Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ты кажаш, Хэры!

— Так, iнструмент. Для вывучэння тваiх рэакцый. Ну, штосьцi накшталт гэтага. У кожнага з вас ёсць такi… такая, як я. Усё грунтуецца на ўспамiнах або на ўяўленнi… Зрэшты, ты ведаеш лепш, чым я. Ён расказаў такiя страшныя, неверагодныя рэчы, i, калi б усё не супадала, я не паверыла б!

— Што супадала?

— Ну, што мне не трэба спаць i я павiнна быць заўсёды каля цябе. Учора ранiцай я яшчэ думала, што ты мяне ненавiдзiш, i таму была нешчаслiвая. Божухна, якая я была дурная! Але скажы, скажы сам, цi магла я сабе ўявiць?.. Гiбарыян зусiм не ненавiдзеў гэтую сваю, а што ён пра яе гаварыў! Толькi тады я зразумела: што я нi зраблю, не мае нiякага значэння, бо хачу я альбо не хачу, а для цябе гэта ўсе роўна пакуты. Не, нават горай, бо крынiца пакут гэта штосьцi нежывое. Яна нi ў чым не вiнаватая, як i камень, якi можа ўпасцi i забiць. А што крынiца пакут можа хацець дабра i кахаць, гэтага я i ўявiць не магла. Мне хацелася б табе расказаць, што я адчувала пасля, калi зразумела, калi слухала плёнку. Мо табе спатрэбiцца. Я нават паспрабавала запiсаць…

— Таму ты запалiла святло? — спытаўся я, з цяжкасцю прамаўляючы гэтыя словы.

— Так. Але нiчога не атрымалася, бо я шукала ў сабе, ведаеш… iх — нешта зусiм iншае, я проста вар’яцела, павер мне! Часам мне здавалася, што пад скурай у мяне няма цела, што ўнутры ў мяне штосьцi такое… што я… што я толькi абалонка. Каб падмануць цябе. Разумееш?

— Разумею.

— Калi ноччу ляжыш без сну, да чаго толькi не дадумаешся! Да сама неверагодных рэчаў, ты ж i сам ведаеш…

— Ведаю…

— Але я адчувала сваё сэрца i памятала, што ты зрабiў аналiз маёй крывi. Якая ў мяне кроў, скажы, скажы праўду. Цяпер жа ты гэта можаш.

— Такая, як i ў мяне.

— Праўда?

— Клянуся.

— Што гэта азначае? Я пасля думала, мо гэта схавана недзе ўва мне, што яно… магчыма, вельмi маленькае. Але я не ведала дзе. Зараз я думаю, мо ў рэшце рэшт гэта была хiтрасць з майго боку, бо я вельмi баялася таго, што хацела зрабiць, i шукала iншага выйсця. Але, Крыс, калi ў мяне такая ж кроў… калi ўсё так, як ты гаворыш, тады… Не, гэта немагчыма. Бо тады я памерла б, праўда? Значыць, нешта ўсё-такi ёсць, але дзе? Мо ў галаве? Але ж я думаю зусiм нармальна… i нiчога не ведаю… калi б я гэтым думала, то павiнна была б адразу ўсё ведаць i не кахаць цябе, толькi рабiць выгляд i разумець, што раблю выгляд… Крыс, скажы мне, калi ласка, усё, што ты ведаеш, мо ўдасца хоць нешта зрабiць?

— Што iменна?

Хэры маўчала.

— Ты хочаш памерцi?

— Бадай што так.

Наступiла цiшыня. Хэры сядзела, скурчыўшыся, ля маiх ног. Я разглядваў залу, белую эмаль абсталявання, рассыпаныя блiскучыя iнструменты, нiбыта шукаў штосьцi вельмi патрэбнае i не мог адшукаць.

— Хэры, можна i мне сказаць?

Яна чакала.

— Так, праўда, ты не зусiм такая, як я. Але гэта не азначае, што ты горшая за мяне. Наадварот. Можаш думаць, што хочаш, але дзякуючы гэтаму… ты не памерла.

Нейкая дзiцячая, бездапаможная ўсмешка з’явiлася ў яе на твары.

— Я… несмяротная?

— Не ведаю. Ва ўсякiм разе ты не такая смяротная, як я.

— Як страшна, — прашаптала Хэры.

— Мо не так страшна, як табе здаецца.

— Але ты мне не надта зайздросцiш.

— Хэры, гэта хутчэй пытанне… аб тваiм прызначэннi, я так назваў бы гэта. Ведаеш, тут, на Станцыi, тваё прызначэнне ўрэшце гэткае ж невядомае, як i маё, як i кожнага з нас. Тыя будуць працягваць эксперымент Гiбарыяна, i можа адбыцца ўсё…

— Або нiчога.

— Або нiчога, i павер, я згадзiўся б, каб нiчога не адбылося, нават не таму, што баюся (хоць страх, бадай, i адыгрывае пэўную ролю), а таму, што гэта нiчога не дасць. Вось тое адзiнае, у чым я перакананы.

— Нiчога не дасць? Чаму? З-за… Акiяна?

Хэры сцепанулася ад агiды.

— Так. З-за кантакту. Думаю, што, па сутнасцi, усё вельмi проста. Кантакт азначае абмен нейкiм вопытам, паняццямi, ва ўсякiм разе вынiкамi, нейкiмi высновамi, а калi нiчога для абмену няма? Калi слон — не вялiзная бактэрыя, то i Акiян не можа быць вялiзным мозгам. З абодвух бакоў, вядома, могуць адбывацца пэўныя дзеяннi. У вынiку аднаго з iх я зараз бачу цябе i стараюся растлумачыць табе, што ты мне даражэйшая, чым дванаццаць гадоў жыцця, аддадзенага планеце Салярыс, я хачу знаходзiцца з табой i надалей. Мо тваё з’яўленне павiнна было стаць пакараннем, мо шчасцем, а мо толькi мiкраскапiчным даследаваннем. Доказам дружбы, злосным ударам, здзекам? Мо ўсiм гэтым адначасова альбо, што больш верагодна, — нечым зусiм iншым. Але ў рэшце рэшт нас не датычаць задумкi нашых бацькоў, якiя зусiм не падобныя мiж сабою. Ты можаш сказаць, што ад iх задумак залежыць наша будучыня, i я пагаджуся з табой. Але я не магу прадбачыць будучыню. Гэтаксама, як i ты. Я нават не магу сцвярджаць, што буду кахаць цябе заўсёды. Калi ўжо гэтулькi здарылася, то можа адбыцца ўсё, што хочаш. Мо заўтра я ператваруся ў зялёную медузу? Тут мы бяссiльныя. Але пакуль можам, мы будзем разам. А гэта не так мала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x