Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невідзімка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невідзімка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невідзімка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невідзімка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Так я і здагадвалася», — падумала місіс Хол.

— …вымушае мяне да адзіноты. Разумееце, вочы мае іншы раз да таго слабеюць і пачынаюць так пакутліва балець, што мне даводзіцца зачыняцца ў цёмным пакоі на цэлыя гадзіны. Гэта надараецца калі-нікалі. Цяпер гэтага, вядома, няма. Але калі ў мяне прыступ, самы нязначны неспакой, з'яўленне чужога чалавека ў пакоі прымушае мяне страшэнна пакутаваць… Я думаю, лепш папярэдзіць аб гэтым загадзя.

— Вядома, судар, — сказала місіс Хол. — Асмелюся спытацца ў вас…

— Гэта ўсё, што я хацеў сказаць вам, — перапыніў ён яе сваім суровым тонам, які не дапускаў ніякіх пярэчанняў.

Місіс Хол асеклася і вырашыла адкласці свае пытанні і спачуванні да больш зручнага моманту.

Яна выйшла, а прыезджы застаўся стаяць перад камінам, люта гледзячы на містэра Хенфры, які рамантаваў гадзіннік (так гаварыў потым сам містэр Хенфры). Майстар гадзіннікаў паставіў лямпу блізка каля сябе, і зялёны абажур кідаў яркае святло на яго рукі і на часткі механізма, пакідаючы амаль увесь пакой у цяні. Калі ён падымаў галаву, перад вачамі ў яго плавалі рознакаляровыя плямы. Хенфры быў цікаўным чалавекам, таму ён вынуў механізм, — хаця ў гэтым не было рашуча ніякай патрэбы, — разлічваючы зацягнуць работу і, хто ведае, можа, нават завязаць з незнаёмцам размову. Але той стаяў маўкліва, не рухаючыся з месца. Ён стаяў так ціха, што гэта пачало дзейнічаць містэру Хенфры на нервы. Яму падалося нават, што ён адзін у пакоі, але падняўшы вочы, перад якімі адразу паплылі зялёныя плямы, ён убачыў у шэрым змроку нерухомую фігуру з забінтаванай галавой, што ўтаропілася на яго вялізнымі сінімі акулярамі. Гэта было так страшна, што з хвіліну абодва стаялі нерухома, гледзячы адзін на аднаго. Потым Хенфры апусціў вочы, нібы выбіраючы мішэнь для падрыхтоўчага стрэлу.

— Надвор'е… — пачаў ён.

— Хутка вы закончыце і пойдзеце адсюль? — сказала нерухомая фігура, відавочна, ледзьве стрымліваючы гнеў. — Вам толькі і трэба было ўмацаваць гадаіннікавую стрэлку на восі, а вы тут кешкаецеся без толку.

— Зараз, судар… адну хвіліну… Я выпусціў з-пад увагі… - і містэр Хенфры паспешліва закончыў работу і выйшаў, моцна, аднак, раззлаваны.

— Каб яго чорт узяў! — бурчэў ён сам сабе, крочачы па заснежанай вуліцы. — Трэба ж калі-небудзь праверыць гадзіннік… Скажыце, калі ласка, і паглядзець на яго нельга. Чорт ведае што… Мусіць, нельга. Ён так забінтаваны і захутаны, нібы яго адшуквае паліцыя.

Калі містэр Хенфры дайшоў да вугла, ён убачыў Хола, які нядаўна ажаніўся з гаспадыняй карчмы «Кучар і коні», дзе спыніўся незнаёмец; Хол вяртаўся са станцыі Сідэрбрыдж, куды ён вазіў на айпінгскім амнібусе выпадковых пасажыраў. Як ён кіраваў, было ясна, што Хол крышку клюнуў у Сідэрбрыджы.

— Як пажываеце, Тэдзі? — звярнуўся ён да Хенфры, калі параўняўся з ім.

— У вас спыніўся нейкі падазроны тып, — сказаў Тэдзі.

Хол, абрадаваны выпадкам пагаварыць, нацягнуў лейцы.

— Што такое? — спытаўся ён.

— У вас у карчме спыніўся нейкі падазроны тып, — паўтарыў Тэдзі. — Далібог! — І ён пачаў з вялікай жвавасцю апісваць Холу дзіўнага госця. — Выглядае ён… проста страх! Калі б гэта быў мой дом, я, зразумела, палічыў бы за лепшае ведаць у твар свайго пастаяльца, — сказаў ён. — Але жанчыны заўсёды даверлівыя, калі справа тычыцца чужых людзей. Ён пасяліўся ў вас, Хол, і нават не сказаў, як яго завуць.

— Няўжо? — спытаўся Хол, які не вызначаўся асаблівай кемлівасцю.

— Так, — пацвердзіў Тадзі. — Ён зняў пакой на тыдзень. Хто б ён ні быў, вам нельга будзе адчапіцца ад яго раней, чым праз тыдзень. І ён кажа, што ў яго куча багажу, які прывязуць заўтра. Будзем спадзявацца, што гэта не скрынкі з камянямі.

Тут ён расказаў, як нейкі прыезджы з пустымі чамаданамі абдурыў яго цётку ў Гасцінгсе. Зразумела, размова з Тэдзі разбудзіла ў Хола нейкае няпэўнае падазрэнне.

— Ну, паехалі, дзядуля, — звярнуўся Хол да свайго каня. — Трэба навесці парадак.

А Тэдзі, аблегчыўшы душу, пайшоў сваёй дарогай ужо ў лепшым настроі.

Аднак, замест таго, каб наводзіць парадак, Холу пасля вяртання дадому давялося выслухаць шмат папрокаў за тое, што ён так доўга прабыў у Сідэрбрыджы, а на свае нясмелыя пытанні пра новага пастаяльца ён атрымаў рэзкія, але ўніклівыя адказы. І ўсё ж зерне падазрэння, кінутае майстрам гадзіннікаў у душу Хола, дало свае парасткі.

— Вы, бабы, нічога не разумееце, — сказаў містэр Хол і вырашыў пры першым жа зручным выпадку даведацца больш падрабязна пра падазронага прыезджага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невідзімка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невідзімка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невідзімка»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невідзімка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x