Уэйд Миллер - Гадзiна памяцi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уэйд Миллер - Гадзiна памяцi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гадзiна памяцi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гадзiна памяцi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гадзiна памяцi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гадзiна памяцi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Нiчога дрэннага тут няма, - сказаў Джэкi, калi я спытаўся ў яго пра гэта. - Я раблюся больш адкрытым. Мушу жыць на свеце з такiмi ж чалавечымi стварэннямi, як сам, i таму павiнен пазнаёмiцца з iмi. - Ён раптам крыва ўсмiхнуўся. - Пазаўчора я назiраў за вашай Лiндай, калi яна сядзела на траве з папяровым пакетам i палуднавала. Думаю, што яна спецыяльна выставiла ногi, каб яны загарэлi. Вас, вiдаць, падбадзёрвае прысутнасць у кабiнеце на працягу цэлага дня стварэння з такой вось фiгуркай?

Разумеючы, што гэта быў не вельмi ўдалы прыём тэрапii, я тым не менш быў вымушаны сурова заўважыць.

- Лiнда - вельмi прыстойная дзяўчына i шчаслiвая ў замужжы. Таму вам лепш не думаць пра яе.

У адказ Джэкi толькi самаздаволена ўсмiхнуўся. Знаходзячыся ва ўзбуджаным стане, ён iмкнуўся прымусiць мяне перайсцi да абароны, каб у нашых адносiнах мы памянялiся ролямi. Але ён вельмi абурыўся, калi я прапанаваў аддаць мне бiнокль, i наадрэз адмовiўся зрабiць гэта. I ўсё ж, хоць я больш не настойваў, калi прыём скончыўся, выявiлася, што ён пакiнуў бiнокль на маiм стале. Я схаваў яго побач з крадзенай бялiзнай у шафе для дакумантаў.

На працягу наступных некалькiх тыдняў калекцыя паступова павялiчвалася. Дэталёвыя чарцяжы i планы будынкаў, карты i распiсаныя на паперы планы розных авантур, якiя ён меркаваў здзейснiць. Большасць iх уяўлялi сабой юнацкiя фантазii, аднак мяне турбаваў матыў агрэсiўнасцi, якi ўвесь час паўтараўся. Але якiмi б вычварнымi гэтыя планы нi былi, усе яны ўяўлялi сабой сурагаты сексу - як i ўсе яго дзеяннi ў той час, - i таму я зразумеў, што маю справу з праблемай, якая рабiлася ўсё больш складанай - вызначэннем таго, што Джэкi зрабiў на самай справе i што ён здзейснiў толькi на словах.

Спярша ён нагадаў у час размовы, што ў некалькiх месцах разбiў вокны. Потым пералiчыў пустыя дамы, што будавалiся ў новым раёне, якiя ён паспеў наведаць. Пасля гэтага пачаў расказваць, як урываўся ў памяшканнi, дзе ўжо жылi людзi, у асноўным у кватэры ў цэнтры горада, населеныя адзiнокiмi жанчынамi. Гэтыя процiзаконныя дзеяннi адбывалiся на досвiтку. Джэкi, паводле яго слоў, заходзiў пацiху ў спальню i назiраў некаторы час за спячай жанчынай, а потым крадком, так i не пабудзiўшы яе, выходзiў з кватэры.

- Няўжо вы не баiцёся, што вас могуць злавiць? - спытаў я яго.

- Я нiчога не баюся, - пахвалiўся Джэкi.

Часцей за ўсё ён не тоячыся, з пагардай, ставiўся да астатнiх людзей, асаблiва да тых, хто належаў да органаў улады, напрыклад, да палiцэйскiх - цi да мяне, якога ён таксама лiчыў прадстаўнiком улады. Аднак Джэкi часам перажываў перыяды, калi ён сапраўды саромеўся сваiх паводзiн i прыдумваў сабе ўрачыстыя "запаведзi" для прыстойнага жыцця, якiя ён хутка парушаў цi нават не збiраўся выконваць.

Я пачаў сачыць за газетамi, шукаючы ў iх спасылкi на яго магчымыя подзвiгi. Iх я не знайшоў, разумеючы, аднак, што гэта неабавязкова можна лiчыць дастатковым доказам.

Разбiтае шкло ў вокнах цi збiтая з ног дзяўчынка на пустой вулiцы, такiя здарэннi, за якiя, па яго словах, ён быў адказны, былi, вiдаць, вельмi нязначныя, каб iмi зацiкавiлiся газеты.

Аднойчы я знайшоў паведамленне, ад якога праняў холад. Разведзеная жанчына, вяртаючыся позна вечарам дадому, заспела ў спальнi злодзея. Памiж iмi адбылася бойка, i жанчына была паранена ў плячо, вiдаць, пешняй для лёду. Незнаёмец знiк.

Я адчуў цвёрдую ўпэўненасць, што на жанчыну напаў Джэкi. Як ён i асцерагаўся з самага пачатку, нязначныя адхiленнi пачалi паступова пераходзiць у больш жахлiвыя дзеяннi. I мяне ўвесь час непакоiла думка, што я не магу знайсцi шлях да яго душы i даведацца аб iм праўду.

Вядома ж, Джэкi ў наступны чацвер, у час чарговай кансультацыi расказаў у дэталях пра нападзенне. Ён быў збялелы i напалоханы тым, што здарылася. Рука яго калацiлася, калi ён падаваў мне пешню для лёду, якая, па яго словах, i была ўжытая iм зброя. Потым я сутыкнуўся з жахлiвай дылемай, несумненна, самай пакутлiвай праблемай у маёй лячэбнай практыцы. З аднаго боку, вiдавочна, што Джэкi Н'юман з'яўляўся небяспечным для грамадства i маiм абавязкам было перадаць яго справу палiцыi. З другога боку, перада мной сядзеў пацыент, якога мучыла хвароба, а метады, што ўжывае палiцыя, не змогуць нi вылечыць яго, нi аказаць дапамогi. Акрамя таго, над усiм, нiбы туман, павiсла складанае пытанне: што, калi Джэкi мог гэтак жа проста прачытаць тое ж паведамленне ў газеце, што i я, i прыстасаваць яго да ўласнага жыццяпiсу? Таму, дзе б нi была схавана праўда, у мяне быў свой абавязак.

Лiнда заўважыла маю надзвычайную дэпрэсiю.

- Доктар, вы занадта многа працуеце. Чаму б вам крыху не адпачыць? Пасля вакацый вы адчулi б сябе лепш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гадзiна памяцi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гадзiна памяцi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гадзiна памяцi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гадзiна памяцi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x