кожны чалавек хоча быць шчаслівым. Узнікненню такога самаадчування на той час перашкаджалі дысгарманічныя адносіны з нелюбімым чалавекам. І падсвядома я заўсёды хацела яго пазбавіцца. Жаданне паступова даходзіла да Бога. Як вынік, у хаце пачалі здарацца незвычайныя рэчы: спачатку заляцела ў пакой сініца, потым засохла яблыня, трэснула шкло ў акне, з печкі абсыпалася цэгла. І калі Насця, нарэшце, пабудавала з кубікаў помнік, потым паклала пад яго ляльку, намаляваўшы спачатку ёй на шыі чырвоную паласу, у мяне на галаве заварушыліся валасы. Я запытала, што яна робіць. Насця адказала, што дзяўчынку збіла машина, і яе трэба пахаваць, таму яна і зрабіла ёй помнік.

Згодна добра вядомых мне народных павер’яў, спярша я павінна была страціць мужа, а потым і дачку. Прычым тут дачка, запытаеце вы, калі я хацела пазбавіцца ад мужа? Тут амаль не спрацаваў яшчэ адзін стэрэатып: «Хочаш пазбавіцца нямілага, Бог забярэ любімага». Мяне ахапіў жах. Трэба было нешта рабіць, і хутка. І я зрабіла. Падала на развод, забрала дачку і пераехала з ёй да бацькоў. Зараз мне сустракаюцца толькі добрыя прыкметы. Бо я так хачу. Я здолела перавярнуць усё ў сваім жыцці, каб распачаць зноўку. А вы?

***

Неўзабаве пасля азначаных падзей, падчас майго знаходжання на сесіі, сябар распавёў мне легенду. Сутнасць яе заключалася ў тым, што два чалавекі, жадаючы даведацца аб сваім далейшым лёсе, пайшлі да прадказальніка. Аднаму з іх ён напрарочыў, што праз год той стане князем, а другому сказаў, што праз год яго ўжо не будзе ў жывых. Той, якому нагадалі ўладу і багацце, вырашыў, што, паколькі яго чакае такі выдатны лёс, не варта больш працаваць над сабой і пусціўся ва «усе цяжкія»: пачаў піць, гуляць… Другі ж вырашыў, што раз жыць яму засталося ўсяго нічога, трэба зрабіць за гэты час усё, што ў яго сілах, для самаўдасканалення, каб паміраць было не сорамна.

Роўна праз год сябры сустрэліся. Ідуць яны па беразе ракі, разважаюць, што вось, ні ў аднаго, ні ў другога прадказанне не збылося. Раптам з лесу выскачылі злодзеі. Атрымалася так, што таго, хто павінен быў стаць князем, яны зарэзалі, а таго, хто павінен быў памерці, толькі паранілі.

Чаму так атрымалася? Таму што першы растраціў дадзеныя яму жыццёвыя сілы марна, а другі працягваў працаваць над сабой з яшчэ большай упартасцю і напружаннем.

На наступны дзень пасля таго, як я пачула гэту легенду, мне патэлефанавала маці. Аказваецца, напярэдадні ў бальніцу трапіла мая дачка. Ангіна дала ўскладненні, і ў яе раптоўна пачаўся ацёк гартані. Насця пачала задыхацца. Машына хуткай дапамогі прыехала своечасова: усяго некалькі хвілін аддзялялі маю дачку ад смерці.

І тут я зразумела, што ў мяне на самай справе атрымалася адкруціць сітуацыю з тым, каб зрабіць работу над памылкамі.

Не трэба браць з мяне прыклад і чакаць, пакуль сітуацыя стане крытычнай. Пачніце працаваць над сабой зараз.

***

Пасля апошняга здарэння мінуў месяц. Я не папярэдзіла: у маёй дачкі на працягу апошняга года балелі ножкі: то адна, то другая. Не памятаю зараз, якая болей. Я тады не магла зразумець: чаму? А зараз вось здагадалася – «да зямлі яе цягнула», у зямлю, пад зямлю, да таго свету. Пару месяцаў назад балець перасталі. А два дні таму зноў пачалося. Праўда, на гэты раз балела толькі адна, але вельмі моцна. Гэта доўжылася каля чатырох гадзін. Потым усё прайшло. А сёння, 31 кастрычніка 2010 года, я сустрэлася з сяброўкай. Яна мне паведаміла, што якраз два дні таму майму цяпер ужо былому мужу стала дрэнна. Яго забрала машына хуткай дапамогі. Некалькі гадзін ён знаходзіўся пад кропельніцай – роўна столькі, колькі ў Насці балела правая ножка. Правая – адказваючая за правае, мужчынскае, за здароўе бацькі. Зараз з ім усё добра.

Прыемна бачыць вынікі сваёй працы – працы над сабой.

Варажба, або жадаеш быць шчаслівым?

Ні адно жаданне не даецца нам без таго, каб не даваліся сілы здзяйсніць яго. Магчыма, аднак, дзеля гэтага прыйдзецца папрацаваць.

Р. Бах

Калі існуючы свет – гэта ілюзія, і ўсе падзеі, якія з намі здараюцца, залежаць ад нашых думак, спадзяванняў і веры ў іх ажыццяўленне, то ўзнікае міжвольнае пытанне: а як жа варожбы на картах, рунах, па агню, вадзе, камянях, любімай кнізе?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Алёнкіны казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Алёнкіны казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Алёнкіны казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Алёнкіны казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x