Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невідзімка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невідзімка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невідзімка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невідзімка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічога не выйдзе! — крычаў ён раз'юшана. — Не выйдзе! Трыста тысяч, чатырыста тысяч! Гэта неверагодна! Абмануты! Усё жыццё пойдзе на гэта!… Цярпенне! Лёгка сказаць!.. Дурань, дурань!

Тут хтосьці ўвайшоў у карчму, загрукалі цяжкія боты па плітках падлогі, і місіс Хол павінна была, хочаш не хочаш, адступіць ад дзвярэй не даслухаўшы.

Калі яна вярнулася, у пакоі зноў было зусім ціха, калі не лічыць слабога скрыпу крэсла і пабразгвання бутэлькі. Відавочна, незнаёмец зноў прыняўся за работу.

Калі яна прынесла гарбату, то ўбачыла ў кутку пакоя, пад люстэркам, разбітыя бутэлькі і залаціста-жоўтую нядбайна выцертую пляму. Яна звярнула на гэта ўвагу пастаяльца.

— Запішыце ўсё гэта на мой рахунак, — агрызнуўся ён. — Богам прашу, не перашкаджайце мне. Калі я чым-небудзь прыношу вам страту, стаўце ў рахунак. — І ён зноў узяўся рабіць паметкі ў сшытку, які ляжаў перад ім.

— Ведаеце, што я вам скажу, — таямніча паведаміў Фірэнсайд вечарам таго ж дня ў піўной.

— Ну? — спытаў Тэдзі Хенфры.

— Гэты чалавек, якога ўкусіў мой сабака… Ну, дык вось: чарнаскуры. Прынамсі, ногі ў яго чорныя. Я гэта заўважыў, калі сабака парваў яму штаны і пальчатку. Трэба было думаць, што скрозь дзіркі будзе відаць ружовае цела, праўда? Ну, а на самой справе нічога падобнага. Адна толькі чарната. Пэўна вам кажу, ён такі ж чорны, як мой капялюш.

— Госпадзі памілуй! — усклікнуў Хенфры. — Вось дзіўны выпадак! А нос жа ў яго, што ні кажыце, ружовы.

— Так, — сказаў Фірэнсайд. — Гэта слушна. Толькі вось што я вам скажу, — хлопец гэты пярэсты: дзе чорны, а дзе белы, плямамі. І ён гэтага саромеецца. Ён накшталт нейкай помесі, а масці, замест таго каб перамяшацца, пайшлі плямамі. Я і раней чуў аб такіх выпадках. У коней гэта бывае вельмі часта, спытай у каго хочаш.

Раздзел IV. Містэр Кас бярэ інтэрв'ю ў незнаёмца

Я так падрабязна распавядаў пра акалічнасці, што суправаджалі прыезд незнаёмца ў Айпінг, для таго, каб чытач зразумеў усеагульную цікаўнасць, якую выклікала яго з'яўленне. Што ж датычыцца яго знаходжання там да знамянальнага дня клубнага свята, то на ім — за выключэннем двух дзіўных здарэнняў — можна доўга не спыняцца. Іншы раз надараліся сутычкі з місіс Хол па гаспадарчых пытаннях, але з іх пастаялец заўсёды выходзіў пераможцам, адразу ж прапаноўваючы дадатковую плату, і так працягвалася да канца красавіка, калі ў яго сталі выяўляцца першыя прыкметы безграшоўя.

Хол недалюбліваў яго і пры любым спрыяльным выпадку паўтараў, што ад яго трэба пазбавіцца, але непрыязнасць гэта выяўлялася галоўным чынам у тым, што Хол стараўся пры магчымасці пазбягаць сустрэчы з пастаяльцам.

— Пачакаем лета, — пераконвала мужа місіс Хол. — Пачнуць з'язджацца мастакі, тады паглядзім. Ён, канечне, нахабнік, затое акуратна, разлічваецца па рахунках, гэтага ў яго адняць нельга, што ні кажыце.

Пастаялец у царкву не хадзіў і не рабіў ніякай розніцы паміж нядзеляй і буднямі, нават апранаўся заўсёды аднолькава. Працаваў ён, па думцы місіс Хол, вельмі нерэгулярна. У некаторыя дні ён спускаўся рана і доўга карпеў над сваімі даследаваннямі. У другія ж уставаў позна, хадзіў па пакоі, цэлымі гадзінамі гучна бурчэў, курыў ці драмаў у крэсле каля каміна. Зносін са знешнім светам у яго не было ніякіх. Настрой яго па-ранейшаму быў надзвычай няроўны: больш за ўсё ён трымаў сябе, як чалавек, які знаходзіцца ва ўладзе крайняга раздражнення, а разы два ў яго былі прыпадкі шалёнай злосці, і ён кідаў, рваў і ламаў усё, што траплялася пад руку. Прывычка яго размаўляць напаўголасу з самім сабою ўсё ўзмацнялася, але місіс Хол нічога не магла зразумець з гэтых мармытанняў, хаця і старалася падслухоўваць.

Днём ён рэдка выходзіў з дому і прагульваўся толькі ў прыцемках, захутаны так, што яго твару нельга было разгледзець, — усё роўна, было на двары холадна, ці цёпла, і выбіраў для прагулак самыя зацішныя сцяжынкі, зацененыя дрэвамі або агароджаныя насыпам. Яго цёмныя акуляры і страшны забінтаваны твар пад шыракаполым капелюшом іншы раз палохалі ў цемры рабочых, якія вярталіся дадому з работы; а Тэдзі Хенфры, які выйшаў аднойчы, пахістваючыся, з карчмы «Чырвоны камзол» у палавіне дзесятага вечара, ледзьве не памёр ад страху, калі ўбачыў пры святле з адчыненых дзвярэй падобную на чэрап галаву незнаёмца (той прагульваўся з капелюшом у руцэ). Дзецям, якія бачылі яго ў прыцемку, ноччу сніліся страшныя сны. Хлапчукі яго не маглі цярпець, ён іх — таксама, і цяжка сказаць, хто каго больш не любіў, але ва ўсякім выпадку непрыязнасць была ўзаемная і вельмі вострая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невідзімка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невідзімка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невідзімка»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невідзімка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x