Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты горад, сталіцу адной з буйнейшых абласцей малпавай дзяржавы, я бачыў толькі з клеткі ў дзень прыбыцця, і цяпер мне даводзілася нанова прывыкаць да таго, што ён населены малпамі-мінакамі, малпамі- кіроўцамі, малпамі-гандлярамі, малпамі-дзялкамі, малпамі-паліцэйскімі, аднымі малпамі! Калі б не гэта, горад не ўяўляў бы сабою нічога асаблівага. Дамы былі падобныя на нашыя дамы, вуліцы такія ж бруднаватыя, як і ў нас… Рух быў менш напружлівы за наш. Што ўразіла мяне найболей, дык гэта спосаб, якім мінакі пераходзілі вуліцы. Замест пешаходных дарожак тут былі паветраныя пераходы з металічнай, з буйнымі ячэйкамі, сеткі, за якую малпы чапляліся ўсімі чатырма лапамі, абутымі ў пальчаткі з тонкай скуры, якія дазвалялі малпам карыстацца ніжнімі канечнасцямі гэтаксама ж свабодна, як і верхнімі.

Павазіўшы мяне трохі па горадзе, каб я мог скласці сабе пра яго агульнае ўяўленне, Зіра спыніла машыну перад высокімі кратамі, скрозь якія віднеліся вялікія паляны ў кветках.

— Гэта парк, — растлумачыла яна. — Тут мы зможам прагуляцца. Я хацела б паказаць табе што-небудзь іншае, напрыклад, нашы выдатныя музеі, але пакуль што гэта немагчыма.

Я запэўніў яе, што буду рады размяць ногі.

— Да таго ж, — дадала яна, — у парку нас не будуць непакоіць. Народу тут мала, а нам час ужо пагаварыць сур'ёзна.

Раздзел IV

— Ты, мне здаецца, не ўяўляеш, якія небяспекі пагражаюць табе ў нас? — спыталася Зіра.

— Пра некаторыя я ўжо маю ўяўленне. Але мне здаецца, што, калі я адкрыюся — а я магу зрабіць гэта цяпер, прывёўшы неабходныя доказы, — малпы павінны будуць мяне прызнаць, як свайго брата па розуме.

— Тут ты і памыляешся. Слухай мяне…

Мы прагульваліся па парку. Прысады ў ім былі пустынныя, толькі зрэдку сустракаліся закаханыя парачкі, якія амаль не звярталі на мяне ўвагі. Я ж, наадварот, уважліва назіраў за імі, вырашыўшы не ўпускаць ніводнай магчымасці пазнаёміцца са звычаямі малпаў.

Закаханыя гулялі дробнымі крокамі, абняўшы адно аднаго за талію так, што іх доўгія рукі, цесна і мудрагеліста перапляталіся. На паваротках прысадаў яны часта спыняліся, каб пацалавацца. Іншы раз, азірнуўшыся па баках, яны хапаліся за ніжнія галіны і ўзбіраліся на дрэвы. Рабілі яны гэта не раздымаючы абдымкаў — кожны дзейнічаў адной рукою і адной нагою з зайздросным спрытам, — і ўжо праз якое імгненне знікалі ў лістоце.

— Твой касмічны катэр знойдзены, — гаварыла Зіра (я ўжо досыць падрабязна растлумачыў ёй, як мы высадзіліся на планету), — ва ўсякім разе тое, што ад яго засталося пасля пагрому. Рэшткі вывучаюцца цяпер нашымі вучонымі. Яны прызналі, што ён не мог быць пабудаваны на Сароры.

— У вас ёсць аналагічныя апараты?

— Не такія дасканалыя. Мяркуючы па тваіх расказах, мы яшчэ дужа адстаём ад вас. Аднак мы ўжо запусцілі некалькі штучных спадарожнікаў, і апошні з іх быў нават з жывой істотаю на борце — з чалавекам. На жаль, нам прыйшлося ўзарваць спадарожнік у палёце: мы не маглі павярнуць яго назад.

— Разумею, — сказаў я задуменна. — Значыцца, вы выкарыстоўваеце людзей і ў такіх эксперыментах…

— Прыходзіцца… Так што, твой катэр знойдзены.

— А наш карабель, які кружляе вакол Сароры вось ужо два месяцы?

— Пра гэта я нічога не чула. Напэўна, нашыя астраномы яго не засеклі. Толькі не перапыняй мяне на кожным слове! Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што твая ракета прыляцела з другой планеты нашай зорнай сістэмы і што ў ёй былі пасажыры. Далей гэтага яны не пайшлі. Нікому і ў галаву не прыходзіць, што гэтыя разумныя істоты могуць мець аблічча людзей!

— Але ж, Зіра, трэба ім гэта сказаць! — ускрыкнуў я. — Мне абрыдла быць палонным нават у найзручнейшай клетцы, якая толькі ёсць на Сароры, абрыдла, нягледзячы на твой клопат. Чаму ты мяне хаваеш? Чаму не сказаць праўду ўсім?

Зіра спынілася, азірнулася па баках і паклала руку мне на плячо.

— Чаму? Толькі дзеля цябе самога. Ты ведаеш Заюса?

— Пытаешся яшчэ! Нават хацеў з ім пагаварыць. Ну і што?

— Ты заўважыў, як ён успрыняў твае першыя спробы давесці, што ты — разумная істота? Ты ж не ведаеш, я ўжо сто разоў спрабавала праверыць яго ў гэтым ці хаця б намякнуць, — і з якой асцярожнасцю! — што, нягледзячы на знешні выгляд, ты ўсё-такі, магчыма, не жывёліна?

— Я бачыў, што вы часта спрачаліся і, здаецца, так і не прыйшлі да згоды.

— Ён упарты, як баран, і дурны, як чалавек! — выбухнула Зіра. — Але што рабіць? Такія амаль што ўсе арангутаны. Ён аб'явіў раз і назаўжды, што ўсе твае здольнасці тлумачацца высокаразвітым чалавечым інстынктам, і цяпер нішто не прымусіць яго змяніць сваю думку. Да таго ж, ён ужо нават напісаў пра цябе цэлую дысертацыю, у якой даводзіць, што ты — вучоны чалавек, гэта значыць чалавек, які пабываў у палоне, быў выдрэсіраваны і здольны цяпер выконваць бессвядома пэўныя трукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x