• Пожаловаться

Герберт Уэллс: Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс: Вайна сусветаў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вайна сусветаў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герберт Уэллс: другие книги автора


Кто написал Вайна сусветаў (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вайна сусветаў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

V

ЦЕПЛАВЫ ПРАМЕНЬ

Здавалася, мяне зачараваў i нават паралiзаваў выгляд марсiянаў, што выпаўзалi з цылiндра, на якiм яны прыляцелi на Зямлю са сваёй планеты. Стоячы па каленi сярод верасовых кустоў, я доўга глядзеў на груды пяску. Ува мне змагалiся страх i цiкаўнасць.

Я баяўся зноў наблiзiцца да ямы, але мне вельмi ж хацелася туды зазiрнуць. Таму я пачаў кружыць, вышукваючы больш прыдатны назiральны пункт i не спускаючы вачэй з груды пяску, за якой таiлiся прышэльцы з Марса. Аднойчы ў яркiх фарбах захаду паказалiся тры якiясьцi чорныя канечнасцi, накшталт шчупальцаў васьмiнога, але тут жа знiклi; потым узвысiлася тонкая каленчатая мачта з нейкiм круглым дыскам наверсе, якi круцiўся i злёгку вагаўся. Што яны там робяць?

Гледачы разбiлiся на дзве групы: адна, большая, - блiжэй да Ўокiнга, другая, меншая, - да Чобхема. Безумоўна, яны, як i я, былi ў нерашучасцi. Побач са мною стаялi некалькi чалавек. Я падышоў да аднаго - гэта быў мой сусед, я не ведаў яго iмя, але паспрабаваў з iм перакiнуцца словам. Але момант для гэтага быў не з лепшых.

- Што за пачвара! - сказаў ён. - Божа, якiя яны страшэнныя! - Ён паўтарыў гэта некалькi разоў.

- Вы бачылi чалавека ў яме? - спытаў я, але ён прамаўчаў.

Мы моўчкi стаялi побач i пiльна назiралi, адчуваючы ўдвух большую ўпэўненасць. Затым я ступiў на бугарок вышынёю каля ярда, каб зручней было назiраць. Аглянуўшыся, я ўбачыў, што мой сусед пайшоў у бок Уокiнга.

Сонца села, згусцiлiся прыцемкi, а нiчога новага не адбывалася. Натоўп злева, ад Уокiнга, здавалася, павялiчваўся, i я пачуў яго невыразны гул. Група людзей па дарозе ў Чобхем рассеялася. У яме быццам усё замерла.

Гледачы мала-памалу асмялелi. Вiдаць, свежае папаўненне з Уокiнга падбадзёрыла натоўп. Прыцемкам на пясчаных пагорках пачаўся павольны перарывiсты рух, - здавалася, што пануючая наўкол цiшыня станоўча падзейнiчала на людзей. Чорныя фiгуры, па двое, па трое, рухалiся, спынялiся i зноў рухалiся, расцягваючыся тонкiм няправiльным паўмесяцам, рожкi якога паступова ахоплiвалi яму. Я таксама пачаў падыходзiць да ямы.

Потым я ўбачыў, як фурманы пакiнутых экiпажаў i iншыя смельчакi падышлi да ямы, i пачуў стук капытоў i скрып колаў. Хлопчык з лаўкi пакацiў цялежку з яблыкамi. Пасля ярдаў за трыццаць ад ямы я заўважыў чорную кучу людзей, якiя iшлi ад Хорсела; наперадзе хтосьцi нёс белы сцяг.

Гэта была дэлегацыя. Тэрмiнова параiўшыся, у горадзе вырашылi, што марсiяне, нягледзячы на iх агiдную знешнасць, усё ж, вiдаць, разумныя iстоты i трэба iм даць зразумець, што мы - таксама разумныя.

Сцяг, развяваючыся на ветры, наблiжаўся - спачатку справа ад мяне, потым злева. Я стаяў вельмi далёка i не мог разгледзець каго-небудзь, але пазней даведаўся, што Оджылвi, Стэнт i Гендэрсан разам з другiмi спрабавалi завязаць кантакты з марсiянамi. Дэлегацыя, здавалася, прыцягвала да сябе амаль замкнёны круг прысутных людзей, i многа невыразных цёмных фiгураў крочыла за ёй на значнай адлегласцi.

Раптам блiснуў прамень святла, i над ямай узвысiўся i засвяцiўся зеленаваты дым, праяснiўшыся трыма клубамi ў нерухомым паветры.

Гэты дым (слова "полымя", вiдаць, тут больш да месца) быў такi яркi, што цёмна-сiняе неба i бурая, сягаючыя аж да Чэртсi, пакрытая туманам пустка з адзiнокiмi соснамi раптам сталi здавацца зусiм чорнымi. У гэты ж момант пачулася нейкае слабае шыпенне.

На беразе ямы стаяла кучка людзей з белым сцягам, анямелых ад здранцвення; маленькiя чорныя сiлуэты вырысоўвалiся на фоне неба над чорнай зямлёю. Успышка зялёнага дыму асвяцiла на момант iх бледна-зеленаватыя твары.

Шыпенне перайшло спачатку ў глухое гудзенне, якое паступова стала моцным i бесперапынным; з ямы высунуўся гарбаты цень i мiльгануў прамень нейкага штучнага святла.

Языкi полымя, асляпляльны агонь перакiнулiся на кучку людзей. Здавалася, нябачны струмень ударыў па iх i ўспыхнуў белым ззяннем. Iмгненна яны ператварылiся ў жывыя факелы.

Пры святле гэтага пражорлiвага полымя я бачыў, як людзi хiсталiся i падалi, а тыя, што далей, ззаду, разбягалiся ў розныя бакi.

Я стаяў i глядзеў, яшчэ не поўнасцю разумеючы, што гэта па натоўпе ад аднаго да другога перабягае смерць. Я зразумеў толькi тое, што адбылося нешта незвычайнае. Амаль бясшумная асляпляльная ўспышка святла - i чалавек падае нiцма i ляжыць нерухома. Ад нябачнага полымя загаралiся сосны; патрэскваючы, успыхвала сухое жаўстазелле. Нават у далечы, каля Нэп-Хiла, запалымнелi дрэвы, платы, драўляныя забудовы.

Гэта вогненная смерць, гэты нябачны, непрадухiльны палаючы меч наносiў iмгненныя, меткiя ўдары. Калi ўспыхнула кустоўе, я зразумеў, што ён наблiжаецца да мяне, але ўцякаць, ратавацца я не мог: вельмi моцнае было здранцвенне. Я чуў гудзенне агню ў пясчаным кар'еры i раптоўна абарванае ржанне каня. Як быццам чыйсцi нябачны распалены палец рухаўся па пустыры памiж мною i марсiянамi, выкрэслiваючы вогненную крывую, i паўсюль кругом дымiлася i шыпела цёмная зямля. Штосьцi з грукатам упала воддаль, недзе злева, там, дзе выходзiць на пустку дарога да ўокiнгскай станцыi. Шыпенне i гул скончылiся, i чорны купалападобны прадмет паволi апусцiўся ў яму.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.