НАСТАЎНIЦА: Зноў кагосцi няма. Але каго?
Расчыняе пустую шафку.
НАСТАЎНIЦА: Так i ёсць - няма Мiкiты. Зноў, як i звычайна, ён спазняецца.
З-за левых кулiс з'яўляюцца Мiкiта i яго мацi. Мацi трымае Мiкiту за руку i амаль цягне сына за сабой. Мiкiта ўпiраецца нагамi ў падлогу.
МIКIТА: Я ж казаў табе - у групе нiкога няма! Напэўна, дзецi на двары займаюцца зарадкай.
Мацi, убачыўшы настаўнiцу, разгублена спыняецца.
МАЦI: Добрай ранiцы, Алена Анатольеўна. Прабачце - мы зноў спазнiлiся.
МIКIТА: Я ж казаў, што дзецi на двары!
НАСТАЎНIЦА: Добрай ранiцы, Алена Васiльеўна. А ты, Мiкiта, не маеш жадання са мной павiтацца?
МIКIТА: Добрай ранiцы! А дзецi на двары?
НАСТАЎНIЦА: Добрай ранiцы! Дзецi ў музычнай зале. Але зараз я прывяду iх ў клас. Так што, Мiкiта, распранайся - на зарадку ты ўсё роўна спазнiўся. Хутка будзем снедаць.
МIКIТА: Мама, дапамажы!
НАСТАЎНIЦА: Што гэта за "дапамажы"?! Ты ўжо школьнiк, Мiкiта i павiнен усё рабiць самастойна. А вы, Алена Васiльеўна, лепей iдзiце дадому - хай Мiкiта да самастойнасцi прывыкае.
МАЦI: Добра. Ну, бывай, сынок - увечары цябе тата забярэ.
Настаўнiца i мацi знiкаюць за левымi кулiсамi. Мiкiта застаецца адзiн i сядае на лаўку ля сваёй шафкi.
МIКIТА: I Алена Анатольеўна туды ж - хай сам апранаецца! Хай сам апранаецца! Кiнулi цяпер тут мяне аднаго. Хiба так добра? А вось вазьму i збягу куды небудзь! Дадому, напрыклад. А то i, наогул, з горада. Тады будуць шукаць i шкадаваць. Абавязкова будуць! Магчыма - i сапраўды збегчы?!
Мiкiта падыходзе да дзвярэй у каморку i прыслухоўваецца.
МIКIТА: Нiчога не чуваць. Зараз залезу туды i схаваюсь. Хай тады шукаюць. Але ж... Алена Анатольеўна казала, што гэтая каморка - чароўная i ў ёй жыве цар пацукоў. Усё гэта - жартачкi для маленькiх! Няма там анiякiх чараўнiкоў! А што, калi i сапраўды тут схавацца?! Хай сабе шукаюць! Але ж... Цара пацукоў няма, але самi пацукi, мабыць, i ёсць. Аднак, яны ж маленькiя як дам палкай, дык даведаюцца, як мяне палохаць! Томiс мяне палохаецца, а ён жа мацнейшы за пацукоў?! I яны спалохаюцца.
З-за сцэны чуецца дзiцячы гоман i голас Алены Анатольеўны.
НАСТАЎНIЦА: Цiшэй, дзецi, цiшэй. Зараз усiм трэба будзе памыць рукi хутка сняданак!
МIКIТА: Трэба хавацца - iдуць!
Мiкiта адчыняе дзверы ў каморку напалову i, прасунуўшы галаву, прыслухоўваецца.
МIКIТА: Цiха - мабыць, нiкога тут няма. Хай пашукаюць!
Мiкiта адчыняе дзверы i, хуценька прасклiзнуўшы ў каморку, зноў зачыняе iх за сабой. Гучыць жудасны грукат i ўся сцэна апынаецца ў цемры, якую прарэзваюць хуткiя блiкi святла. Чуюцца жахлiвыя крыкi дзяцей i Алены Анатольеўны. Потым наступае цiшыня, а цемра становiцца поўнай. У гэты час дэкарацыi левай часткi сцэны хаваюцца i ўся сцэна ператвараецца ў каморку. Дзверы, якiя раней падзялялi сцэну на часткi, цяпер знаходзяцца ў глыбiнi. Пачынае крыху свiтаць. Мiкiта ў тым самым адзеннi, але ў яго пацучыная галава i пацучыны хвост. Ён, не заўважаючы гэтага, марудна крочыць па каморцы, выцягнуўшы наперад рукi.
МIКIТА: Што гэта нiкога не чуваць?! Нi дзяцей нi чутна, нi Алены Анатольеўны?! I чаму гэта яны так крычалi? Схаваюсь я лепей за гэтымi рыдлёўкамi.
Мiкiта прысядае ля сцяны за нейкiмi рыдлёўкамi.
МIКIТА: Што гэта мяне нiхто не шукае?! Няўжо нiкому не цiкава, куды я трапiў? А яшчэ кажуць, што яны пра дзяцей клапоцяцца! Вось няма мяне i нiкому спраў да гэтага таксама няма! I есцi хочацца! Зараз жа сняданак. А тут халодна i... страшна. Лепей вылезу.
Мiкiта выходзе з-за рыдлёвак i iдзе ў левы бок сцэны.
МIКIТА: Якой вялiкай стала каморка! А дзверы дзе? Няма?
Мiкiта глядзiць навокал i толькi тут заўважае, што дзверы зусiм у iншым месцы.
МIКIТА: Яны ж, здаецца, не тут былi?! Вой, нешта мне зусiм страшна!
Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх, але бачыць толькi цагляную сцяну.
МIКIТА: Дзе я?! Пi-пi. Што са мной здарылася?!
Мiкiта хапаецца рукамi за галаву i крычыць яшчэ больш громка.
МIКIТА: Што ў мяне з галавой?! У мяне на твары поўсць?! I хвост! У мяне з'явiўся пацучыны хвост. Я ператварыўся ў брыдкага пацука! А-а-а! У-у-у!
Мiкiта пачынае скакаць i лямантаваць, стукаючы ў сцяну за дзвярамi.
МIКIТА: У-у-у! Мама, Алена Анатольеўна, дзецi - ратуйце мяне! Мяне ператварылi ў пацука злыя чараўнiкi! Хутчэй! У-у-у! Хто небудзь дапамажыце!
Кладка з цэглы нечакана знiкае i з'яўляецца праход, з якога льецца таямнiчы свет i выпаўзаюць клубы дыму. Успыхваюць рознакаляровыя лiхтарыкi. Мiкiта з плачам iдзе прама ў дым i знiкае са сцэны.
КАРЦIНА ТРЭЦЯЯ
Падзямелле. У левым баку на велiзарнай павуцiне гойдаецца вялiзны павук. Мiкiта, у якога галава i хвост пацука, асцярожна крочыць наперад i час ад часу пiльна сочыць за паводзiнамi павука.
Читать дальше