Марсiяне, вiдавочна, разлiчылi свой спуск з неверагоднай дакладнасцю iх матэматычныя пазнаннi, мяркуючы па ўсiм, значна пераўзыходзяць нашыя - i выканалi свае задумкi выключна ўзгоднена. Калi б нашы прыборы былi больш дасканалыя, то мы маглi б заўважыць небяспечную навалу яшчэ задоўга да канца дзевятваццатага стагоддзя. Такiя вучоныя, як Скiяпарэлi, назiралi за чырвонай планетай (цiкава, мiж iншым, што на працягу многiх вякоў Марс лiчыўся зоркай вайны), але iм не ўдавалася выяснiць прычыну перыядычнага паяўлення на ёй плямаў, якiя яны добра заносiлi на карты. А ўсе гэтыя гады марсiяне, вiдаць, рыхтавалiся.
У час супрацьстаяння, у 1894 годзе, на асветленай частцы планеты было вiдаць моцнае святло, заўважанае спачатку абсерваторыяй у Лiке, затым Ператэнам у Нiцы i iншымi назiральнiкамi. Англiйскiя чытачы ўпершыню даведалiся пра гэта з часопiса "Нэйчар" ад 2 жнiўня. Думаю, што гэта з'ява азначала адлiўку ў глыбокай шахце гiганцкай пушкi, з якой марсiяне абстрэльвалi Зямлю. Дзiўныя вiдовiшчы, да гэтага часу, мiж iншым, не растлумачаныя, наглядалiся блiз месца ўспышкi ў час двух апошнiх супрацьстаянняў.
Бура ўзнялася над намi шэсць гадоў назад. Калi Марс наблiзiўся да супрацьстаяння, Лавель з Явы паведамiў астраномам па тэлефоне аб каласальным выбуху расплаўленага газу на планеце. Гэта адбылося дванаццатага жнiўня апоўначы, калi з тэрмiновай дапамогай спектраскопа ён убачыў расплаўленую масу газаў, галоўным чынам вадароду, якая са страшэннай хуткасцю рухалася да Зямлi. Гэты агнявы паток стаў нябачным каля чвэрцi першай гадзiны. Лавель параўнаў яго з каласальнай успышкай полымя, якое раптоўна вырвалася з планеты, як зброены снарад.
Параўнанне аказалася вельмi дакладным. Але ў газетах на наступны дзень не было нiякага паведамлення аб гэтым, калi не лiчыць маленькай заметкi "Дэйлi тэлеграф"; i свет жыў i не ведаў самай сур'ёзнай з усiх небяспек, якiя калi-небудзь пагражалi чалавецтву. I я, магчыма, нiчога не даведаўся б аб вывяржэннi, калi б не сустрэўся ў Отэршоў з вядомым астраномам Оджылвi. Ён быў крайне ўсхваляны паведамленнем i запрасiў мяне гэтай ноччу паназiраць за чырвонай планетай.
Нягледзячы на ўсе наступныя бурныя падзеi, я вельмi ясна помню нашу начную пiльнасць: чорная, нямая абсерваторыя, завешаны ў вугле лiхтар, што слаба асвятляе падлогу, мернае цiканне гадзiннiкавага механiзма ў тэлескопе, невялiкая падоўжаная адтулiна ў столi, адкуль зiяла бездань, усеяная зорным пылам.
Амаль нябачны Оджылвi бясшумна рухаўся каля прыбора. У тэлескопе вiдзён быў цёмна-сiнi круг i плаваючая ў iм маленькая круглая планета. Яна здавалася такой нязначнай, блiскучай, з ледзь улоўнымi папярочнымi палосамi, са злёгку няправiльнай акружнасцю. Яна была маленькая, як шпiлькавая галоўка, i вылучала цёплае серабрыстае святло. Яна быццам дрыжала, але на самай справе гэта вiбраваў тэлескоп пад дзеяннем гадзiннiкавага механiзма, якi трымаў планету ў полi зроку.
У час назiрання зорачка то памяншалася, то павялiчвалася, то наблiжалася, то аддалялася, але гэта толькi здавалася - ад стомленасцi вачэй. Нас аддзялялi ад яе 40 мiльёнаў мiляў, больш чым 40 мiльёнаў мiляў пустаты. Нямногiя могуць уявiць сабе ўсю неабдымнасць той безданi, у якой плаваюць пылiнкi матэрыяльнага сусвету.
Блiзка каля планеты, я помню, былi вiдаць тры маленькiя светлыя кропкi, тры тэлескапiчныя зоркi, бясконца аддаленыя, а вакол - непамерная цемра пустой прасторы. Вы ведаеце, як выглядае гэта бездань марознай ноччу. У тэлескопе яна здаецца яшчэ больш глыбокай. I нябачнае для мяне, з прычыны аддаленасцi i малой велiчынi, няўхiльна i хутка iмкнучыся да мяне праз усю гэту невераемную прастору, з кожнай хвiлiнай прыблiжаючыся на многiя тысячы мiляў, iмчалася тое, што марсiяне паслалi нам, тое, што павiнна было прынесцi барацьбу, бедствы i гiбель на Зямлю. Я i не здагадваўся аб гэтым, назiраючы за планетаю; нiхто на Зямлi не падазраваў пра гэты метка пушчаны кiдальны снарад.
Гэтай ноччу зноў наглядаўся ўзрыў на Марсе. Я сам бачыў яго. Паявiўся чырванаваты бляск i ледзь прыкметнае ўздуцце з краю ў тое самае iмгненне, калi хранометр паказваў поўнач. Я паведамiў пра гэта Оджылвi, i ён змянiў мяне. Ноч была гарачая, i мне захацелася пiць; вобмацкам, нялоўка ступаючы ў цемнаце, я рушыў да столiка, на якiм стаяў сiфон, як раптам Оджылвi ўскрыкнуў, убачыўшы вогненны паток газу, што нёсся на вас.
Гэтай ноччу новы небяспечны снарад быў выпушчаны з Марса на Зямлю роўна праз суткi пасля першага, з дакладнасцю да адной секунды. Помню, як я сядзеў на стале ў цемнаце; чырвоныя i зялёныя плямы плылi ў мяне перад вачыма. Я шукаў агню, каб закурыць. Я зусiм не надаваў значэння гэтай iмгненнай успышцы i не задумваўся над тым, што можа быць пасля яе. Оджылвi назiраў да гадзiны ночы; у гадзiну ён закончыў работу; мы запалiлi лiхтар i накiравалiся к яму дамоў. Захiнутыя цемрай, ляжалi Отэршоў i Чэртсi, дзе мiрна спалi сотнi жыхароў.
Читать дальше