Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я сказаў: я таксама тут. На жаль, вымушаны вам пра гэта напомніць. Вашыя пацалункі мяне не бянтэжаць, але, магчыма, вы самі будзеце пасля дакараць мяне за нясціпласць.

— Ну і ну! — не верыў сваім вачам шымпанзэ.

Насмяяўшыся, Зіра пазнаёміла нас.

— Доктар Карнэлій, акадэмік, — сказала яна. — Уліс Меру, жыхар адной з планет Сонечнай сістэмы, дакладней — жыхар Зямлі.

— Рады пазнаёміцца з вамі, — сказаў я. — Зіра мне пра вас расказвала. У вас надзвычай абаяльная нявеста. Прыміце мае віншаванні.

Я працягнуў яму руку. Карнэлій адскочыў, быццам убачыў перад сабою змяю.

— Дык гэта праўда? — прамармытаў ён, ашалела гледзячы на Зіру.

— Любы, хіба я калі-небудзь маніла табе?

Карнэлій хутка авалодаў сабою. Гэта быў сапраўдны вучоны. Пасля нядоўгіх ваганняў ён паціснуў мне руку.

— Як вам у нас? — спытаўся ён.

— Нядрэнна, — адказаў я. — Яшчэ раз прашу мне прабачыць за такі выгляд.

— Ён толькі пра гэта і думае, — смеючыся, заўважыла Зіра. — Проста комплекс нейкі! Ён нават не ўяўляе, як ён будзе выглядаць тут у адзежы.

— І вы сапраўды прыбылі з гэтай… як яе?..

— З Зямлі, з Сонечнай сістэмы.

Відаць, Карнэлій мала верыў словам Зіры, мяркуючы, што ўсё гэта — нейкая містыфікацыя. Але цяпер ён закідаў мяне пытаннямі. Мы прагульваліся павольна па парку: шымпанзэ ішлі пад руку ўперадзе, а я на ланцугу за імі, каб мінакі не звярталі на нас увагі. Але мае адказы настолькі ўражвалі Карнэлія, што ён пастаянна спыняўся, кідаў сваю нявесту, і мы пачыналі спрачацца, стоячы адзін перад адным, размахваючы рукамі, рабілі на пяску розныя чарцяжы. Зіра не сердавала на нас. Наадварот, радавалася ад усёй душы, убачыўшы, якое ўражанне зрабіў я на яе жаніха.

Натуральна, Карнэлія больш за ўсё зацікавіла эвалюцыя homo sapiens на Зямлі, і ён мяне прымусіў сто разоў паўтарыць усё, што я пра гэта ведаю. Пасля гэтага ён надоўга задумаўся. Нарэшце ён сказаў, што мая інфармацыя, без усякіх сумненняў, уяўляе велізарную каштоўнасць для навукі ўвогуле і для яго ў прыватнасці, асабліва цяпер, калі ён выконваў надзвычай смелыя даследаванні па праблеме паходжання малпаў. Наколькі я зразумеў, ён зусім не лічыў яе вырашанай і не згаджаўся з агульнапрынятымі тэорыямі. Але калі гаворка зайшла пра яго ўласныя гіпотэзы, ён стаў стрыманы, і ў гэтую першую сустрэчу я так ад яго нічога і не даведаўся. Што б там ні было, я набыў у ягоных вачах каласальную каштоўнасць, і, відаць, ён аддаў бы ўсё сваё багацце, толькі б перавесці мяне да сябе ў лабараторыю.

Потым мы загаварылі пра маё цяперашняе становішча і пра Заюса, чые дурасць і сляпая саманадзейнасць былі Карнэлію добра вядомыя. Ён адобрыў план Зіры. І нават абяцаў падрыхтаваць глебу для майго выступлення, намякнуўшы некаторым сваім калегам, што выпадак мой загадкавы.

Калі мы развітваліся, Карнэлій без ваганняў працягнуў мне руку, праверыўшы, праўда, на ўсякі выпадак, ці няма тут каго паблізу. Потым пацалаваў сваю нявесту і пайшоў, аглядваючыся праз плячо, нібыта дзеля таго, каб яшчэ і яшчэ раз упэўніцца, што я не быў галюцынацыяй.

— Які прыемны малады шымпанзэ, — сказаў я Зіры, калі мы вярталіся да машыны.

— І вялікі вучоны, — дадала яна. — Я ўпэўнена, што пры яго падтрымцы ты пераканаеш кангрэс.

— Зіра, — прашаптаў я ёй на вуха, уладкаваўшыся на заднім сядзенні, — я абавязаны табе воляю і жыццём.

Толькі цяпер я зразумеў, як шмат яна для мяне рабіла ў палоне. Без яе мне б ніколі не ўдалося наладзіць кантакт з малпавым светам. Заюс мог бы проста зрабіць мне на мозгу аперацыю, абы толькі давесці, што я не істота, якая можа думаць. Дзякуючы Зіры цяпер у мяне былі саюзнікі, і я мог глядзець у будучыню з пэўным аптымізмам.

— Я рабіла гэта з любові да навукі, — адказала Зіра, чырванеючы. — Твой выпадак унікальны, і я павінна была захаваць цябе любой цаною.

Удзячнасць перапаўняла маё сэрца. Пакораны адухоўленым позіркам Зіры, я ўжо не бачыў яе знешнасці. Рука мая легла на яе доўгую валасатую лапку. Зіра ўздрыгнула, і я прачытаў у яе вачах пяшчоту. Вельмі ўсхваляваныя, мы не сказалі па дарозе назад ніводнага слова. Калі Зіра прывяла мяне ў клетку, я груба адштурхнуў Нову, якая адразу ж пачала пошла прапаноўваць сябе мне.

Раздзел V

Зіра ўпотайкі перадала мне электрычны ліхтарык і кнігі, якія я хаваю пад саломаю. Я ўжо досыць хутка чытаю і размаўляю на малпавай мове. Кожную ноч я падоўгу вывучаю цывілізацыю Сароры. Спачатку Нова пратэставала. Скалячы зубы, яна абнюхвала кнігу, быццам небяспечнага звярка. Але дастаткова было накіраваць на яе прамень ліхтара, як яна забівалася ў кут, дрыжала і вішчала. З тае пары як у мяне з'явіўся ліхтарык, я поўны гаспадар у сваёй клетцы і мне ўжо не прыходзіцца выкарыстоўваць для супакаення Новы такія важкія аргументы, як плескачы. Відаць, яна адчувае цяпер перада мною нейкі свяшчэнны жах, дый астатнія палонныя, мяркуючы па некаторых прыкметах, ставяцца да мяне гэтаксама ж. Я маю прэстыж і злоўжываю гэтым. Іншы раз я ні з таго ні з сяго палохаю Нову святлом ліхтарыка. А потым яна ж лашчыцца да мяне, каб я дараваў ёй маю жорсткасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x