Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён паволi павярнуўся i выйшаў, схапiўшыся на парозе за дзверы, каб не ўпасцi; з калiдора чулася рэха ягоных крокаў. Я стараўся не глядзець на Хэры, але раптоўна вочы нашы сустрэлiся. Я хацеў падысцi да яе, абняць яе, пагладзiць па галаве, але не мог. Не мог.

УДАЛЫ ВЫНIК

Наступныя тры тыднi былi кожным сваiм днём падобныя адзiн да аднаго засланкi iлюмiнатараў апускалiся i падымалiся, ноччу адзiн кашмар змяняўся другiм; ранiцай мы ўставалi, i пачыналася гульня. А цi гульня гэта была? Я прытвараўся спакойным, Хэры таксама; маўклiвая згода, знарочысты, узаемны падман сталi нашым апошнiм прыстанiшчам. Мы шмат гаварылi пра тое, як будзем жыць на Зямлi; паселiмся дзе-небудзь каля вялiкага горада i больш нiколi не разлучымся з блакiтным небам i зялёнымi дрэвамi; разам прыдумвалi абстаноўку нашага будучага дома, абмяркоўвалi наш сад i нават спрачалiся пра дэталi… пра жывую агароджу, пра лаўкi… Цi верыў я ў гэта? Не. Я ведаў, што гэта немагчыма. Нават калi Хэры пакiне Станцыю i будзе жывая, то ўсё адно яна не спусцiцца на Зямлю: туды можа прыляцець толькi чалавек, а чалавек — гэта яго дакументы. Пад час першай жа праверкi наша падарожжа закончылася б. Яны паспрабуюць высветлiць, хто яна, раз’яднаюць нас, а гэта адразу ж выдасць Хэры. Станцыя — адзiнае месца, дзе мы маглi жыць разам. Цi здагадвалася пра гэта Хэры? Напэўна. Цi ёй хто-небудзь сказаў? У святле ўсяго, што адбылося, вiдаць, што так.

Аднойчы ноччу праз сон я пачуў, што Хэры цiха ўстае. Я хацеў абняць яе. Толькi моўчкi, толькi ў цемры мы маглi яшчэ адчуваць сябе свабоднымi; у адчаi, якi акружаў нас з усiх бакоў, гэтае забыццё было кароткачасовай адтэрмiноўкай пакуты. Хэры, здаецца, не заўважыла, што я прачнуўся. Не паспеў я працягнуць руку, як яна ўжо ўстала з ложка. Напаўсонны, я пачуў шлэпанне босых ног. Чамусьцi мне стала страшна.

— Хэры, — прашаптаў я. Крыкнуць я пабаяўся.

Я сеў на ложку. Дзверы ў калiдор былi прачыненыя. Тоненькая палоска святла наўскасяк перасякала пакой. Чулiся сцiшаныя галасы. Яна з некiм размаўляе? З кiм?

Я ўсхапiўся з пасцелi, але раптам зноў спалохаўся, ногi падкасiлiся, я прыслухаўся — усё цiха. Паволi лёг на ложак. Галава аж трашчала. Я пачаў лiчыць. Далiчыў да тысячы i спынiўся; дзверы цiхенька адчынiлiся; Хэры ўвайшла ў пакой i знерухомела, прыслухоўваючыся да майго дыхання. Я стараўся дыхаць спакойна.

— Крыс?.. — шэптам паклiкала Хэры.

Я не адгукнуўся. Яна цiхенька лягла. Я адчуваў, што яна баiцца паварушыцца, i знясiлена ляжаў побач. Не ведаю, колькi гэта доўжылася. Я паспрабаваў прыдумаць хоць нейкае пытанне, але чым больш мiнала часу, тым выразней я адчуваў, што не пачну першы. Прыкладна праз гадзiну я заснуў.

Ранiца прайшла як звычайна. Я падазрона разглядваў Хэры, калi яна гэтага не заўважала. Пасля абеду мы сядзелi побач насупраць агляднага iлюмiнатара, за якiм плылi нiзкiя рыжыя хмары. Станцыя слiзгала ў iх, як карабель. Хэры чытала кнiгу, а я пазiраў на Акiян. Апошнiм часам гэта было маiм адзiным заняткам i адпачынкам. Я зразумеў, што калi пэўным чынам нахiлiць галаву, то можна ўбачыць у шкле нашы адлюстраваннi, празрыстыя, але выразныя. Я зняў руку з падлакотнiка. Хэры — бачыў я ў шкле, — пераканаўшыся, што я загледзеўся на Акiян, хутка нахiлiлася над падлакотнiкам i дакранулася губамi да месца, дзе толькi што ляжала мая рука. Я па-ранейшаму сядзеў ненатуральна прама, Хэры схiлiлася над кнiгай.

— Хэры, куды ты выходзiла сёння ноччу?

— Ноччу?

— Ага, ноччу.

— Ты што… табе прыснiлася, Крыс. Я нiкуды не выходзiла.

— Не выходзiла?

— Не. Табе прыснiлася.

— Напэўна, — адказаў я. — Праўда, вiдаць, мне гэта прыснiлася…

Вечарам, калi мы клалiся спаць, я зноў пачаў гаварыць пра наша падарожжа, пра вяртанне на Зямлю.

— Перастань, не хачу пра гэта чуць, — прамовiла Хэры. — Не трэба, Крыс. Ты ж ведаеш…

— Што?

— Ды так, нiчога.

Калi мы ўжо ляжалi, Хэры сказала, што ёй хочацца пiць.

— Там на стале стаiць шклянка соку, падай мне, калi ласка.

Яна адпiла палову i працягнула шклянку мне. Я не хацеў пiць.

— За маё здароўе, — усмiхнулася Хэры.

Я выпiў сок, ён здаўся мне саланаватым, але я не звярнуў на гэта ўвагi.

— Пра што ж нам гаварыць, калi ты не хочаш гаварыць пра Зямлю? — спытаўся я, калi Хэры патушыла святло.

— Цi ажанiўся б ты, калi б мяне не было?

— Не.

— Нiколi?

— Нiколi.

— Чаму?

— Не ведаю. Дзесяць гадоў я пражыў адзiн i не жанiўся. Не будзем пра гэта, каханая…

У галаве шумела, нiбыта я выпiў бутэльку вiна.

— Не, давай пагаворым, давай. А калi б я цябе папрасiла?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x