• Пожаловаться

Герберт Уэллс: Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс: Вайна сусветаў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вайна сусветаў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герберт Уэллс: другие книги автора


Кто написал Вайна сусветаў (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вайна сусветаў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта адбылося хутка; я ўсё яшчэ стаяў нерухома, уражаны i аслеплены бляскам агню. Калi б гэта смерць апiсала поўны круг, яна непазбежна ператварыла б у попел i мяне. Але яна слiзганула мiма i мяне "пашкадавала".

Навакольная цемната стала яшчэ больш страшнай i змрочнай. Узгоркаватая пустка здавалася чорнай, толькi палоска шашы шарэла пад цёмна-сiнiм небам. Людзi знiклi. Уверсе мiгацелi зоркi, а на захадзе свяцiлася бледная зеленаватая паласа. Вяршынi соснаў i стрэхi Хорсела выразна выступалi на вячэрнiм небе. Марсiяне i iх зброя былi нябачныя, толькi на тонкай мачце няспынна круцiлася люстра. Тлелi дрэвы, дзе-нiдзе дымiлася кустоўе, а ў нерухомым вячэрнiм паветры над дамамi каля станцыi Ўокiнг падымалiся слупы полымя.

Усё засталося гэткiм самым, як было, быццам i не пралятаў гэты вогненны смерч. Кучка чорных фiгурак з белым сцягам была знiшчана, але мне здавалася, што за ўвесь гэты вечар нiхто i не спрабаваў парушыць цiшыню. Раптам я зразумеў, што стаю тут, на цёмнай пустцы, адзiн, бездапаможны, безабаронны. Быццам штосьцi звалiлася на мяне... Страх!

Я з намаганнем павярнуўся i пабег, чапляючыся нагамi за верас. Страх, якi ахапiў мяне, быў не проста страхам. Гэта быў неўсвядомлены жах i перад марсiянамi, i перад запанаваўшымi навокал мяне цемрай i цiшынёй. Мужнасць пакiнула мяне, i я бег, усхлiпваючы, як дзiця. Баяўся азiрнуцца назад.

Помню, у мяне было такое адчуванне, што са мною хтосьцi гуляе, што вось цяпер, калi я ўжо амаль па-за небяспекай, таямнiчая смерць, iмгненная, як успышка агню, раптам выскачыць з цёмнай ямы, дзе ляжыць цылiндр, i знiшчыць мяне на месцы.

VI

ЦЕПЛАВЫ ПРАМЕНЬ НА ЧОБХЕМСКАЙ ДАРОЗЕ

Да цяперашняга часу яшчэ не раслумачана, якiм чынам марсiяне могуць усмерчваць людзей так хутка i так бясшумна. Многiя мяркуюць, што яны неяк канцэнтруюць iнтэнсiўную цеплату ў камеры, якая абсалютна не праводзiць цяпло. Гэту кандэнсаваную цеплату яны кiдаюць паралельнымi промнямi на той прадмет, якi яны абралi за цэль, пры дапамозе палiрованага парабалiчнага люстра з невядомага рэчыва, падобна да таго, як парабалiчнае люстра маяка адкiдвае снапы святла. Але нiхто не змог пераканальна гэта даказаць. Несумненна адно: тут дзейнiчаюць цеплавыя промнi. Усё, што толькi можа гарэць, ператвараецца ў языкi полымя пры iх судакрананнi; свiнец расцякаецца, як вадкасць; жалеза размякчаецца; шкло трэскаецца i плавiцца; а калi яны, гэтыя промнi, падаюць на ваду, яна iмгненна ператвараецца ў пару.

Гэтай ноччу каля сарака чалавек ляжалi пад зорамi паблiзу ямы, абгарэлыя i знявечаныя да непазнавальнасцi, i ўсю ноч пустка памiж Хорселам i Мэйбэры была бязлюдная i над ёю плыло зарыва.

У Чобхеме, Уокiнгу i Отэршоў, магчыма, у адзiн i той жа час даведалiся аб катастрофе. Ва Ўокiнгу лаўкi ўжо былi зачынены, калi гэта адбылося, i групы людзей, зацiкаўленых пачутым, iшлi па Хорселскiм мосце i па дарозе, акаймаванай дрэвамi, кiруючыся на пустку. Моладзь, скончыўшы дзённыя клопаты, выкарыстала гэту навiну, пэўна, як прапанову пайсцi пагуляць i пафлiртаваць. Вы можаце сабе ўявiць, якiм быў гул галасоў на цёмнай дарозе...

Ва Ўокiнгу толькi нямногiя ведалi, што цылiндр адкрыўся, хоць бедалага Гендэрсан адправiў пасыльнага на веласiпедзе ў паштовую кантору са спецыяльнай тэлеграмай для вячэрняй газеты.

Маладыя "двойкi" i "тройкi", выходзячы на адкрытае месца, бачылi людзей, якiя ўсхвалявана аб чымсьцi гаварылi i паглядалi ў бок пясчанага кар'ера на люстраное вярчэнне; хваляванне iх, несумненна, перадавалася новаму папаўненню.

А палове дзевятай, незадоўга да гiбелi дэлегацыi, каля ямы сабраўся чалавечы натоўп - чалавек трыста, калi не больш, не лiчачы тых, хто збочыў з дарогi, каб падысцi блiжэй да марсiянаў. Сярод iх былi тры палiсмены, да таго ж адзiн конны; яны старалiся, згодна iнструкцыям Стэнта, супакоiць натоўп i не падпускаць яго да цылiндра. Не абышлося, канешне, без пратэсту гарачых галоў, для якiх усякае зборышча з'яўляецца новай зачэпкай пашумець i пабалакаць.

Як толькi марсiяне паказалiся з свайго цылiндра, Стэнт i Оджылвi, папярэджваючы магчымасць сутыкнення, тэлеграфавалi з Хорсела ў казармы з просьбаю прыслаць салдатаў для таго, каб не дапусцiць насiлля з боку гэтых дзiўных iстотаў. Пасля гэтага яны вярнулiся на чале злашчаснай дэлегацыi. Людзi, якiя знаходзiлiся ў натоўпе, пасля апiсвалi iх смерць - яны бачылi тое ж самае, што i я: тры клубы зялёнага дыму, глухое гудзенне i ўспышкi полымя.

Аднак натоўпу гледачоў пагражала большая небяспека, чым мне. Iх выратаваў толькi пясчаны, парослы верасам пагорак, затрымаўшы частку цеплавых промняў. Калi б парабалiчнае люстра было паднята на некалькi ярдаў вышэй, не засталося б нiводнага жывога сведкi. Яны бачылi, як успыхваў агонь, як падалi людзi, як нябачная рука, запальваючы кустоўе, хутка наблiжалася да iх у прыцемках. Потым са свiстам, заглушыўшы гул з ямы, прамень блiснуў над iх галовамi; успыхнулi вершалiны букаў, акаймоўваючых дарогу; у блiжэйшым доме трэснулi цаглiны, разляцелiся шыбы, запалымнелi аконныя рамы i рухнула частка страхi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.