Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цешу сябе надзеяй, што маю ўжо досыць яснае ўяўленне пра свет малпаў.

У малпаў няма падзелу на нацыі. Усёй планетаю кіруе кабінет міністраў, на чале якога стаіць трыумвірат з аднае гарылы, аднаго арангутана і аднаго шымпанзэ. Акрамя ўрада існуе таксама парламент, які складаецца з трох палат — гарылы, арангутаны і шымпанзэ — і кожная з іх бароніць інтарэсы сваёй расы.

Па сутнасці, гэты падзел на тры расы і з'яўляецца адзіным на Сароры. У прынцыпе прадстаўнікі ўсіх рас валодаюць роўнымі правамі і могуць займаць любую пасаду. Аднак на справе існуюць абмежаванні, і кожная раса спецыялізуецца ў сваёй вобласці.

У далёкім мінулым гарылы адыгрывалі ролю лідэраў дзякуючы сваёй фізічнай сіле. Яны дагэтуль захавалі смак да ўлады і па-ранейшаму з'яўляюцца сама магутным класам. Яны не змешваюцца з масаю, іх не ўбачыш у натоўпе дэманстрантаў — менавіта гарылы кіруюць з вышэйшых сфер большасцю прадпрыемстваў. Па сутнасці не надта пісьменныя, яны інстынктыўна ўмеюць добра выкарыстоўваць веды падначаленых, вызначаць генеральныя лініі і камандаваць іншымі малпамі. Калі які-небудзь спецыяліст робіць цікавае адкрыццё, напрыклад, вынаходзіць новую электрычную лямпу або новае паліва, дык эксплуатуе гэтае вынаходніцтва і мае з яго ўсю магчымую выгаду зазвычай гарыла. Гарылы не вылучаюцца вялікім розумам, але яны ўсё ж нашмат хітрэйшыя за арангутанаў. Спекулюючы на фанабэрыстасці гэтых дурняў, гарылы дамагаюцца ад іх усяго, чаго хочуць. Так, напрыклад, на чале нашай установы над Заюсам, які займае пост навуковага кіраўніка, стаіць гарыла-дырэктар, якога вельмі рэдка бачаць у інстытуце. У нашае аддзяленне ён зайшоў усяго адзін толькі раз. Ён паглядзеў на мяне такім важным позіркам, што я машынальна ледзь не выцягнуўся перад ім па стойцы «смірна». Заюс у прысутнасці дырэктара зрабіўся падобны на яго раба, і нават на Зіру начальніцкі выгляд галоўнага шэфа зрабіў пэўнае ўражанне.

Гарылы, якія не займаюць адказных пасад, звычайна наймаюцца на чорную работу, якая вымагае фізічнай сілы. Так, напрыклад, Зараму і Занаму даручаюць толькі другарадныя справы, а галоўны іх абавязак — наводзіць, калі гэта робіцца неабходным, парадак сярод падвопытных.

І нарэшце, многія гарылы — паляўнічыя. Па сутнасці, гэта іх прывілея. Яны займаюцца адловам дзікіх звяроў, у прыватнасці, людзей. Я ўжо казаў, што эксперыменты малпаў патрабуюць пастаяннага папаўнення чалавечага матэрыялу, які расходуецца ў велізарнай колькасці. Гэтыя эксперыменты займаюць у іх жыцці дужа вялікае месца, і чым больш я даведваюся пра іх, тым больш балюча мне робіцца. Выдае на тое, што ледзь не трэцяя частка малпавага насельніцтва займаецца праблемамі фізіялогіі, але я да гэтай дзіўнай акалічнасці яшчэ вярнуся. Ва ўсякім разе, пастаўкі чалавечага матэрыялу патрабуюць складанай арганізацыі. Шматлікія групы стралкоў, загоншчыкаў; транспартных рабочых і прадаўцоў служаць у паляўнічых фірмах, на чале якіх заўсёды стаяць гарылы. Думаю, што справы гэтых фірм ідуць выдатна, бо людзі тут каштуюць дорага.

Побач з гарыламі — я сказаў бы, ніжэй за гарыл, хоць фармальна такой іерархіі не існуе, — стаяць арангутаны і шымпанзэ. Арангутанаў нашмат менш, а іх ролю Зіра даволі ясна і коратка вызначыла: яны прадстаўляюць афіцыйную навуку.

Але гэта так толькі да пэўнай ступені, бо некаторыя арангутаны займаюцца таксама палітыкай, мастацтвам і літаратураю. І ў любую галіну прыносяць характэрныя ім рысы. Фанабэрыстыя, пыхлівыя, педантычныя, самаўпэўненыя кансерватары, сляпыя і глухія да ўсяго новага, затое гатовыя з пенаю на вуснах адстойваць любую дапатопную банальшчыну, арангутаны складаюць асноўны кантынгент усіх акадэмій. Маючы выдатную памяць, яны вывучваюць слова ў слова велізарную колькасць кніг. Пасля пішуць свае кнігі, паўтараючы ў іх усё вывучанае раней, і гэтым дамагаюцца прызнання з боку сваіх калег — арангутанаў. Магчыма, у гэтым пытанні я пад уплывам Зіры і яе жаніха, а яны, як і ўсе шымпанзэ, пагарджаюць арангутанамі. Гарылы таксама пагарджаюць гэтымі артадоксамі, здзекуюцца з іх рабалепства, але спрытна выкарыстоўваюць у сваіх інтарэсах. Амаль за кожным арангутанам стаіць гарыла ці савет гарыл, які высоўвае яго на ганаровыя пасады, дапамагае яму атрымліваць розныя годнасці і ордэны, якія арангутаны проста абагаўляюць, але ўсё гэта толькі да тае пары, пакуль падапечны задавальняе апекуноў. Інакш яго неадкладна адпраўляюць у адстаўку і замяняюць другім арангутанам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x