Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Фантастика и фэнтези, russian_fantasy, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Бачу, вы не пакінулі мне выбару.

На прыганку Папілюскага аддзяленьня банку ККД стаялі двох нібы з карыкатуры: цыбаты стары жалобнага выгляду й курдупель на кавёлах з тварам нэандэртальца. Кожны трымаў у руцэ валізку. Яны ўважліва агледзелі пусты пляц перад сабой. Зялёнае сонца сядала за вежы царквы Касьмічнага зьнічу. Пастаялі моўчкі.

Цыбаты працягнуў руку курдуплю:

– Прыемна было працаваць з вамі, Недаростку Бальтру. Дазвольце пацікавіцца: якія маеце пляны на прышласьць?

Бальтрут Тронза ня быў бы Бальтрутам Тронзам, калі б ня мог любую, нават самую непрывабную, сытуацыю абярнуць на сваю карысьць. Да таго ж ён быў прафэсіяналам. «Цікава, калі яшчэ надарыцца шанец папрацаваць з найлепшымі авантурнікамі Галяктыкі?» «Ніколі», – безуважна адзначыла сьвядомасьць.

Курдупель упэўнена адказаў на поціск рукі:

– Ляцім на Гліцыяс, спадару Рэнзо. На дзьвярох вашага сыночка яшчэ стане месца пад маю метку.

Звон зьвініць званчэй

Другое (анты-) каляднае апавяданьне. Адначасна яно ёсьць і ўшанаваньнем Лаўкрафта. Як бы хто ні крытыкаваў бацьку сучаснага хорару, яго ёсьць за што любіць. Ды яшчэ як любіць. Мне падабаецца шмат чаго ў ягонай творчасьці; падабаецца, як міты Ктулху жывуць і праз восемдзесят гадоў па сьмерці творцы ды цудоўна пачуваюцца ў іншых руках; падабаецца, што гэтая міталёгія даўно выйшла за межы літаратуры й стала часткаю масавае культуры.

У «Звон» я ўштукаваў нямала адсылак да пашыранае лаўкрафціяны: ад «Караля ў жоўтым» Уільяма Чэмбэрза да кулінарнае кнігі «The Necronomnomnom – A Cookbook of Eldritch Horror»; ад альбому «Liber Logaeth» LAMIA MORRA да настольнае ролевае гульні «Call of Cthulhu». Хто захоча, тыя адсылкі можа пашукаць і знайсьці.

They will return: mankind will learn

New kinds of fear when they are here

They will reclaim all in their name

Hopes turn to black when they come back

Ignorant fools, mankind now rules

Where they ruled then: it’s theirs again

«Carol of the Old Ones»

Знайшлося б нямала такога, чаго Эзра Ольсэн ня ведаў. Але ў адным ён пераканаўся за шэсьцьдзесят тры гады напэўна: ніякіх цудаў не бывае. Ні на сонцаварот, ні калі яшчэ. Сусьвет халодны і абыякі да чалавечых жаданьняў і памкненьняў. Маральнага кодэксу ён ня мае. Усё зьмяняецца толькі на горшае.

Эзра агледзеў магілу пад нагамі. «Я – Провід», вытыркаўся надпіс з-пад сьнегу. Гэты чалавек, што ўзапраўды быў божым провідам, усё жыцьцё вешчаваў прыйсьце Вялікіх Старцаў, але так і не прычакаў іх. Памёр у галечы й безьвесьці. А мусіў бы стацца шчырым прарокам і зьвестуном Праўды. Якраз дзякуючы яму сям’я Ольсэнаў захавала памяць і веру продкаў пераз хаос дваццатага стагодзьдзя. Штогоду напярэдадні Ёля Эзра прыходзіў да ягонае магілы.

Дый куды б яшчэ яму хадзіць у такі дзень: жонка даўно спачыла ў рытуальным полымі, дзеці з унукамі паразьехаліся. І хоць жылі недалёка – у Данвічы ды Аркгэме, – наведваліся да старога зрэдку. Апошні раз завіталі на Бельтэйн пазалетась.

Ён ня меў пэўнасьці, ці зьберагуць яны айчызную спадчыну, і моцна пераймаўся з тае нагоды. Аджа іхныя продкі прыйшлі ў гэты край з далёкіх земляў на Поўдні. Прыйшлі яшчэ да таго, як сюды прыплыў першы карабель. Да таго, як узьнікла Плімуцкая калёнія. Іхны род заўжды быў нешматлікім і пачуваўся чужым у Новай Англіі, а зь цягам часу повязь з былым усё вытанчалася, традыцыі чэзьлі. Ён застаўся хіба апошнім, хто пільнаваўся старых звычаяў.

Эзра ўздыхнуў, выпусьціўшы з роту воблачак пары, і разгледзеўся на бакі. Два дні таму з мора наляцела завіруха і ахінула Кінгспарт белым покрывам. Могілкі ляжалі на вяршыні ўзгорку ў цэнтры старога места. Цяпер яны ператварыліся ў казачную катэдру: пад цяжарам сьнегу вербы схілілі галіны да растрэсканых помнікаў і раскрышаных плітаў. З арачных вокнаў, што атрымаліся такім парадкам, была відаць ладная частка Кінгспарту: ад Саўтпойнту й Сьвінячае выспы ў Гарбэрсайдзе на ўсходзе да каляніяльных дамкоў Гілтаўну на захадзе. Вобач могілак на ўзгорку ўзносіла шпіль у вечаровае неба парафіяльная царква Сьвятога Міхаіла. Адтуль даносілася гамана й высьвечвалі бліскавіцы фаервэркаў. На другі бок могілак месьцілася псыхіятрычная лякарня Сьвятога Эразма, адкуль яго кагадзе выпісалі.

Неўзабаве прысьпее той час, усьведамляў Эзра, калі й ён спачне на гэтым пагорку – і пахавальнага вогнішча яму ніхто не складзе. Эзра пачуваўся жаўнерам у часе вайны на захопленай тэрыторыі. Жаўнер адчувае непазьбежнасьць перамогі, але так жа сама чуе, што да яе не дажыве. І ўсё ж адкласьці зброю значыць здрадзіць нашчадкам, пазбавіць іх будучыны. На вайне трэба добра выконваць сваю працу – упарта, бяз скаргаў. Брудавозная, няўдзячная справа – але што зробіш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x