Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не. Не адварочвайся, — прамовiла Хэры амаль шэптам. — Ты не вiнаваты, Крыс. Я ведаю. Не хвалюйся.

Я выцягнуў у яе бок руку. Хэры ўцякла ў глыбiню кабiны i, падымаючы цэлы стос талерак, прамовiла:

— Шкада. Калi б iх можна было разбiць, я растаўкла б iх, растаўкла б усе!!!

Я думаў, што яна сапраўды шпурне iх на падлогу, але Хэры, зiрнуўшы на мяне, усмiхнулася:

— Не бойся, я не буду рабiць глупства.

Я прачнуўся пасярод ночы i адразу насцярожана сеў на ложку; у пакоi было цёмна, з калiдора праз прачыненыя дзверы падала слабае святло. Нешта пранiзлiва шыпела, гэты гук усё мацнеў, суправаджаўся глухiмi ўдарамi, нiбыта нешта вялiкае адчайна бiлася за сцяной. «Метэор! — прамiльгнула ў галаве. Прабiў абшыўку. Нехта там ёсць!»

Працяглае хрыпенне.

Я канчаткова прачнуўся. Я ж на Станцыi, а не на ракеце, а гэты страшны гук…

Я выбег у калiдор. Дзверы малой лабараторыi былi адчынены, там гарэла святло. Я ўскочыў туды.

Мяне агарнуў невыносны холад. Кабiна была запоўнена парай, ад якой замярзала дыханне. Мноства белых сняжынак кружылася над целам, загорнутым у купальны халат, яно слаба стукалася аб падлогу. У гэтым халодным тумане я заўважыў Хэры i кiнуўся да яе, падняў, холад апякаў мне рукi, Хэры хрыпела; я пабег па калiдоры мiма дзвярэй, ужо не адчуваючы холаду, пара, якая вырывалася з яе губ, як агнём апякала маё плячо.

Я паклаў Хэры на стол, разарваў на яе грудзях халат, зiрнуў на заледзянелы дрыготкi твар, кроў замерзла ў роце, чорным налётам запяклася на растуленых губах, на языку блiшчалi крышталiкi лёду…

Вадкi кiсларод. У лабараторыi быў вадкi кiсларод, у сасудах Дзюара. Калi я паднiмаў Хэры, у мяне пад рукамi хруснула шкло. Колькi яна магла выпiць? Усё адно спалены трахея, гартань, лёгкiя; вадкi кiсларод мацненшы за канцэнтраваную кiслату. Яе скрыпучае, сухое, як гук разарванай паперы, дыханне замiрала. Вочы былi расплюшчаны. Агонiя.

Я паглядзеў на вялiзныя зашклёныя шафы з iнструментамi i лекамi. Трахеатамiя? Iнтубацыя? Але ж лёгкiх ужо няма! Яны спаленыя. Лякарства? Колькi лякарстваў! Палiцы застаўлены шэрагамi каляровых бутэлечак i пакецiкаў. Хрыпенне напаўняла ўсё памяшканне, з адкрытага рота Хэры iшла пара.

Грэлкi…

Я пачаў iх шукаць, кiнуўся да адной шафы, да другой, выкiдваў пакецiкi з ампуламi. Шпрыц? Дзе? У стэрылiзатары! Я не мог сабраць шпрыц, бо рукi замерзлi, пальцы здранцвелi, не гнулiся. Я шалёна стукаў рукой па стэрылiзатары, нiчога не адчуваючы. Хрыпенне стала мацнейшым. Я кiнуўся да Хэры. Вочы ў яе былi расплюшчаны.

— Хэры!

Мой голас прапаў, губы сталi непаслухмяныя.

Пад белай скурай ходырам хадзiлi рэбры, вiльготныя ад расталага снегу валасы рассыпалiся. Хэры глядзела на мяне.

— Хэры!

Больш нiчога сказаць я не мог. Стаяў як слуп, апусцiўшы непаслухмяныя скалелыя рукi; ногi, губы, павекi гарэлi ўсё мацней. Але я амаль не адчуваў гэтага. Кропля расталай ад цяпла крывi цякла па шчацэ Хэры, пакiдаючы крывую лiнiю; язык затрымцеў i знiк, Хэры ўсё яшчэ хрыпела.

Я ўзяў яе руку — пульс не адчуваўся; рассунуўшы полы халата, я прыклаў вуха да пранiзлiва халоднага цела ля грудзей. Праз шум, якi нагадваў трэск агню, я пачуў лiхаманкавы стук, шалёныя ўдары, такiя хуткiя, што iх нельга было палiчыць. Я стаяў, нiзка схiлiўшыся, вочы былi заплюшчаны. Штосьцi дакранулася да маёй галавы. Гэта Хэры пальцамi пашавялiла мае валасы. Я зазiрнуў ёй у вочы.

— Крыс, — прахрыпела яна.

Я схапiў яе за руку, Хэры адказала поцiскам, якi ледзь не раздрабiў маю кiсць. Страшная грымаса застыла на яе твары, памiж вейкамi блiшчалi бялкi, у горле захрыпела, цела закалацiлася ад ванiтаў. Я ледзьве ўтрымлiваў Хэры; яна спаўзла са стала, галавой бiлася аб бераг фаянсавай лейкi. Я падтрымлiваў яе, прыцiскаў да стала; пасля кожнай спазмы Хэры вырывалася з маiх рук. Я iмгненна спацеў, ногi сталi ватныя. Калi прыступы ванiтаў зменшылiся, я паспрабаваў пакласцi Хэры. Паветра свiстала ў яе ў грудзях. Нечакана на гэтым страшным скрываўленым твары засвяцiлiся вочы.

— Крыс, — захрыпела яна, — як… як доўга, Крыс?

Яна пачала задыхацца, на яе губах выступiла пена, зноў пачалiся ванiты. Я трымаў яе з апошняй сiлы. Хэры так рэзка ўпала тварам унiз, што ў яе нават застукалi зубы. Яна цяжка дыхала.

— Не, не, не, — хутка выдыхала яна, i кожны выдых здаваўся апошнiм.

Ванiты працягвалiся; Хэры зноў затрапяталася ў маiх руках, у час кароткiх перапынкаў мiж прыступамi яна ўцягвала паветра з такой цяжкасцю, што ў яе выступалi рэбры. Затым вейкi напалову прыкрылi яе невiдушчыя вочы. Хэры больш не варушылася. Я вырашыў, што гэта канец. Нават не спрабуючы сцерцi з яе губ ружовую пену, я стаяў, нахiлiўшыся над ёю, чуў далёкi гул вялiзнага звона i чакаў яе апошняга выдыху, каб пасля павалiцца на падлогу, але Хэры дыхала ўжо амаль без хрыпаў, дыхала ўсё больш спакойна, грудзi ўжо амаль не ўздрыгвалi, сэрца бiлася раўней. Я стаяў згорбiўшыся. Твар Хэры пачаў ружавець. Я яшчэ нiчога не разумеў. Мае далонi спацелi, мне здалося, што я станаўлюся глухiм: нечым мяккiм, эластычным былi забiтыя вушы, аднак я ўсё яшчэ чуў часты звон, ужо глухi, нiбыта звон трэснуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x